Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (25-27 лістапада 2005 г.) Толькі ўчора дэпутаты парляманту Грузіі прагаласавалі за распачынаньне працэсу выйсьця Грузіі з СНД, а ўжо на наступны дзень, 25 лістапада прамаскоўская падстаўная апазыцыя замахала шматай фронды ў Маскве. І. Геаргадзэ – грузінскі Мілінкевіч. Але толькі ў стылістычным сэнсе, як падстаўная фігурка Крамля-Лубянкі. 28/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (23-24 лістапада 2005 г.) У апошнія дні дэманстраваў тэлеактыўнасьць таксама й міністар вайны РФ Іваноў. Мяняючы ўніформы (як кавалер эпохі барока) ён тусаваўся па розных гарнізонах і ізабражаў інспэкцыю. Постсавецкія людзі, аднак, добра разумелі, што йдзецца пра звычайную пацёмкінскую лухту. 25/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.) Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах. 24/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (11-21 лістапада 2005 г.) Пасьля нядаўняга візыту Пуціна ў Нідэрлянды тамака стала модным разважаць пра непаўторнасьць расейскай душы. Толькі чамусьці кожны з афіцыйных разважальнікаў упарта імкнецца ў рамках згаданай душы адкамэнтаваць таксама й беларускія справы. 22/11/2005 › Актуаліі У Празе завяршылася генэральная асамблея Мадрыдзкага клюбу, які аб’ядноўвае 30 былых кіраўнікоў краінаў і ўрадаў. Яны добра пагаварылі. Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”: Тамаш Ракса. 15/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (6-10 лістапада 2005 г.) Рэклямная газэтка “Ва-Банк” паведаміла нам 6 лістапада, што ў 2006 г. дзяржаўнае фінансаваньне сістэмы санаторных і аздараўляльных установаў будзе скарочана ў два разы. І піша далей: “Такое решение принято по итогам совещания по оптимизации санаторно-курортного лечения и оздоровления населения, которое прошло 2 ноября у президента”. Вось так, аказваецца, і слоўца прыдумалі рэжымныя прапагандысты – “оптімізація”. 12/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (1-5 лістапада 2005 г.) Школьная русіфікатарская праграма прымусіла кожнага з нас сачыць за падзеямі ў рамане Льва Талстога “Вайна і мір” (дзяўчынкі любілі сцэны з каханьнем і сэнтымэнтам, хлопцы — батальныя сцэны). 5/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (26-31 кастрычніка 2005 г.) На прыканцы кастрычніка нам паказалі яшчэ адзін дыпляматычны падарунак Крамля. Аяцкаў, які гразіўся быць “апошнім паслом Расеі ў Беларусі”, не паехаў паслом нават у Папуа-Новую Гвінэю. “Проболтался парень” перад тэлекамэрамі, вырашыў, што ў паслах можна куражыцца, як ў губэрнатарскім крэсьле. 1/11/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (23-26 кастрычніка 2005 г.) Яшчэ не асела пена на чорных хвалях Баранцавага мора пасьля пагоні нарвэжскага флёту за расейскім пірацкім сэйнэрам “Электронам”, а маскальскія злодзеі ўжо зноў крадуць рыбу ў нарвэжскіх водах. 25 кастрычніка нарвэжскія вайсковыя караблі загналі ў свой порт на востраве Мядзьвежым дзьве пірацкія шхуны з мурманскай прыпіскай. 28/10/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (15-23 кастрычніка 2005 г.) Калі крамлёўскія бандыты ў лістападзе 1939 г. высунулі незалежнай Фінляндыі нахабны ўльтыматум (узгоднены з лепшым сябрам страны советов А. Гітлерам) і запатрабавалі для сябе фінскай зямлі па самыя гэльсінскія гароды, у Маскву паехала ўрадавая дэлегацыя, каб улагодзіць канфлікт (фіны не хацелі вайны). 24/10/2005 › Актуаліі Прыватны дзёньнік: Валеры Буйвал Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік” . Асабістымі развагамі пра пражытае і перажытае на мінулым тыдні дзеліцца Валеры Буйвал — мастацтвазнаўца, літаратурны перакладчык, прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. 23/10/2005 › Актуаліі А. Мілінкевіч: “Усе маюць нармальныя ўмовы жыцьця” 15 кастрычніка а 15.00 менскага часу на тэлеэкране замільгала знаёмая фізіяномія “прафэсара”. А. Мілінкевіч даваў інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу СТ24 у пражскай тэлестудыі. 19/10/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (10-15 кастрычніка 2005 г.) Здаецца, зусім нядаўна адшумеў “кангрэс усіх магчымых дэмакратаў”. А ўжо 9 кастрычніка ў Менску была заўважана тэматычная актыўнасьць стукачоў-прапагандыстаў з адной вядомай канторы. 15/10/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (5-10 кастрычніка 2005 г.) 5 кастрычніка Пуцін працягнуў свой шумны ваяж па Эўразьвязу. Пасьля Брусэля яго прымалі ў Лёндане. Бадзёры прэм’ер Тоні Блэр вадзіў яго пад ручку па сваёй рэзыдэнцыі. Харошы гаспадар заводзіць госьця ў піўніцу, паказвае слоікі з сочывам і агуркамі, хатняе віно і кабячкі. І Блэр павёў госьця ў сутарэньні Даўнінг-стрыту, 10. Паказаў расейскаму хаўрусьніку-дэмакрату знакамітую і ўшчэнт засакрэчаную “Кобру” – так называюць падземны цэнтар камандваньня, з якога можна кіраваць Брытаніяй нават падчас ядзернай вайны. 12/10/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (1-5 кастрычніка 2005 г.) 1 кастрычніка ў Расеі пачынаецца бранка – прызыў маладых у армію. Няхай пра гэты дзень не забываюцца беларускія мацеркі. Незалежнасьць нашай дзяржавы забясьпечыла беларускай моладзі магчымасьць служыць недалёка ад дому, на сваёй зямлі. Як бы ні хацелася Маскве і ейным мясцовым паслугачам запхнуць беларускіх юнакоў у расейскую мясярэку, але яны ня могуць нічога зрабіць, кусаюць локці. 7/10/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (26-30 верасьня 2005 г.) 26 верасьня ў Кішынёве адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Латвіі і Малдовы. В. Вікэ-Фрэйбэрга паабяцала Ул. Вароніну падтрымку Латвіі ў справе вываду расейскіх акупацыйных войскаў з акупаванай малдаўскай тэрыторыі (Трансністрыі). Латвія будзе хадайнічаць перад Эўразьвязам дзеля актывізацыі міжнароднага ціску на Расею дзеля вызваленьня малдаўскай зямлі ад маскальскіх акупантаў і вырашэньня канфлікту. Хто б мог падумаць пра такое колькі гадоў таму?! 1/10/2005 › Актуаліі Грамадзкі транспарт часта становіцца сапраўдным полем бою за Беларусь. Едзеш на працу, адпачынак альбо дахаты, а трапляеш на перадавую барацьбы паміж беларусамі і расейскімі акупантамі-асаднікамі. Беларусы сядзяць на сваіх месцах – маўклівыя, стомленыя, занураныя ў свае думкі, нават не падымаюць галавы, не размаўляюць між сабой. І вось у салён аўтобуса заходзіць кабета ў нейкай намітцы ці што. 28/9/2005 › Актуаліі Факты і падзеі (15-25 верасьня 2005 г.) Далёталіся… 15 верасьня ў полі непадалёк ад Коўна ўпаў і разьбіўся расейскі бамбардоўшчык. Лётчык пасьпеў катапультавацца і патрапіў у палон да летувісаў. Хто б мог падумаць пра такое яшчэ 15 гадоў таму! Як куражыліся на летувіскай зямлі маскальскія акупанты, як шыпелі: “мы ещё покажем этим лабусам-фашистам…” А вось ужо ковенскія сяляне хапаюць за шкірку іхных афіцэрыкаў ды здаюць у камэндатуру. НАТО (якое абараняе ад расейскага суседа летувіскую тэрыторыю) зацікавілася самалётам СУ-27 і ракетамі, якія былі на ім. 27/9/2005 › Актуаліі Ліст Міколы Канаховіча з г.Пружаны ў газэту “Народная Воля” Паважаная “Народная воля”! 22/9/2005 › Актуаліі Алесь Рашчынскі “Цi незалежныя мы без сваёй мовы?” Калi глядзеў па канале АНТ чацвёртую серыю адыёзна-афiцыёзнага фiльма “Новейшая история”, мяне дужа цiкавiла адна рэч. А менавiта: што скажуць “адвакаты” надання рускай мове ў Беларусi статусу дзяржаўнай, i як яны разумеюць так званае “двуязычие”. 21/9/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |