Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаныя землякі, дарагія Беларусы. Віншую ўсіх нас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам Вялікадня — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Зьмёртвыхустаньне засьведчыла, што Хрыстос Сын Чалавечы і Сын Божы ёсьць Бог. Дьве тысячы гадоў таму адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі людзтва. Хрыстос, прышоўшы на зямлю і навучаючы, і памершы пакутліва на Крыжы, зьмяніў сьвет. Людзі даведаліся і паверылі, што сэнс жыцьця ёсьць у вечнасьці, і што само жыцьцё ёсьць выпрабаваньне і гарт душы, і падрыхтоўка да вечнага існаваньня, жывучы па запаведзях і чынячы дабро. Хрысьціянства стварыла новага чалавека — чалавека духа і душэўнага ўсьведамленьня, чалавека з унутраным сьветам, дзе жыве Бог, калі чалавек верыць Яму. Важна ня толькі як і што ты робіш, але і тое, што ты думаеш, і што адчуваеш. Дзеяньні, учынкі, жыцьцё цела і сьвет душы павінны быць у гармоніі веры і зьместу існаваньня. Падзеі мінаюць, цела дачаснае, а ўнутраны сьвет душы — вечны. Трэба ствараць і берагчы вечнасьць у сабе. Гэта так моцна, так глыбока. І галоўнае, што чалавек веры ніколі не адзінокі, бо ёсьць Бог. Бог вечны, справядлівы, спагадны. Бог суддзя. Памятаю нашага слаўнага прыхільніка Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” пратэстанцкага пастара Эрнэста Сабілу. За веру ў Бога рускія бальшавікі прысудзілі яму, 19-гадоваму юнаку, расстрэл, які потым зьмянілі на 25 гадоў зьняволеньня. Эрнэст адпакутваў 13 гадоў і вярнуўся ў 1964 годзе, веручы і славячы Хрыста. Шчырасьць веры і Бог уратавалі яго, каб загартаваўся дух. Няхай жа дух беларусаў не ўпадзе, але гартуецца ў цяжкім часе існаваньня маскоўскай цемры. Хай розум наш будзе хуткі, воля нязломнай, а рука моцнай, бо існуе толькі сьвятло, і цемра сканае пад сілай сьвятла! Хай будзе Бог над нашай старонкай! Хай уваскрэсьне наш добры і вялікі Беларускі народ! Хай будучыня Беларусі будзе сьветлай, вольнай і вечнай! Хрыстос уваскрос! Славім Яго! Ляўдэтур Езус Хрыстус! 31 сакавік 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК 31/3/2024 › Навіны, Актуаліі, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |