Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада


16/5/2024 › Uncategorized

Камэнтаваць


ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі». Далей...

12/5/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Вялікдзень па праваслаўным календары

Дарагія землякі дарагія беларусы!
Сёньня, 5 траўня, Уваскрасеньне Хрыстовае — Вялікдзень па праваслаўным календары.
Віншую ўсіх вернікаў беларусаў! Гэтае сьвята для нас беларусаў спрадвеку было агульным, хоць і ў розны час. Разам шануем нашу веру і нашыя традыцыі. Хай далонь Гасподняя будзе над усімі беларусамі і над нашай хрысьціянскай старонкай! Дапамажы нам Божа зьберагчы нашу краіну, нашу Беларусь і наш народ! Хрыстос уваскрос! Славім Яго!

Зянон Пазьняк
5 траўня 2024 г.

6/5/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. ПАДЗЯКА І РАЗВАГІ ПАСЬЛЯ ЮБІЛЕЮ ПРА ГАЗЭТЫ І ГЭБНЮ

Нядаўна адбылося маё 80-годдзе. Шчыра дзякую ўсім беларусам, што віншавалі мяне праз электронную пошту, “скайп”, сацыяльныя сеткі “Фэйсбук”. Пастараюся апраўдаць давер. Наперадзе сьветлая вольная Беларусь. Слава Айчыне!

Было шмат віншаваньняў ад сяброў, ад беларускіх палітыкаў, у тым ліку ў межах паліткарэктнасьці (што адзначаю) ад маіх палітычных нязгоднікаў за мяжой (П. Латушка) і ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка).

На вышыні (на сваёй “вышыні”, гэта значыць — на дне) аказаліся “кантора” і яе “дэмсмі”. Газэта не “наша ніва” да майго 80-годдзя выдала дуплетам адразу два вялікая спэцматар’ялы, дзе абгадзіла юбіляра з ног да галавы па мэтаду савецкай гэбні, гэта значыць у распрацоўцы 10 : 0. Віншую рэжымнае гэб’ё з эксклюзыўнымі немаральнымі паводзінамі ў сувязі з маім 80 - годдзем. Такога дна і такой нізасьці яшчэ ніхто не засьведчваў. Далей...

4/5/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


СЯБРАМ У ЭКСІЛІ

26 красавік а 01:24 ·

мой дзякуй за віншаванні з юбілеем.
Сябры, свет зменіцца. Маскоўскае “забойства” будзе знішчана, нашы свабодныя краіны і народы стануць асновай новага свету на ўсходзе Еўропы. Вось як яно будзе. Дзеля гэтага варта жыць. За гэта варта змагацца.
————————————-
Віншую Зянона Пазьняка з Днём Народзінаў!
24 красавіка 2024
——————
Выключаны з Інстытута па ініцыятыве парткама з-за «палітычнай ненадзейнасці», пазбаўленага хостэла, а па палітычных матывах не прынятых да працы, па просьбе шантажу дырэктара школы, які паступіў у камсамольскі білет адразу па ўваходзе ў інстытут, выгнаны з Беларускай Дзяржавы Тэатральна-мастацкі Інстытут нібыта сарваны са сцяны. Нгазету па-руску, “апальскі” прадстаўнік беларускай культуры проста невялікі пералік асобы, якая абараняе беларускую нацыянальную спадчыну - Зянон Пазняке - кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе, лідара партыі КХП-БНФ і лідара Вольнай Беларусі рух. Далей...

4/5/2024 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2024
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024