Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-7 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 траўня ў Расеі зноў вырабляліся ў эклектычны спосаб. Дзень маёўкі супаў з праваслаўным Вялікаднем. Ну, і пачалося… У саборы Хрыста Збаўцы ў Маскве вызначыліся прадстаўнікі антычалавечага і богапраціўнага КГБ. Тэлевізія паказала, як падчас вялікоднай службы стаялі ў поўны рост і актыўна жагналіся Пуцін (ніхто ніколі не распавёў, а ці хрышчаны ён) і побач зь ім Фрадкоў (габрэйскую сямью Фрадкіных ўспамінаюць да гэтай пары ў Саратаве). Памятаем, як грузінскі гэбэшнік Шэварнадзэ быў прынамсьці больш шчырым перад сваім народам. Ён быў ахрышчаны ўжо ў статусе прэзыдэнта Грузіі і маючы каля 80 гадоў узросту. Пра гэта пісалі газэты, пра гэта даведаўся ўвесь сьвет. А ў Маскве чарговае шоў з многімі пытальнікамі. Уся імпэрыя на адзін дзень захлынулася чырвонамі сьцягамі і расьцяжкамі. Маршыравалі (у асноўным старыя) камунякі пад лёзунгам “Вот бы воскрес товарищ Сталин!” Далей...

7/5/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (22–30 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
Ваявода-забойца. 22 красавіка расейская тэлевізія арганізавала сэнсацыю. У падмаскоўным горадзе Падольску быў арыштаваны дэпутат абласной думы, мясцовы мэр Фокін. Тры гады таму напярэдадні выбараў у маскоўскую абласную думу з аўтаматаў быў забіты прама на вуліцы супернік Фокіна. Нядаўна аўтаматчыкаў злавілі, і яны расказалі, што гэта Фокін “заказаў” ім забойства лякальнага палітыка. НТВ паказала й колішняе інтэрвію Фокіна. На пытаньне: “Што вы скажаце пра наш горад Падольск, вядомы сваімі мафійнымі групамі?” Фокін адказаў: “А што, і нічога. Дзе вы бачыце мафійную дзейнасьць? Яна перайшла ў іншыя сфэры…” Геніяльная шчырасьць і дакладнасьць аналізу! Самае галоўнае, што па ўсёй Расеі што ні горад, то Чыкага трыццатых гадоў. Фізіяноміі іхных мэраў і губэрнатараў просяцца на старонкі твораў Гогаля. А пачынаць групавы партрэт можна ад самой Масквы, дзе паступова раскручваецца скандал з нядаўнім абстрэлам аўтамабіля крамлёўскага чыноўніка Чубайса. Далей...

30/4/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (15-22 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
Уладзімір Першы Всея Русі адраджае царскія традыцыі. 16 красавіка на саборнай плошчы Крамля забаўляліся ў лейб-гвардыю. Аркестр надрываўся архаічнымі маршамі, а юнакі ў ківэрах і сініх камзолах маршыравалі, задзіраючы ногі пад самы падбародак, як алавянныя жаўнерыкі Андэрсэна. Кавалерыя танцавала карагодам. Усе былі апранутыя ва ўніформы лейб-гвардыі першай паловы 19 ст., часоў цара Мікалая І (у народзе і сярод эліты празванага Мікалаем Палкіным за ўкараненьне зьверскага абыходжаньня з жаўнерамі ды й з усім насельніцтвам імпэрыі). Глядзелася ўсё гэта сьмешна і грэшна. Якраз у цараваньне Мікалая Палкіна Расея вяла зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу. Дзесяткі гадоў расейцы не давалі сабе рады на Каўказе, ажно склалі цэлую традыцыю ў сваёй літаратуры. Загінулі ад чачэнскіх куляў і шабляў дзесяткі тысячаў імпэрскіх жаўнераў і афіцэраў. Гэта ім было не па крамлёўскім пляцы маршыраваць. І пра гэта трэба ўспомніць аматарам маскоўскіх дэфілядаў. Хаця пра гэта нагадвае ім каўказкая сучаснасьць. Далей...

22/4/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (8-15 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
8 красавіка адбылося пахаваньне папы рымскага Яна Паўлы ІІ у ватыканскім саборы св. Пётры. На пахаваньне зьехаліся больш за 100 кіраўнікоў дзяржаваў. Сярод іх былі шырока прадстаўлены кіраўнікі нават мусульманскіх краінаў (напрыклад, прэзыдэнт Ірану Хатамі). Нават герархі Цэркаваў усходняга абраду адслужылі каля труны з целам папы імшу. Чатыры мільёны чалавек з усяго сьвету разьвіталіся з пантыфікам у Рыме. У Польшчы маліліся мільёны чалавек. У Беларусі і па ўсім сьвеце людзі паміналі вялікага сьвятара. Многія ўспрынялі сонечнае зацьменьне, што адбылося ў гэты дзень, як знак Божы смутку разьвітаньня зямнога сьвету з Янам Паўлам ІІ. Далей...

15/4/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (1-7 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
На пачатку красавіка рэзка пагоршыўся стан здароўя папы рымскага Яна-Паўлы ІІ. Па ўсёй плянэце, ва ўсіх каталіцкіх храмах удзень і ўначы людзі маліліся за выздараўленьне пантыфіка. У Ватыкане на плошчы св. Пётры, у Кракаве (дзе Кароль Вайтыла служыў біскупам), у Вадовіцах (дзе нарадзіўся будучы папа) сабраліся сотні тысячаў вернікаў. 2 красавіка скончыўся жыцьцёвы шлях рымскага біскупа, вялікага сына чалавецтва. Разам са сваім народам Кароль Вайтыла перажыў жахлівыя часы нямецка-фашыстоўскай і расейска-бальшавіцкай акупацыі. Ад арышту і высылкі ў Сібір яго выратавала ласка Божая. Ён зьдзяйсьняў пастырскае служэньне ў Польшчы, а ў 1978 годзе быў пакліканы на служэньне на сталец святога Пётры. Ян-Павал ІІ нястомна маліўся за чалавецтва, ягонае жыцьцё было прыкладам змаганьня супраць цёмных сілаў, што панявольвалі народы, ён натхняў на супраціў сатанінскім рэжымам. Вялікай была роля папы ў гістарычным правале богапраціўнай камуністычнай сістэмы ў 1980-я гады, у развале нячыстай саўдэпаўскай імпэрыі. Дагэтуль масква не хавае сваёй нянавісьці да сьвятара. У 1981 г. КГБ рукамі турэцкага тэрарыста зьдзейсьніла спробу забойства папы, але Мадонна (Ёй папа прысьвяціў сваё жыцьцё) выратавала яго ад сьмерці. Далей...

7/4/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (24-31 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
З сярэдзіны сакавіка ўвесь сьвет сачыў за падзеямі ў Кыргызтане. Многія нават падумалі, што там адбываецца чарговая народная рэвалюцыя. Сапраўды, зьява мела пэўныя прыкметы народнага рушаньня. З паўднёвых рэгіёнаў краіны рушылі на сталіцу шматтысячныя натоўпы людзей. Прычынай пратэсту была нязгода насельніцтва з вынікамі ўшчэнт сфальшаваных (паводле беларускага сцэнару) парляманцкіх выбараў. “Акаева гэть!” – разносілася па-кыргызку па горах і долах. У Бішкеку рэжым кінуў на мясцовых дэманстрантаў паліцыю, якая арыштавала дзесяткі людзей. Але пратэст распачаўся ўжо па ўсёй краіне. 24 сакавіка калёны людзей з розных рэгіёнаў сабраліся на плошчы перад парлямантам. Пастаялі, а потым пачалі разганяць паліцыю і ўрэшце занялі будынак. Прэзыдэнт Акаеў пасьпяшаўся ўцячы (некалькі дзён невядома было, у якой краіне ён хаваецца). У Бішкеку пачаліся грабяжы і пагромы, улады практычна не кантралявалі сітуацыю. Калі патушылі пажары і ўгаманілі пагромшчыкаў, аказалася, што “новы” рэжым зусім не зьбіраецца адмяняць вынікі сфальшаваных выбараў, а ўладу бяруць нядаўнія найбліжэйшыя сябрукі і паплечнікі дыктатара Акаева. Вось дык рэвалюцыя! Далей...

31/3/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (8-23 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
8 сакавіка ў бок РФ пасыпаліся першыя дыпляматычныя “фэ”. Палітычнае кіраўніцтва Літвы і Эстоніі заявіла, што прадстаўнікі гэтых дзяржаваў не паедуць у Маскву сьвяткаваць 9 траўня. Ім сапраўды няма што там рабіць. У 1944-45 гг. нямецка-фашыстоўская акупацыя зьмянілася ў краінах Балтыі расейска-гэбоўскай. Прычым, расейская акупацыя была ўжо другой па ліку ў 1940-я гады. Дагэтуль прыбалты расказваюць, як былі шакаваныя нешматлікія дзеячы мясцовых кампартыяў, убачыўшы ў 1940 г. расейскія танкі на вуліцах сваіх гарадоў. Аднак, савецкая прапаганда доўга тлуміла галаву фальшывым вобразам “народных рэвалюцыяў у Прыбалтыцы пад кіраўніцтвам прыбалтыйскіх камуністаў”, спрабуючы прыкрыць нахабную маскоўскую інвазію. Першая расейская акупацыя 1940-41 гг. запомнілася паняволеным народам масавымі забойствамі літоўцаў, латышоў і эстонцаў, зьнішчэньнем і высылкай у ГУЛАГ нацыянальнай эліты, гвалтоўнай калектывізацыяй, ліквідацыяй незалежнай дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту. Далей...

24/3/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (1-7 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 сакавіка – міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. З гэтай нагоды адмысловая рабочая група Эўракамісіі ў Брусэлі апублікавала штогадовую статыстыку. У якасьці аднаго з галоўных статыстычных герояў выступае наш вялікі ўсходні сусед. Расея мае толькі зарэгістраваных спажыўцоў цяжкіх наркотыкаў 1 мільён грамадзянаў. Гэта цэлы вялікі эўрапейскі горад. Чарговы расейскі рэкорд павінен пераканаць заходніх аматараў “таямнічай рускай душы”, закаханых у Талстога з Мусаргскім ды крамлёўскія куранты, што нездарма постсавецкія народы ня хочуць вяртацца ў расейскую мову ды літаратуру, шукаюць сваё ды імкнуцца трымацца як мага далей ад ачмурэлага суседа. Далей...

7/3/2005 › Актуаліі



КГБ “оказал содействие” Анатолію Лябедзьку.

Юры Беленькі
“Белорусская газета” ў нумары ад 21 лютага сёлета зрабіла рэклямны матэр’ял прысьвечаны кіраўніку АГП Анаталію Лябедзьку. Вартыя ўвагі словы сп. Лябедзькі працытаваныя газэтай.
“Спортом я увлекаюсь с армейских времён. Пошёл служить практически по блату, обратившись за содействием к знакомому в КГБ в 1985г….” Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (20-28 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
“Московская родина помнит своих героев!” У Маскве 20 лютага сьвяткавалі 100-годдзе Аляксея Кузняцова. Месца сьвяткаваньня сімвалічнае – Дом Саюзаў (пры цары палац дваранскага сходу Масквы). У гэтым будынку адбываліся знакамітыя палітычныя працэсы 1920-30-х гадоў. Клясічны будынак памятае таксама шэраг паніхідаў: усіх генсекаў КПСС і шмат каго іншага трымалі ў труне на паказ народу менавіта тут. Аднак, Кузняцоў – герой Ленінграда. НТВ паказала газэтку 1937 г. з артыкулам пра славутага бальшавіка Кузняцова, “который беспощадно выкорчёвывал врагов народа в общественных местах – Эрмитаже, ЛГУ, Русском музее и консерватории”. Менавіта тады пачалася бліскучая кар’ера сталінскага монстра, які спэцыялізаваўся на зьнішчэньні інтэлігенцыі. Ён вызначыўся таксама як “таленавітый арганізатар” падчас ленінградзкай блакады. Хаця не зусім зразумела, што гэта была за бліскучая арганізацыя, у выніку якой на вуліцах ляжалі стосы трупаў, а за часы аблогі ў асноўным ад голаду і холаду загінула да 2 мільёнаў людзей. Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



А мог жа і шабляй секануць !

Юры Беленькі
Газэта “Наша Ніва”, якая рэпрэзэнтуе сябе як “Першая беларуская газэта” у сваім нумары ад 25 лютага 2005 года прысьвяціла былому рэктару БДУ, антыбеларусу Аляксанндру Казуліну амаль пяць палос! Сярод матар’ялаў розных публітыстычных жанраў друкуюцца успаміны “студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія пацярпелі пры Казуліну”. Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



Прысьцёбнутыя да рэжыму

Юры Беленькі
Прапагандысцкі ролік, што нядаўна пракруціла БТ, нагадаў пра абвешчаную Лукашэнкам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года ягоную прэзыдэнцкую канцэпцыю — “кіравацца здаровым сэнсам”. Далей...

27/2/2005 › Актуаліі



Антыбеларуская выхадка

Юры Беленькі
Ці можна ўявіць, каб, да прыкладу, амэрыканская газэта, хай сабе і “жоўтая”, напісала: “…эсэсаўскія аддзелы актыўна мачылі зорна-паласатых…”? Пытаньне рытарычнае. Немагчыма. Прычым, ня толькі ў ЗША. У любой краіне немагчымая публічная зьнявага, з ужываньнем крымінальнай лексікі ў дачыненьні да змагароў за свабоду і незалежнасьць сваёй айчыны. Нават “жоўтая прэса” не пераступае праз пэўныя межы.

18 лютага сёлета ў “беларускай газэце” “Наша ніва” у матэр’яле такзванага Алега Новікава (друкуецца пад псэўданімам Лёлік Ушкін) чытаем: “Я добра стаўлюся да РСЧА, але мне не падабаецца, што чырвоныя беларусы актыўна мачылі бел-чырвона-белых беларусаў – слуцкіх інсургентаў ці “балахоўцаў”. Далей...

27/2/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (10-20 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
Па расейскім тэлеканале ТВЦ ідзе размова двух акадэмікаў: фізікаў С. Капіцы і Ю. Кагана. Але сказанае імі тычыцца таксама й лірыкаў. Размаўлялі пра лёсы расейскай навукі. Параўналі маштаб уцёкаў навукоўцаў з сёньняшняй Расеі з тым, што адбывалася ў Нямеччыне пад рэжымам Гітлера (нават паказалі фюрэра, а потым Эйнштэйна ў Амэрыцы). Паказалі й цяперашні Кітай, куды пачалі вяртацца кітайскія навукоўцы, што гадамі сядзелі ў ЗША і Эўропе. Ім даюць там выдатныя ўмовы для жыцьця і працы. Далей...

20/2/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (1 – 9 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
Працягваецца чарговы акт эканамічнай вайны Расеі супраць Беларусі пад крыптонімам “НДС” (па-беларуску “ПДВ” – падатак на дадатковую вартасьць). 1 лютага “Нар. Воля” адгукнулася на падзеі артыкулам “Ультыматум”. Цытуем матар’ял А. Новікавай: “З пачатку 2005 года буйныя беларускія прадпрыемствы былі паралізаваныя, бо не маглі рэалізаваць кантракты з Расеяй” (канец цытаты). Хаця чаму “былі”, чаму “не маглі”?—паралюш нашых прадпрыемстваў працягваецца па сёньняшні дзень. Калі расейская пуцінская дзяржмафія задумвала гэты плян разбурэньня беларускай эканомікі, крамлёўскія мафіёзі падлічылі, што наша эканоміка з 1994 г. штучна прывязвалася да РФ. А ў выніку такога ідыёцкага курсу мясцовага прамаскоўскага рэжыму 70% нашага агульнага зьнешнегандлёвага абароту цяпер завязана на непрадказальную Расею, на краіну, якая адкрыта заяўляе, што зробіць усё, каб акупаваць (“інтэграваць”) Беларусь. Для расейскай эканомікі спыненьне гандлю з Беларусяй нічым не пагражае – надта нікчэмны адсотак гандлёвых сувязяў расейскага бізнэсу з нашай краінай – да 1%. Такім чынам – 70% у нас і 1% у іх! Яўным ёсьць рацыянальная задумка кінуць нас на калені і прымусіць паўзьці ў Расею ды з галадухі прадавацца там у рабства за кавалак чэрствага хлеба. А як прадстаўляюць праблему, то яна нібыта сьмешная: прыдумалі, што трэба плаціць 18% “НДС” у краіне прызначэньня, а выдаць інструкцыі па выкананьні новых правілаў “забыліся” (!): таму, маўляў, спыніліся вытворчасьць і гандаль. Далей...

9/2/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (20-31 студзеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Беларусы, перажыўшы свой шок пасьля антыканстытуцыйнага “рэфэрэндуму” 17 кастрычніка летась, ахвотна абмяркоўваюць падзеі на Ўкраіне. І многім ясна, што адбылося ў суседняй краіне і чаму падзеі разгарнуліся менавіта так. Але ж зь нядаўняга часу армія гэбоўскай агентуры (такзваныя “сексоты”), атрымаўшы ў сваёй канторы “уводную”, пачала апрацоўваць нашае стомленае насельніцтва. Іхная аргумэнтацыя даўно вядомая, лёгіка знаёмая сваім прымітыўным тупізмам. Аказваецца, паводле стукачоў, рэвалюцыю на Ўкраіне арганізавалі некалькі генэралаў украінскіх спэцслужбаў. Вось, якія там магутныя спэцслужбы – сьвіснулі, і на майдане Незалежнасьці сабралося паўтара мільёны чалавек. Наступная гэбельсаўская тэза стукачоў: а ўсё адно было, што Януковіч, што Юшчанка – абодва кандыдаты ад Масквы і ўся палітыка ва Ўкраіне застанецца, як была. Тады навошта было падсоўваць атруту кандыдату Юшчанку на банкеце на гэбоўскай дачы? Далей...

31/1/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (10-20 студзеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Беларускія патрыёты памятаюць, як падчас дэманстрацыяў з-за прылаўкаў прыватных крамак і шапікаў усьлед нам паказвалі дулі і крычалі: “Вы всё со своімі флажкамі ходіте – ідейныя, ха-ха-ха! А мы вне політікі, мы деньгі зарабатываем…” З часам безыдэйным станавілася ўсё менш сьмешна. Летась ўвесну па ўсёй краіне адбыўся першы маштабны дзяржаўны пагром крамак і шапікаў, у асноўным тых, якія было бачна з цэнтральных аўтастрадаў (лукоўскае начальства паклапацілася пра “санітарыю”). Тады зьніклі цэлыя гандлёвыя зоны, цэлыя рынкі, што абслугоўвалі вялікія гарадзкія кварталы. Сёлета адразу пасьля праваслаўных Калядаў дабілі апошніх. Далей...

20/1/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1–10 студзеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Гэта быў навагодні баль, але маскальскі шавінізм не ўзяў адпачынку. Пасьля павітальнага выступу Пуціна і боя крамлёўскіх курантаў на сцэну выбег татара-мангол (русскій патріот) саліст Газманаў і, канвульсійна дрыгаючыся, зароў папулярны ў імпэрыі хіт. У хіце было пра ўсё. Цытуем: “Украина, Молдова, Белоруссия и Прибалтика – это моя страна. Я сделан в СССР!” Далей: “Рюрик, Романовы, Ленин и Сталин – это моя страна. Я сделан в СССР!” Мы думалі, што больш яму фантазіі ня хопіць, але ў фінале рускі мангол паведаміў немым крыкам, што “КГБ, МВД и наука высокая – это моя страна. Я сделан в СССР!” Далей...

12/1/2005 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (20-31 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
У Крамлі жулікавата паціраюць рукі і зьедліва пасьмяхаюцца. Заходнія наіўнячкі атрымалі яшчэ адзін урок ад расейскай “дэмакратыі”. Пасьля шматмесячнага шуму-гаму вакол нафта-газавай кампаніі ЮКОС 20 сьнежня ўрэшце адбыўся аукцыён па продажы яго буйнейшага падраздзяленьня пад назовам “Юганскнефтегаз”. Ахвотных набыць тое, што ляжыць, было шмат. У ЗША амэрыканскія ўкладчыкі ў расейскі нафтавы капітал нават наладзілі суд, які павінен быў абараніць іхнія правы. А ў маскоўскай зале ўстаў невядомы мужчына і сказаў чалавеку з малатком, што ён купляе і дае неабходныя 2,5 мільярды доляраў (ну, выліты Астап Бэндэр – ды й уся сітуацыя са знаёмага раману). Назваўся новы Бэндэр нікому невядомай кампаніяй “Байкалфінансгруп”, аплаціў і зьнік. Далей...

1/1/2005 › Актуаліі

 


Мілітарысцкі псіхоз або ціхае вар’яцтва?

Аляксей Багаслоўскі
Давайце перш успомнім, што такое псіхоз. Гэта форма псіхічнага захворваньня. Каб зразумець хворага, зусім ня варта кіравацца яго прамовамі, шукаць у іх глыбокі сэнс, дыскутаваць, спрабаваць наставіць. Хвораму дрэнна, яму неабходны супакой, лёгкая працатэрапія, шпацыры, душ, якасная ежа і, абавязкова, пабольш простых, народных сродкаў - валер’янка, гарачае малако зь мёдам, лазьня па суботах, і, божа вас уратуй, дапушчаць хворага да адказных рашэньняў і дазваляць яму кіраваць людзьмі. А што такое калектыўны псіхоз, ды яшчэ ў грамадзтве, якое заяўляе, што ворагаў у яго няма, адныя сябры, жыцьцё выдатнае, посьпехі выклікаюць усеагульнае захапленьне, дастатак б’е праз верх? Ці не падаецца вам, што калі кіраўніцтва, так разважаючае, раптам імкнецца ўзброіцца, абкласьціся з ўсіх бакоў, перастрахавацца і ад ворагаў зьнешніх, і ад ворагаў унутраных, і ад выбараў, і ад бандытаў, і ад міжнародных ліхадзеяў, гаворка ідзе аб адмысловым стане душы. Далей...

29/12/2004 › Актуаліі



« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025