Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі».

У такім выпадку, зыходзячы з пазыцыі «любым коштам», ці ня ськідваецца віна за дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі і ягонага апарату на ўвесь беларускі народ і ці ня робяць народ мэтай эканамічных атак і зьнешняга ўзьдзеяньня?

Мы ўпэўнены, што ў дэмакратычнай супольнасьці думаць такім чынам могуць толькі ворагі краіны, якім абыякавы лёс Беларусі і яе будучыні.

У сродках інфармацыі ўжо прыходзілася пісаць пра максімалісцкую, не да канца прадуманную дзейнасьць кіберпартызанаў пасьля таго, як ў мінулым годзе была паралізавана дзейнасьць Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэту ў Менску з патрабаваньнем да кіраўніцтва ўнівэрсітэту зьвярнуцца да ўладаў (гэта значыць да Лукашэнкі), каб яны выпусьцілі палітвязьняў.

Скончылася гэта тым, што ніводзін палітвязень ня быў выпушчаны, рэпрэсіі ўзмацніліся, а за год ў вязьніцах памерла некалькі чалавек. У тым ліку мастак Алесь Пушкін. У сваю чаргу Лукашэнка з чыноўнікамі прыехаў ва Унівэрсітэт і задушылі тое, што яшчэ жыло і было не задушана (у стылі парадаксу – тое чаго не дадушылі кіберы з найлепшымі намерамі). За гэты год таксама ўзмацнілася русіфікацыя і эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі (дзякуючы санкцыям). То бок, у момант калі рэжым абрынецца ўсе нашыя эканамічныя актывы будуць у руках Масквы!

Унівэрсітэт ня ёсьць ворганам улады, рашэньняў па турмах і вязьнях ён не прымае. Для гэтага існуюць спэцыяльныя дзяржаўныя ворганы і ўстановы ўлады. Універсітэт патрэбны нацыі.

Пасьля выступу ў сродках інфармацыі (артыкулу) аднаму з нас удалося паразмаўляць з прадстаўніцтвам кіберпартызанаў. Здавалася, што была дасягнута дамова, што нашыя кіберпартызаны ня будуць перашкаджаць працы ўстановам асьветы, культуры, адукацыі, медыцыны, сацыяльнага забесьпячэньня, індустрыі і эканомікі, фабрыкам і заводам, камбінатам і г. д. — усяму таму, што патрэбна грамадзтву і людзям для жыцьцядзейнасьці. Нельга абвальваць дзяржаву. Зьнішчаць трэба антынародную ўладу, г. зн. Адміністрацыю Лукашэнкі, КГБ, ГУБАЗІК, АМОН, міліцэйскцую карную сістэму, карныя суды, пракуратуру, сьледчыя камітэты, “палатку” ды “савет рэспублікі” і г. д. — усё тое, што гнобіць людзей, культуру, нацыю, кідае народ у турмы, катуе, зьбівае, здраджвае дзяржаву, маючы ўладу і паўнамоцтвы.

Як бачым, задачы простыя. І у гэтым накірунку, дзякуючы дзейнасьці «кіберпартызанаў» было зроблена шмат важнага і карыснага, хаця б узлом базы «данасіцеляў КДБ».

Аднак, адначасова была зьдзейсьнена атака, ськіраваная на дэзарганізацыю працы электроннай сістэмы гродзенскага камбіната Азот. З тымі ж самымі патрабаваньнямі вызваленьня палітычных вязьняў. Але вынік будзе таксама такі ж самы: разбурэньне інфраструктуры з аднаго боку і працяг крывавых рэпрэсій зь іншага. Для Лукашэнкі лёс краіны і людзей ня мае аніякага значэньня. (Што паказаў COVID, падзеі 2020 і 2022 году.)

А можа замест гродзенскага Азота лепш было б патрэсьці расейскі Уралкалій, ці маскоўскі Газапрам – кашалёк агрэсіўнага Крамля. Вайна ж на двары, Беларусь акупавалі. А мы па сабе б“ём, ці як гэта назваць?

Часам здаецца, што некаторыя людзі (магчыма па маладосьці) не ўсьведамляюць сабе на поўніцу рэальнасьці падзей і становішча ў якім, мы беларусы цяпер жывем.

 Найперш ідзе вайна.

- Агрэсіўная Расея, выкарыстаўшы здраду Лукашэнкі, увяла свае войскі ў Беларусь і з тэрыторыі Беларусі напала на Украіну.

- Рэспубліка Беларусь стала акупаванай краінай, страціла частку палітычнага суверэнітэту і свабоду дзеяньняў ў міжнароднай палітыцы.

- Лукашысцкая ўлада, фактычна, стала заменьнікам расейскай акупацыйнай адміністрацыі.

- Пад уплывам Масквы рэжым Лукашэнкі праводзіць масавыя рэпрэсіі грамадзтва і генацыд сьведамай часткі беларусаў.

- Некаторыя апазіцыйныя дзеячы апантана агітуюць за эканамічныя санкцыі супраць рэжыму, але рэальна, атрымліваецца, што супраць дзяржавы і народу Беларусі, і тым самым разбураюць дзяржаву і ўзмацняюць яе падпарадкаванасьць Маскве. Агітуюць, не жадаючы прызнаць, што за 4 гады санкцыі ня вырашылі ніводнага стратэгічнага пытаньня. Рэпрэсіі працягваюцца, людзей забіваюць, палітычныя вязьні тысячамі знаходзяцца за кратамі ў жудасным стане, але агітацыя за эканамічныя санкцыі працягваецца.

- Масква настойліва піхае Лукашэнку да агрэсіі супраць Украіны і стараецца ўцягнуць рэжым у вайну.

Змагаючыся за волю і незалежнасьць Беларусі супраць антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі і супраць рашысцкага рэжыму пуцінскай Расеі, усім беларусам, пачынаючы ад ваяроў Палка Каліноўскага і заканчваючы тымі, хто лічыць сябе прадстаўнікамі дэмакратычнай палітыкі (перад абліччам вайны і зьнішчэньнем нацыі – усе аднолькавыя) трэба памятаць пра варашальныя падзелы, прынцыпы і чырвоныя лініі:
- Ёсьць Беларускі народ (нацыя),
- Ёсьць Беларуская дзяржава, беларуская эканоміка і нацыянальная ўласнасьць,
- Ёсьць антынацыянальны прамаскоўскі рэжым улады Лукашэнкі.
І гэтыя ключовыя зьявы нельга абагульняць. Яны існуюць у непрымірымым канфлікце.

Беларуская дзяржава, беларуская эканоміка і нацыянальная ўласнасьць ёсьць аб“ектам улады і аб“ектам эксплуатацыі ўлады прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі.

Беларуская дзяржава, беларуская эканоміка і нацыянальная ўласнасьць ёсьць суб“ектам існаваньня і жыцьцядзейнасьці Беларускай нацыі (народа). Таму:
- У барацьбе з антынародным калабаранцкім рэжымам ўлады ўдары не наносяцца па экзыстэнцыяльных асновах жыцьцядзейнасьці народа.
- Удары не наносяцца па існаваньні нацыянальнай дзяржавы.
- Удары не наносяцца па навуковым, культурным, духоўным патэнцыяле нацыі.
- удары не наносяцца па нацыянальнай эканоміцы, па нацыянальнай уласнасьці, па асновах прыкладаньня працы людзей.

Аб“ектам прыкладаньня сілы вызваленьня мусіць быць рэжым антынароднай улады, ягоныя структуры нелегітымнай улады, карныя ўтварэньні, функцынеры і выканаўцы антынароднай палітыкі.

Мы беларусы ў гэтых складаных умовах павінны паводзіць сябе ў палітыцы так, каб дамагчыся свабоды і ліквідацыі антынароднага рэжыму Лукашэнкі і пры гэтым – зьберагчы і захаваць нашу незалежную дзяржаву, наш эканамічны патэнцыял і нацыянальную маёмасьць, нашу энэргетыку і транспарт, нашыя ўстановы, заводы і гарады, нашых спэцыялістаў, вучоных і творцаў, кваліфакаваных рабачых і адукаваную моладзь, нашу тэрыторыю і зямлю.

Нажаль у пагоні за хуткімі эфектамі (якіх няма) сціраюцца якасныя падзелы і прынцыпы ў беларускай палітыцы, і сіла энэргія дзеяньня ськіроўваецца на самазьнішчэньне нацыі. Што мы і назіраем у значнай яе частцы ў выніку страты (за часы рэжыму) нацыянальнага палітычнага класу і дызаарыентацыі замежнай палітыкі адносна падзей у Беларусі. І гэта таксама ёсьць сьледзтва расейскай гібрыднай вайны супраць нашай краіны.

Нельга дапускаць (пад відам змаганьня супраць рэжыму) прапагандысцкага самаедзтва і самазьнішчэньня дзяржавы і нацыянальнай уласнасьці.

Пэўная частка прадстаўнікоў дэмструктур змаганьне супраць рэжыму і зразумелую нянавісьць да Лукашэнкі імкнецца ператварыць ў шкоду для беларускага народа, у разбурэньне грамадзтва, эканомікі і дзяржавы Беларусі.

Такія папулістычныя і безадказныя лёзунгі: «Татальныя санкцыі для беларускай эканомікі» (!), «Блакада транзіту праз Беларусь», «Заблакаваць чыгунку», «Удары па беларускіх МПЗ» - дэскрыдытуюць апазіцыю ў вачах заходніх партнёраў, а самае галоўнае, у вачах беларусаў. У выніку, беларускае грамадзтва падпадае пад санкцыі, дыскрымінацыю і ўсялякія абмежаваньні за мяжой, а эўрапейскі гандаль з Расеяй ідзе поўнай хадой у абыход Беларусі. Тобок, дзякуючы санкцыям супраць Беларусі ўзбагачацца сталі іншыя эканамічныя групы суседніх краін, ды і лукашэнкаўскія алігархі асабліва не пацярпелі. А вось становішча працоўных людзей згоршылася.

Усяму гэтаму трэба супроцьстаяць і розумам, і дзеяньнямі. Беларускія кіберпартызаны тут якраз на лініі барацьбы, якая дае апэратыўны вынік. Галоўнае толькі, каб добрыя намеры не абярнуліся супраць сябе самых, супраць сваёй дзяржавы.

5 травень 2024 г.
Зянон Пазьняк, Павел Вусаў

12/5/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2024
П А С Ч П С Н
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024