Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЙНА З НАРОДАМ

У 2020 годзе, калі на выбарах і пасьля выбараў народ выступаў супраць Лукашэнкі, узурпатар успрыняў народ як асабістага ворага сваёй улады і, падтрыманы Масквой, рашыў яго пакараць. З таго часу ідзе ліквідацыя беларусаў: перапоўненыя турмы, дзясяткі забітых, тысячы ўцекачоў за мяжу. Каб адпаведна разумець узурпатара, трэба ўлічваць адхіленьні ягонай псыхікі, афіцыйна зарэгістраваныя яшчэ ў савецкім войску, зь якога ён быў камісаваны.
Час рэпрэсіяў, пазначаны ім як час, у якім “не да законаў”. Расправа над народам павялічваецца, набывае афіцыйныя абгрунтаваньні.

Апошнім часам рэжым па патрабаваньні Лукашэнкі ўнёс папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Войску, міліцыі і КГБ дадзена рэпрэсіўнае права страляць у народ без папярэджваньня ў выпадку непадпарадкаваньня.
Наступным крокам стаў указ узурпатара ад 4-га сакавіка гг. “Аб пераводзе дзяржаўных ворганаў і іншых арганізацыяў на працу ва ўмовах ваеннага часу”. Фактычна, гэта ёсьць падрыхтоўка да ўвядзеньня ў Беларусі ваеннага стану, які, зрэшты, можа быць уведзены тады, калі захочацца (на прыкладзе генэрала Ярузэльскага ў Польшчы).
Ідзе падрыхтоўка наперад да ўзмацненьня рэпрэсіяў масавага кшталту, зыходзячы з сітуацыі, якая ўзьнікне (альбо якую могуць стварыць).

Знакавая падзея аб пачатку рэпрэсіяў адбылася ў 2019 годзе калі пасля загаду Лукашэнкі сталі зінішчаць крыжы ў Курапатах. З гэтага пачалося. Сімвалічны старт цемры. У беларусаў жа вечная мэнтальная праблема — непазбаўленьне ад ілюзіяў.

У трагічныя 30-я былі расстраляныя сотні тысячаў беларусаў і, як паказала рэчаіснасьць, нават праз масавую сьмерць людзі не зразумелі яе прычыну, не адмовіліся ад ілюзіяў пра Маскву. Апошнімі словамі перад настралянай курапацкай ямай былі словы “за што?” Беларусы не разумелі сутнасьць генацыду. Не ўяўлялі, што іх забіваюць за тое, што яны людзі. Глядзелі і ня бачылі, што Масква забойца Беларусі і вораг чалавецтва.
Курапаты найтрагічнешы сімвал пазнаньня народнай гісторыі. Калі нашчадкі яго не шануюць — усё паўторыцца.
Цяперака беларусам неабходна быць гатовымі да дзеяньняў і ўсюды назапашваць сілы, бо вораг рыхтуецца і не хавае намераў.

Але верма — на гэты раз нічога яму ня ўдасца!

Антыкрызіснае пагадненьне
antykryzis-pahadn.jpg
32 гады таму,14 сакавіка 1992 года, было падпісана важнае ў сваёй ідэйнай істоце “Антыкрызіснае пагадненьне”. Сутнасьць у тым, што ад пачатку 1992 года стаў адчувальна відаць нахіл расейскай палітыкі да традыцыйнага для Масквы імпэрыялізму і імкненьня да гегемоніі. З боку Крамля зьявілася прапанова аб стварэньні так званай Дамовы аб Калектыўнай Бясьпецы краінаў дэкляратыўнага СНД.
Масква такім чынам хацела сцьвердзіць вайсковы кантроль над узброенымі сіламі Беларусі, Украіны і ўсіх астатніх. Пачаўся моцны ціск на вольныя краіны. Беларускі Народны Фронт і ягоныя дэпутаты выступілі рэзка супраць маскоўскай ініцыятывы. ДКБ стварала б маскоўцам магчымасьці акупацыі і ўмяшаньня ва ўнутранныя справы Беларусі і іншых краінаў былога СССР.

Дэпутаты БНФ правялі перамовы з галоўнымі пэрсонамі дзяржаўнай улады Беларусі, дзе былі адкрыта выкладзены апасеньні аб умяшаньні Расеі ва ўнутранныя справы Беларусі з мэтай пагрозы суверэнітэту краіны. З нашага боку была выстаўлена прапанова аб заключэньні Антыкрызіснага пагадненьня паміж Апазыцыяй Беларускага Народнага Фронту і дэмакратычнымі партыямі з аднаго боку і зь беларускімі структурамі дзяржаўнай улады з другога.

Сутнасьць Антыкрызіснага пагадненьня ў тым, што калі ўзьнікне пагроза суверэнітэту Беларусі з боку Масквы, то беларуская дзяржаўная ўлада і апазыцыя (найперш БНФ) будуць дзейнічаць разам па абароне незалежнасьці і нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Прапанова была на той час фэнамэнальная.

Улады пагадзіліся і 14 сакавіка 1992 года ў залі прыёмаў Дома Літаратара адбыўся Прадстаўнічы сход і падпісаньне Антыкрызіснага пагадненьня. Ад Апазыцыі прысутнічалі БНФ (Зянон Пазьняк) БЗВ, (Мікалай Статкевіч) і ўсе асноўныя дэмакратычня партыі (акрамя прамаскоўскай АГП). Ад дзяржаўнай улады былі Старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, Старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі, Мністар унутранных справаў Уладзімер Ягораў, адзін з намесьнікаў Старшыні Савета Міністраў Кебіча, Старшыня Беларускіх прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык і іншыя асобы.

У Маскве, калі пра тое даведаліся, ім ёкнула пад лыжачкай. У Беларусі поўная падтрымка. Не адобрылі тое толькі асобы з прамаскоўскай АГП. Была такая прарасейская асоба з АГП Грязнова (потым сядзела ў лукашысцкай “палатцы”), якая нават праз 10 гадоў не магла супакоіцца, так яе даняло тое салідарнае дзеяньне беларусаў і нечаканы ход БНФ.

На жаль Пагадненьне не разьвілося. Масква па чарзе здушыла ўсіх самастойнікаў ад улады, а Шушкевіч, які казаў сьмелыя словазвароты, які меў дэпутацкую ініцыятыву аб правядзеньні рэфэрэндуму пра так званую “калектыўную Бясьпеку”, потым ціха здаўся, пахаваўшы волю дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія сьпісам выказаліся супраць “дамовы”, і ціха падпісаў тае маскоўскае АДКБ 31 сьнежня 1993 года.

(А ўвогуле па вопыту скажу — беларуская вышэйшая афіцыйная ўлада, на жаль, што ў падсавецкай БССР, што ў Рэспубліцы Беларусь, заўсёды была нікчэмнай, здрадлівай і бязвольнай. Мелі, што мелі. Вынік — Лукашэнка.)

14 сакавік 2024 г.
Зянон Пазьняк
https://www.bns-volnayabelarus.org/…/antykryzisnaje…

20/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024