Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБАРОНІМ АЙЧЫНУ ЗБРОЯЙ

Настала тое чаго наіўныя людзі не хацелі ведаць і чуць. Банда лукашыстаў вядзе рэпрэсіі супраць беларускага народу. Беларусаў хапаюць, б’юць, калечаць кідаюць ў турмы, там адбіраюць здароўе і забіваюць. Гэта вайна супраць народа. За злачынствы і забойствы беларусаў банда Губазіка павінна быць ліквідавана. Беларусы ведаюць што і як трэба рабіць.
УВАГА! Патрэбна мабілізацыя дзеля стварэньня беларускага вызвольнага войска на аснове Палка Каліноўскага. Дапамагайма сабе. Беларусь мусіць быць вызвалена ад антынароднага рэжыму. Бандыты мусяць быць пакараныя, банды прарасейскай улады ліквідаваныя.

Дабраахвотнікі, запісвайцеся ў Полк Каліноўскага, уступайце ў “вучэбку” Палка. Час не чакае. Ніхто ня вызваліць і не абароніць Беларусь акрамя нас самых.

Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
НВР «Вольная Беларусь» — Зянон Пазьняк

Ніжэй зьмяшчаем матар’ялы Палка Каліноўскага аб войску і абароне Айчыны.
* * * * *
Зварот Палка Каліноўскага
да вольных Беларусаў сьвету

———————————–
https://bel.army/news/2722.html

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
********
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Беларус Янка Купала

25 сакавіка беларусы адзначылі 106 гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат хто называе Днём Волі, а некаторыя лічаць яго днём Незалежнасьці. У 1918 г. беларусы абвясьцілі ўсяму сьвету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна.

Цяпер, у Дзень Волі, мы пішам Беларусы зь вялікай літары. І зьвяртаемся да тых, для каго радкі Янкі Купалы зразумелыя зараз як ніколі. Мы, Беларусы, добраахвотнікі і добраахвотніцы, ваяры і ваяркі Палка імя Кастуся Каліноўскага, вольныя людзі, былыя дзяржслужачыя, прадпрымальнікі, спарцмэны, менеджары, айцішнікі, выкладчыкі, лекары; тыя, хто цікавіўся палітыкай і тыя, хто не; тыя, ў каго ёсьць ваенны досьвед і хто яго толькі атрымлівае; людзі рознага веку, сьветапогляду, жыццёвага вопыту і інтарэсаў, але аб“яднаныя любоўю і павагай да сваёй нацыі, і пагардай да жорсткага рэжыму ўлады Беларусі, і падтрыманай ёй несправядлівай вайны Расеі супраць цывілізаванага сьвету, абвяшчаем усенародную мабілізацыйную кампанію.

«Вялікая хваля эміграцыі апошніх гадоў выпадкова раськідала нас па ўсім сьвеце. Мы ня разам – і ў гэтым наша слабасьць» – сказаў у сваім звароце да Беларусаў адзін з самых аўтарытэтных ваяроў Палка (пазыўны) — “Дзядзька”.
Нядаўна мы падвялі вынікі развіцьця Палка за 2 гады. І давялі, што Полк Каліноўскага стаў адным з самых баяздольных нацыяналььных падразьдзелаў на вайне супраць Расеі. Лукашэнка баіцца толькі нас.

У нас адпрацаваная ўласная сістэма забеспячэньня, лагістыкі, навучаньня, кіберабароны. У нас хапае зброі і снарадаў. Хапае задач на полі бою і ня толькі. Але галоўнае – мы стварылі дасьведчаны камандны склад. Атрымаўшы багаты досьвед па вызваленьні Украіны, з 2014 года, нашыя камандзіры цяпер здольны пашыраць свае баявыя падразьдзяленьні, навучаць і кіраваць вялікай колькасцю добраахвотнікаў.

Мы ўпэўнены, што кожны Беларус знойдзе сваё месца ў Палку. У нашай разьвітай інфраструктуры можна рэалізаваць тыя здольнасьці, якія вы маеце ўжо зараз: у медыцыне, лагістыцы і дастаўцы, аўтаматызацыі і діджыталізацыі працоўных працэсаў, распрацоўцы IT-прадуктаў, рамонце аўта, узбраеньня, электрычных прылад, гарнізоннай службе і інш. У баявых кірунках ёсць задачы для: аператараў і пілотаў БПЛА, інжынераў выбухатэхнікаў, сапёраў, гранатамётчыкаў, кулямётчыкаў, стралкоў, наводчыкаў, снайпераў і інш.

Памятайце! Адзіны шлях патрапіць у Полк — падаць заяўку праз спэцыяльны “бот”. З гэтага дня заяўкі прымаюцца ў новы і адзіны афіцыйны бот — https://t.me/belarmy_bot , які можна знайсьці толькі на афіцыйных старонках Палка. Захаванасьць і бясьпека дадзеных у боце гарантавана Кіберпартызанамі.

Зварот да вольных Беларусаў сьвету
ад байца Палка імя Каліноўскага Паўла (“Дзядзькі”) Шурмея, — былога члена зборнай Беларусі па акадэмічным веславаньні, удзельніка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёна сьвету, рэкардсмена.

Калі вы не гатовыя стаць рэкрутам Палка ў складзе ЗСУ, гэта яшчэ не значыць, што вы ня можаце стаць Каліноўцам. Ёсць шэраг спосабаў падтрымаць Полк. І гэта таксама будзе каштоўны ўнёсак

• Пакажыце гэты зварот людзям з вашага атачэньня, каб больш Беларусаў даведаліся пра кампанію.

• Прымайце ўдзел у мэтавых зборах Палка.

• Прыходзьце з ініцыятывамі. Нам заўсёды спатрэбяцца паслугі pro bono або сумесныя праекты, калі яны адпавядаюць місіі Палка.

• Дапамагайце вашай творчасьцю. Вашы трэкі, тэксты, арт-праекты — важны складнік маральнага духу.

• Падпішыцеся на сацыяльныя сеткі Палка проста зараз, і абавязкова пакідайце рэакцыі на пасты, калі для вас гэта бясьпечна.

• Аформіце платную падпіску на youtube-канал Палка. За гэтыя грошы мы забяспечваем працу нашых ваенкараў.

• Купляйце фірмовы мерч Палка ў нашай анлайн-краме. Сродкі ад продажу ідуць на забеспячэньне байцоў.

25 Сакавік 2024 г.
https://bel.army/news/2722.html

31/3/2024 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024