Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСАФОБШЧЫНА І “ДЭМСМІ”

15 лютага гэтага года намі (аўтарам гэтых радкоў і сп. Паўлам Усавым) быў надрукаваны ў сацсетках і ва ўсіх інтэрнэт-рэсурсах НВР “Вольная Беларусь” важны ліст-заява аб дыскрымінацыі беларусаў, аб антыбеларускай прапагандзе і антыбеларускай палітыцы ў Летуве супраць беларускіх уцекачоў ад рэпрэсіяў Лукашэнкі. Інфармацыя надзвычайная. Яна, аднак, цалкам была праігнаравана ўсімі так званымі “дэмсмі” (Інтэрнэт-партал “Свабода”, “Хартыя-97″, “Белсат”, “Эўрарадыё”, “Наша Ніва” ў Беларусі і інш.). Такая пазыцыя таксама зьява характэрная.

Праз тры тыдні, 4-га сакавіка, мы паўтарылі гэтую важную інфармацыю, у тым ліку па-ангельску. У адказ — ізноў маўчаньне, па сутнасьці, шкоднай праблемы. Але ўскосна на гэты раз адзначыўся інтэрнэт-партал “Свабода” (і паўтарыла “Наша ніва” ў Сеціве). Адтуль вылучылі свайго лепшага журналіста, які ўзяў відэа-інтэрв’ю ў нейкага летувісцкага блогера, адзначанага антыбеларускімі нападкамі. Блогер (не хачу нават называць такое імя) абазваў мяне “фашыстам”.

На гэтым — канец расповяду. Далей можна было ня слухаць. Нельга ўспрымаць сур’ёзна такіх асобаў і зьвяртаць на іх увагу. Тут магла б быць толькі адна парада, каб асоба, якая дапусьцілася зьнявагі, мусіла скласьці мне публічнае прабачэньне. Але тое не для такіх.

Заўвага (што датычыць прабачэньня) адносіцца і да партала “Свабода”. Замест таго, каб па сутнасьці паднятага мной і спадаром Усавым пытаньня зьвярнуцца да ворганаў улады Летувы – да Сэйма ды Міністэрства замежных спраў, — партал “Свабода” правакацыйна выцягнуў на паверхню маргінальную заведама антыбеларускую і некампетэнтную асобу, якая дапусьцілася абразьлівай лексікі.

Вымушаны нагадаць спадарству са “Свабоды”, што я зьяўляюся адным з тых беларускіх палітыкаў, якія ў пачатку 90-х рэальна спрычыніліся да абароны свабоды і незалежнасьці Летувы, праводзячы салідарную з Саюдзісам палітыку. Калі б вясной 1990 года, калі Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР (29 сакавіка) пры інсьпірацыі Масквы запатрабаваў ад Літоўскай ССР вярнуць Беларусі Вільню і Віленскі край, калі б тады БНФ пад маім кіраўніцтвам і дэпутаты Вярхоўнага Савета ад БНФ падтрымалі гэтую авантуру (а моглі б падтрымаць, калі б там былі людзі ўзроўню цяперашніх летувісцкіх блогераў і міністраў), то сітуацыя ўзьнікла б зусім не такая, як сталася. Удакладняю: сітуацыя была б дрэннай тады для ўсіх — для Беларусі і для Летувы. І падзякуем Богу, што вырашалі яе тады Зянон Пазьняк і Вітаўтас Ляндзбэргіс, а не цяперашнія міністры з узроўнем блогераў.

Па просьбе спадара Вітаўтаса Ляндзбэргіса, у Вільню прыехала тады дэлегацыя БНФ і Вярхоўнага Савета, і разам з дэпутатамі Сэйма і Саюдзісам уладзілі пытаньне ды запісалі гэта ў Мэмарандуме. (Усё надрукавана. Можна нават відэа паглядзець. ( https://youtube.com/watch?v=VrasFwPW26U ) І гэта далёка ні адзінкавы прыклад падтрымкі Беларускім Народным Фронтам агульнай нашай беларускай і летувісцкай свабоды.

Дзеяньні рускай агентуры ў Летуве, антыбеларуская рыторыка міністраў ды блогераў, ды Прэзыдэнта Наўседы поўным ходам спрыяюць пуцінскай палітыцы захопу Прыбалтыкі. Замест таго, каб падтрымліваць беларускіх уцекачоў ад рэжыму, іх зьневажаюць, не паважаюць іхную краіну.

Распальваньне міжнацыянальнай нянавісьці расейскай агентурай у дачыненьні да беларусаў ідзе сістэмна і прафэсійна. Мабілізаваныя сюды ня толькі блогеры, але й палітыкі. Зьдзіўляе, што, практычна, сярод гэтай даволі штучнай прапагандысцкай агрэсіі супраць беларусаў амаль не чутно голасу асуджэньня такіх паводзінаў. Безадказнае захаваньне стварае ворагаў зь беларусаў там, дзе іх няма, не было і не магло быць, бо беларускія ўцекачы — гэта саюзьнікі вольнай Летувы. Іх якраз і трэба падтрымліваць, як гэта разумна робіцца цяпер у Польшчы. Калі б пуціністам, напрыклад, удалося паўтарыць сітуацыю зь Віленшчынай, як у1990 годзе (а яна можа паўтарыцца), што тады рабіць нам, беларускім палітыкам-дэмакратам, гледзячы на блогерскае неразумнае захаваньне палітыкаў у Летуве? Яны ж ужо зрабілі нас ворагамі.

І цяпер наступнае. Панове-антаганісты, кантора гэбэ і журналісты (там і тут). Забудзьце слова “фашызм” у вашай лексіцы. Не ганьбуйцеся. Вы ніколі не закапаеце мяне і майго імя, нават калі б на мяне абвалілася ўся маскоўская імпэрыя, разам зь яе былымі краінамі. Кайцеся, пакуль ёсьць час.

8 сакавіка 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

14/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024