Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (10-15 верасьня 2005 г.)

10 верасьня ў цэнтры гістарычнай сталіцы расейскага казацтва г. Навачаркаску адсланілі помнік і арганізавалі пышныя ўрачыстасьці. На той самай плошчы, дзе ў 1962 г. паводле загаду хрушчоўскага ЦК КПСС савецкія спэцыяльныя часткі расстралялі мірную дэманстрацыю рабочых (яны патрабавалі нармальнага жыцьця, падвышэньня заробкаў ды зьмены мясцовага кіраўніцтва), цяперашнія мясцовыя ўлады ўсталявалі беламармуровыя фантаны і наладзілі танцы ды скокі. Помнік каля фантанаў прысьвечаны “примирению”. Далей...

16/9/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (5-10 верасьня 2005 г.)

На сходзе крамлёўскай эліты Пуцін уручыў “отлічніку КГБ” Фрадкову-Фрадкіну (гэта ня жарт, “герой” валодае такой каштоўнай узнагародай) ордэн “За заслуги перед отечеством” другой ступені. Ардэнаносец ГБ прэм’ер РФ – краіны з мільёнамі наркаманаў, алкаголікаў, забойцаў, беспрытульных дзяцей, правалам ва ўсіх галінах дзейнасьці – з салодкай усьмешачкай прыняў яркую бляшку з рук свайго начальніка. Далей...

10/9/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-5 верасьня 2005 г.)

1 верасьня споўніўся роўна год з дня пачатку трагедыі ў Беслане. СМІ многіх краінаў паведамлялі, што “уся Расея ў жалобе” і г.д. ды паказвалі вясёлых першакляснікаў нейкай маскоўскай школы, якія з кветкамі стаяць на лінейцы. Недарэчны камэнтар сьведчыў пра тое, што заходнікі проста не маглі сябе ўявіць, каб змрочныя ўгодкі адзначаліся іншым чынам. Далей...

5/9/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (24-31 жніўня 2005 г.)

“На границе тучи ходят хмуро…” Старажытны савецкі шлягер не састарэе ніколі, аж покуль існуе маскоўскі рэйх. 18 жніўня войскі супрацьпаветранай абароны Эстоніі былі прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасьці. На эстонскіх радарах адбіліся сілуэты вялікай групы самалётаў, якія імкліва набліжаліся да тэрыторыі балтыйскай краіны. 20 расейскіх самалётаў ляцелі трыма хвалямі. Далей...

1/9/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (18-24 жніўня 2005 г.)

“Сталін і Мао слушают нас…” На Далёкім Усходзе ўсхадзіліся шматлікія орды. 18 жніўня пачаліся сумесныя расейска-кітайскія ваенныя манэўры. Генэралы дэманструюць “мір і дружбу”, актыўна братаюцца. Ваенныя гульні яны назвалі “Мірнай місіяй – 2005”. Расейскія СМІ прызналіся, што адпрацоўваюцца “сумесныя дзеяньні па барацьбе з тэрарыстамі”. А вось усе замежныя СМІ пераклалі з кітайскай больш дакладна і паведамілі, што манэўры прысьвечаны адпрацоўцы тактыкі барацьбы супраць народных паўстаньняў нацыянальных меншасьцяў – вось такая “мірная місія”. Уйгуры, манголы і цібэтцы ў кітайскай імпэрыі, татары, чачэнцы, інгушы, якуты ў расейскай імпэрыі цяпер павінны ведаць, што ў выпадку чаго імі будуць займацца дзьве хаўрусныя арміі. Толькі ў Крамлі трэба было б уважлівей пачытаць гісторыю ды зразумець, што прыйшоўшы аднойчы, кітайскі хаўрусьнік можа ўжо дахаты й не вярнуцца. Прыгадаем, як пасьля інвазіі саветаў у Чэхаславаччыну ў 1968 г. савецкія людзі актыўна расказвалі наступны анэкдот: “Я просыпаюсь утром, выглядываю в окошко, а под деревом стоит дружественный китайский танк”. Далей...

25/8/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (11-18 жніўня 2005 г.)

У красавіку сёлета раскрыўся адзін са шматлікіх крывавых эпізодаў з жыцьця расейскага флёту. Тады вялікая група маладых матросаў (12 чалавек) уцякла з базы ў Ламаносаве і зьявілася ў пецярбургскую ваенную пракуратуру. Там яны расказалі пра зьбіцьцё і зьдзекі, наладжаныя “дзядамі”. Некаторых зь іх трэба было адразу класьці ў шпіталь. Прамінулі месяцы. 11 жніўня стала вядома, што 12 гэтых матросаў зноў знаходзяцца ў шпіталі. Напярэдадні іх вярнулі на ламаносаўскую базу. Там тыя ж “дзяды” апэратыўна адпомсьцілі ім за доўгія языкі. Цікава, што ў тэлеінтэрвію марское начальства адмаўляе гэты факт – “у нас всё нормально”. А ў пракуратуры, журналістаў і арганізацыі жаўнерскіх маці іншая думка. Беларусы добра памятаюць крымінальную арганізацыю пад назовам “советская армія”. Яна працягвае сваё існаваньне цяпер, толькі пад новай назвай. І вельмі важна, каб у гэтую банду не забіралі нашу моладзь. Далей...

19/8/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (7 – 11 жніўня 2005 г.)

7 жніўня ў аўтамабіль, якім ехаў губэрнатар Алтайскага краю РФ М. Еўдакімаў, ўляцеў другі аўтамабіль. Загінуў сам губэрнатар, ягоная жонка і ахоўнік, кіроўца цяжка паранены. Беларусам адразу ўспомнілася аўтазабойства менскага генсека Машэрава, арганізаванае паводле загаду Крамля ў 1980 г. Тады спэцслужбы прыбралі прадстаўніка агрэсіўнай “маладой” кагорты цэкоўцаў, якой баяліся равесьнікі Леаніда Ільліча. Цяпер на Алтаі ўлады прыбралі таленавітага клоўна. Далей...

14/8/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (24 ліпеня – 6 жніўня 2005 г.)

Усе прызнаюць, што сустрэча ў Маскве Пуціна і Лукашэнкі 20-21 ліпеня насіла нейкі адмыслова закрыты характар. Аднак, як напісала “Нар. Воля”: “Сустрэча адбылася за зачыненымі дзьвярмі. Афіцыйна паведамляецца толькі, што “основной темой были вопросы дальнейшего строительства союзного государства”. Такім чынам, нават афіцыёз асабліва не хавае, што Масква актыўна працягвае падрыхтоўку канчатковага паглынаньня нашай незалежнай дзяржавы. Далей...

12/8/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (16-23 ліпеня 2005 г.)

У сярэдзіны ліпеня па ўсіх СМІ сьвету пракацілася хваля паведамленьняў пра посьпех чарговай кнігі казак пра Гары Потэра. Масавы псіхоз, які назіраўся ў розных краінах (тысячы людзей бавілі ноч пад брамамі кнігарняў, каб раніцай набыць кнігу), паўплываў і на мясцовых “казачнікаў”. Радыё Свабода (падкрэсьліваем – беларуская рэдакцыя) падліла ў гэтую рэклямную плынь сваю чарговую лухту. Журналіст І. Карней (сярэднестатыстычны недалёкі выразьнік агульнага ўзроўню) ажно надрываўся ў сваім рэпартажу, паведамляў, што вось-вось у беларускіх кнігарнях зьявіцца пераклад чарговага тому пра Гары Потэра. Далей...

23/7/2005 › Актуаліі

 


Дзіўная прэзэнтацыя

6 ліпеня сёлета ў Менску адбылася шмат у чым дзіўная прэзэнтацыя кніг. У Доме літаратара прэзэнтавалі першыя тры тамы з заяўленых 14-ці тамоў твораў Васіля Уладзімеравіча Быкава. Здавалася б, падзея радасная і сьветлая, асабліва на фоне усеагульнага панаваньня шэрасьці і расейскай “чарнухі”. Але насьцярожвала, што кнігі былі надрукаваныя ў Маскве, а запрашэньні на прэзэнтацыю разаслаў па горадзе А. Казулін (сумнавядомы кандыдат у адзіныя кандыдаты). Далей...

20/7/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (10-16 ліпеня 2005 г.)

11 ліпеня споўнілася дзесяць год трагедыі ў мястэчку Срэбраніца. Сэрбскія карнікі забілі ў 1995 г. ў гэтай мусульманскай мясцовасьці больш за восем тысячаў чалавек. У Босьніі-Гэрцэгавіне палала вайна, распадалася югаслаўская імпэрыя, што ўзьнікла яшчэ пасьля 1-й сусьветнай вайны. Пасьля сьмерці маршала Ціта ягоная імпэрыя праіснавала трошкі больш за дзесяць гадоў. І вось цікава, хаця сам дыктатар заўсёды падкрэсьліваў сваю незалежнасьць ад Масквы, распад Югаславіі актывізаваўся разам з крызісам і распадам СССР і антыкамуністычнымі пераўтварэньнямі ў краінах сацыялістычнага лягеру. Паглыбляўся эканамічны крызіс расхістанай камуністычнай эканомікі. Увесну 1991 г. народы адкрыта заявілі, што не жадаюць больш жыць пад югаслаўскай масквой – Бялградам. Далей...

16/7/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (5-10 ліпеня 2005 г.)

На пачатку ліпеня амбасадар Францыі ў Беларусі раздаў некалькі французскіх ордэнаў грамадзянам РБ, “якія вызначыліся посьпехамі ў пашырэньні франкафоніі і французкай культуры”. З паведамленьняў прэсы мы даведаліся, што ў асноўным ардэнаносцамі сталі катэдралы з легендарнага менскага ін’язу (які цяпер манумэнтальна называецца Лінгвістычным Унівэрсітэтам). Можа французам неяк лепш бачна, але на працягу пяці дзесяцігоддзяў існаваньня ін’яза беларускае грамадзтва і наша культура неяк ня заўважылі стваральнай дзейнасьці гэтай альма матэр і ейных французкіх катэдраў. Ніхто з людзей ня сустрэў яшчэ ў прыродзе хаця б адно беларускае дзіця, якое выпускнікі ін’язу навучылі б размаўляць і чытаць на замежнай мове. Далей...

11/7/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-5 ліпеня 2005 г.)

Антынародны рэжым распрацаваў схэму сучаснага рабства і пачаў актыўна карыстацца ёю дзеля правядзеньня палітычных рэпрэсіяў. Асноўным элемэнтам схэмы ёсьць такзваны “кантракт”, які адміністрацыя прадпрыемства або інстытуцыі падпісвае на пэўны (як правіла кароткі) тэрмін з работнікам. У выніку чалавек апынаецца ў поўнай залежнасьці ад рэжыму і ўсіх яго адгалінаваньняў. Як што не так – вон на вуліцу з працоўнага месца, яжджай на працу ў Расею. Тысячы людзей на ўласнай скуры ўжо адчулі гэтую адміністрацыйную пугу. Яшчэ больш грамадзянаў напалохалася і пачало па-стравусінаму хаваць галаву ў пясок. Адміністрацыйныя, а на самой справе палітычныя рэпрэсіі абрынуліся на беларускіх патрыётаў – сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Звычайна адміністрацыя нават не паведамляе работнікам тэрмін і прычыну звальненьня. Аддзел адукацыі (як называе сабе рэжымнае ведамства школьнай русіфікацыі) Парыцкага раёну на Гомельшчыне прыслаў, аднак, “уведомление” Генадзю Бядзе, настаўніку хіміі і біялёгіі Прудкоўскай школы. Сп. Бяда – сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, высокапрафэсійны пэдагог, ён выкладаў свае прадметы па-беларуску. Паводле фількінай граматы, ён звольнены з працы з 30 чэрвеня сёлета “в связи с истечением срока действия трудового контракта”. Далей...

5/7/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (22–30 чэрвеня 2005 г.)

22 чэрвеня ў сядзібе груповачкі Вінцучка Вячоркі зноў сабралася стракатая кампанія: згаданыя вінцучкі (якія прэтэндуюць называцца “партыяй БНФ”, хаця даўно здрадзілі ідэалам Фронту і Беларускага Адраджэньня і зьяўляюцца падстаўной арганізацыяй, кіруемай спэцслужбамі рэжыму), лебедькоўская АГП і партыя камуністаў. Яны разам стварылі ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму ў Менску па пытаньні вяртаньня назоваў праспэктаў Скарыны і Машэрава. Аднак, справа ня ў тым, што гэтыя нягоднікі разам з рэжымам зьмешваюць імя вялікага Скарыны з імем запіснога камуністычнага сатрапа БССР. Гэта не галоўнае. Проста цяпер адпрацоўваецца новая схэма збору подпісаў пад “адзіных” кандыдатаў. Першым ужыў яе ў сёлетнім красавіку Казулін, які купіў ад розных жулікаў з “абьяднанай” псэўдаапазыцыі лісты з подпісамі грамадзянаў ды зьмяніў тытул на лістах. І атрымалася, што грамадзяне падпісваліся, напрыклад, за своечасовы вываз сьмецьця з іхных дамоў або за забарону выгульваньня сабак у мясцовым парку, а іхныя подпісы паслужылі высакароднай справе трыюмфу казулізму. Далей...

30/6/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (15-22 чэрвеня 2005 г.)

Шклоўскі прэзыдэнт ужо “адудзячыў” за галасаваньне у ягоную карысьць на выбарах калгасьнікаў, пэнсіянэраў і жыхароў раёнаў, атручаных чарнобыльскай радыяцыяй. У першую галаву ў іх ён адабраў ільготы, надбаўкі, “грабавыя”. Потым была чарга прадпрымальнікаў, якія ўсё шумелі: “Мы вне политики, нам всё равно, кто у власти!..” Разгром беларускага бізнэсу, удушэньне эканамічнай ініцыятывы, як вядома, працягваецца дагэтуль. Надышла чарга гвардыі пад’ездаў. Сапраўды, прыезжыя з Расеі перажываюць шок і гукаюць: “Как у вас чисто в городах!” Бо ў Расеі камунальныя грошы на прыборку вуліцаў і дамоў раскрадаюцца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, а месца прыбіральшчыка – гэта кантралюемая мафіяй пасада, ганарар за якую таксама правальваецца пра слой сьмецьця ў кішэню бандытаў. Далей...

22/6/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (10-15 чэрвеня 2005 г.)

10 чэрвеня Парлямант Малдовы зьвярнуўся да Расеі з патрабаваньнем вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Малдовы. Калі ў 1991 г. пасыпаўся СССР, маскальскія асаднікі ( у асноўным адстаўное і неадстаўное афіцэрства) у Трансністрыі (альбо па-расейску Прыднястроўі) пачалі мяцеж супраць малдоўскай дзяржавы. Яны спадзяваліся на хуткую рэстаўрацыю расейскай імпэрыі і не хацелі вяртацца ў сваю Разань і Калагрыў. Малдаўскае паспалітае рушэньне пачало вызваленьне нацыянальнай тэрыторыі і напэўна завяршыла б яго хутка і эфэктыўна. Але ўмяшаліся “міратворцы” – расейская армія пад камандай вядомага генэрала-дубалома Лебедзя. Днестр падзяліў Малдову на вольную дзяржаву і на акупаваную асаднікамі тэрыторыю. Крэмль адудзячыў Лебедзя за “подзьвіг”, паслаўшы ў піке ягоны верталёт у Хакасіі. А акупанцкай шушары ўсьцяж падказваў: “Мы с вами, товарищи, мы вас одних не оставим…” Далей...

15/6/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-10 чэрвеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 чэрвеня – міжнародны дзень абароны дзяцей. У гэтай фармулёўцы замешана добрая порцыя крывадушнасьці. Атрымліваецца, што ў астатнія дні году дзяцей бараніць ня трэба? У Маскве з самай раніцы публічна выступалі запісныя дзетаабаронцы. Міністр унутраных справаў Нургаліеў называў у Думе кашмарныя лічбы. У Расеі ёсьць два мільёны непісьменных дзяцей школьнага ўзросту, шэсьць мільёнаў дзяцей жывуць бяз семьяў, мільёны бадзяюцца без прытулку і жывуць жабрацтвам, прастытуцыяй і рабункамі. Трэба ўлічыць, што гэта ёсьць афіцыйная інфармацыя, а на самой справе карціна яшчэ больш жудасная. Потым тэлевізія паказала “першую ледзі РФ” Людзьмілу Пуціну. Далей...

10/6/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (23-31 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Немагчыма ўявіць сябе, каб у Бэрліне дагэтуль выдавалася маладзёвая газэта “Гітлерюгенд”, а ў Італіі часопіс “Маладыя ваўкі Мусаліні”. А вось у Маскве трыюмфуе “Комсомольская правда”, і нікому ня сорамна. Нават у Беларусі гэты лісток плётак і тандэтнай прапаганды мае свой спэцвыпуск. 23 траўня ў рэдакцыі бессьмяротнага лістка ў Маскве наладзілі сьвяткаваньне 80-годдзя выпуску першага яго нумару. Прыехаў нат Пуцін, каб парадвацца разам з усім народам “пераемнасьці традыцыяў” (так цяпер у Расеі называецца гнюсны працэс абалваньняваньня грамадзтва на глебе нэакамуністычнай і імпэрскай ідэялёгіі). Але Пуцін выказваўся на сьвяткаваньні не пра газэтку. Ён выдаў сваю чарговую філіпіку ў стылі “мочіть в сортіре…” Узбуджальным фактарам для яго паслужылі нядаўнія заявы прыбалтыйскіх краінаў і Польшчы пра неабходнасьць прызнаньня факту расейскай агрэсіі супраць гэтых краінаў у 1939-40 гг. ды выплаты Масквой кампэнсацыяў за панесеныя страты падчас панаваньня расейска-савецкай імпэрыі. Пуцін выказваўся рэзка: “Россия при развале Советского Союза пошла на беспрецедентные жертвы, отдав десятки тысяч километров своей исконно русской земли. И что они теперь про какой-то Пыталовский район? От мёртвого осла уши они получат…” Далей...

31/5/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (14-22 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Прыгоды Чычыкава. Памятаем нумар газэткі “Нар. Волі” за 23 красавіка сёлета. Палову плошчы газэткі запаўнялі “сьпісы герояў” з розных раёнаў нашай краіны. “Героі” мужна падпісаліся ў падтрымку Казуліна. Ужо тады лезла ў вочы фальшывасьць гэтых сьпісаў. Неяк усё надта зладжана і гладка. Так, — цэлымі атрадамі электрамэханікаў і сьлесараў, батальёнамі зваршчыкаў і прафэсароў, эскадронамі бухгалтароў і настаўнікаў, — наш народ не падпісваўся за нейкую грамадзкую справу ад самай пары “я Солженицына не читал, но осуждаю…” (тады бальшавіцкая сістэма арганізоўвала гэтую фальш “добровольно-прінудітельно”). Выбух падпісальнай актыўнасьці мы назіралі таксама ў 1988-91 гг., калі беларусы масава ставілі свае подпісы ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Але ж гэта быў сапраўдны сацыяльны зрух грамадзтва, якое пазбаўлялася ад страху і гатовае было рызыкаваць дзеля агульнай справы. “Стройныя рады” імправізаваных казулістаў, сфармуляваныя цэхамі, аддзеламі, калгасамі і прадпрыемствамі – гэта адразу выглядала штучна і ненатуральна. Цяпер высьветлілася канчаткова, што Казулін камфортна ўжыўся ў ролю Чычыкава і прыдбаў сябе ў палітычную капілку мёртвых душаў. Тая ж “Нар. Воля” 14 траўня вымушана была надрукаваць абвяржэньне казулінскіх мёртвых душаў. А менавіта кароткую заяву нам. гендырэктара буйнога салігорскага прадпрыемства “Беларуськалій” (“подпісы” работнікаў якога склалі значную частку казулінскіх сьпісаў) А. Махлая, які паведаміў, што з 302 прозьвішчаў у сьпісах – 261 прозьвішча належыць людзям, якія на “Беларуськаліі” не працуюць. Далей...

22/5/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (7-13 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Чарговае злачынства рэжыму. У сярэднявечным мастацтве адно з тыповых ўвасабленьняў вобразу Сатаны адлюстроўвала падвойнасьць натуры нячыстай сілы. На парталах сабораў можна дагэтуль убачыць скульптурную выяву прывабнага, усьмешлівага юнака, але за ягонай сьпінай ашчэрылася ўсялякая нечысьць: жабы, гадзюкі, ядавітыя павукі. Хрысьціянскія мастакі выказвалі такім чынам думку аб тым, што Зло можа быць зьнешне прывабным, але сутнасьць яго застаецца варожым і разбуральным для чалавека і сьвету. 7 траўня “прэзыдэнт” прыняў пастанову аб перайменаваньні праспэкту Францішка Скарыны – галоўнай магістралі нашай сталіцы – у пр. Незавісімості. Далей...

13/5/2005 › Актуаліі

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025