Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аўтастаянка на касьцях

– Как пройти в гостиницу “Беларусь”?
– Прямо через кладбище.
Эпіграф да верша З. Пазьняка “Старажоўка”*

Адно зь менскіх месцаў сталінскіх рэпрэсіяў – Лошыцкі яр, альбо як яго інакш называюць, Чорны яр – цяпер шырэй забудоўваецца пад аўтастаянку. Паводле яе гаспадароў, Мінгарвыканкам дазволіў да 2007 года арэнду тэрыторыі над могілкамі расстраляных. Далей...

27/12/2004 › Актуаліі



Прывід Пуціна без галавы бадзяецца па постсавецкай прасторы.

New York Times запальвае.

Учора New York Times апублікавала артыкул Нікаласа Крыстофа «Атрутны пазл». У артыкуле Уладзімер Пуцін названы прывідам без галавы, што шастае па постсавецкай прасторы, пагражаючы незалежным дзяржавам ад Грузіі да «такой маленькай прыгожай прыбалтскай краіны як Латвія» і распальваючы жахі халоднай вайны. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў?

Аляксей Багаслоўскі

Калі мы разважаем пра парадоксаы сучаснага часу, дыскутуем аб палітыцы, эканоміцы і заняпадзе маральнасьці, мы ўвесь час адчуваем дзіўнае неразуменне. Накшталт, усе гавораць аб адным і тым жа, але погляды адрозьніваюцца, або дыскутуем, але прыходзім да аднолькавых меркаваньняў, і аказваецца, што мы невядома навошта спрачаліся. Ёсьць вызначаныя рэчы, якія людзі прымаюць або не прымаюць па змаўчаньні, як штосьці само сабой зразумелае. Дадзенай акалічнасьцю карыстаюцца шматлікія жулікі ад палітыкі. Яны спрытна імітуюць згоду па пытаньнях, якія прымаюцца па змаўчаньні, а потым пачынаюць даказваць неабходнасьць рэчаў, якія адмаўляюць базавыя паняцьці. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Памяншэньне рускага

А. Калінін

Быўшы абывацелем (чытачам ari.ru, зразумела, ведама, што быць расеяньськім абывацелем - занятак не толькі шматцяжкі, але да таго ж бяз рэшты спажываючый ўвесь час абывацеля), даўно нічога не пісаў, паколькі не знаходзіў чыньнікаў досыць важкіх для таго, каб адкласьці абывацельскія справы і падзяліцца з іншымі расеяньськімі небаракамі меркаваньнямі з нагоды нашага журботнага быцьця. Далей...

26/12/2004 › Актуаліі



Факты і падзеі (10–20 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
Беларускія клясікі нацярпеліся ад расейскіх акупантаў і іхных мясцовых паслугачоў пры жыцьці і пасьля згону. Вядома , напрыклад, што ў расейскім перакладзе паэмы “Новая зямля” мы ня ўбачым тых фрагмэнтаў тэксту, дзе апісаныя заможнасьць беларускага побыту, яркасьць і высокі ўзровень нашай культуры (усё гэта не ўваходзіла ў маскальскі стэрэатып беларуса, “які толькі і марыў як бы гэта далучыцца да маскальшчыны ды растварыцца ў ёй”). Далей...

21/12/2004 › Актуаліі

 


Не давайце веры здраднікам!

Ліст на старонку “Беларускай Салідарнасьці”
Янка Корбут

Падчас наладжанага антыбеларускім рэжымам у кастрычніку сёлета выбарчага фарсу і антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму на палітычнай арэне ў чарговы раз выступіла групоўка пад назвай “Партыя БНФ”. Афіцыйныя газэты, радыё і тэлебачаньне час ад часу падкрэсьлівалі, што “у выбарах актыўна ўдзельнічае апазыцыя і нават БНФ з ягоным кіраўніком Вінцуком Вячоркам”. Далей...

17/12/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1 – 10 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
Тэрарыстычныя акты ў Маскве становяцца зручнымі нагодамі для вырашэньня сямейных канфліктаў. А таксама для сюррэальных сцэнаў (іх так шмат у цяперашняй Расеі). Далей...

11/12/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (лістапад 2004 г.)

Валеры Буйвал
2 лістапада расейскі генэрал-маёр Канстанцін Дзяменц’еў вяртаўся з Бабруйска (дзе наведваў сваякоў) у сваю Маскву (дзе ён рабіў кар’еру разам з касманаўтам Клімуком, парашутыстам Шпаком ды шэрагам іншых выхадцаў з Беларусі). На тэрыторыі Смаленшчыны ягоную машыну абагнала іншае аўто і адтуль пачалі паліць з аўтаматаў. Далей...

30/11/2004 › Актуаліі

 


Крывое люстра

Валеры Буйвал
Правінцыйнасьць ёсьць галоўнай прыкметай сучаснай мясцовай журналістыкі (не паварочваецца язык назваць яе беларускай). У нас практычна не існуе прафэсійнай аналітыкі, няма майстэрства рэпартажу. Міжнароднай беларускай журналістыкі няма, проста не існуе ў прыродзе: журналісты ня ведаюць моваў, не арыентуюцца ў культурных і палітычных працэсах у іншых краінах. Такое ўражаньне, што яны пасканчалі аддзяленьне для раёнак на журфаку (было там такое; ці ёсьць цяпер – ня ведаю). Ну вось, напрыклад, трапляе менскі журналіст з “Беларускай маладзёжнай” у Парыж, шпацыруе, рапартуе чытачу на радзіму пра свой шпацыр. Чытаем эфэктную канцоўку (канешне ж, напісана па-расейску): “А на триумфальной арке Наполеона написано – Бородино. Имя подмосковной деревеньки взволновало и перенесло на мгновение домой…” Я даўно забыўся прозьвішча аўтара, але дагэтуль нашу ў памяці гэты няўклюдна зьлеплены сюжэцік як хрыстаматыйны прыклад збачэнскай духоўнай арыентацыі і прафэсійнай сьлепаты. На трыюмфальнай арцы ў Парыжы сярод тапонімаў і гідронімаў, якія ўславіліся перамогамі і трагедыямі напалеёнаўскіх войнаў, золатам накрэсьленыя беларускія імёны – Новы Сьвержань, Полацк, Бярэзіна… Далей...

30/11/2004 › Актуаліі



Лаўры Маўзола

Валеры Буйвал
Калі Аляксандр Македонскі (з прыжыцьцёвым дыягназам “эпілепсія і хвароба душы”) адчуў набліжэньне сьмерці, ён сеў пісаць спадчынную. Адным з галоўных запаветаў валадара быў загад пахаваць ягоныя парэшткі ў 100 месцах усіх правінцыяў яго неабсяжнай імпэрыі. Запавет выканаць не пасьпелі, таму што адразу пасьля згону тырана пачалася барацьба паміж военачальнікамі-дыядохамі. Як сабакі, яны рвалі на кавалкі тэрыторыі і народы, забыўшыся пра труп свайго гаспадара… Далей...

10/11/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (кастрычнік 2004 г.)

Валеры Буйвал
1 кастрычніка ў Расеі “голяць ілбы” – пачалася штогадовая мабілізацыя ў войска і на флёт. На фоне бравых рэпартажоў вылазяць, аднак, правальныя аспэкты ваеннай стратэгіі імпэрыі. Моладзь ня хоча запісвацца ў пьянае і дурное расейскае войска. Ня хоча паміраць і калечыцца на каляніяльнай вайне. Палкоўнікі разводзяць рукамі і кажуць, што сёлета ўдалося злавіць і паставіць пад ружжо толькі 10% прызыўной моладзі. Адну траціну з агульнай колькасьці маладых людзей імпэрыі ня возьмуць у войска ніколі (!). Лекары кажуць пра надзвычайнае пашырэньне псіхічных хваробаў і прафэсійнай, невылечнай наркаманіі. Астатнія хто як мог забясьпечыліся бранёй (у Расеі існуюць адмысловыя грашовыя стаўкі, паводле якіх вас зробяць “інвалідам”, “сіратой” альбо “шматдзетнай маці”). Тысячы юнакоў паўцякалі на Захад. Як кажуць, няма дурных… Далей...

1/11/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (верасень 2004 г.)

Валеры Буйвал
1 верасьня каля будынку ўраду Латвіі ў Рызе сабралася сто “жертв антирусской политики в области образования”. Некалькі “жертв” нават прыкавалі сабе да брамы і крычалі: “Верните нам русские школы!” Латвійская паліцыя акуратна ачысьціла ходнік ад крыкуноў (у Латвіі любяць парадак на вуліцах) і папярэдзіла іх, каб не хуліганілі. Далей...

1/10/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (жнівень 2004 г.)

Валеры Буйвал
Расейскім гісторыкам даводзіцца разграбаць завалы хлусьні і фальшы савецкай прапаганды, якая замяняла сабой на працягу дзесяцігоддзяў гістарычную праўду. Чарговы гістарычны скандал успыхнуў на расейскім Далёкім Усходзе. Аказваецца, няма ніякіх дакумантальных зьвестак пра тое, што бальшавіка Лазо японцы спалілі ў топцы паравоза. Далей...

1/9/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (ліпень 2004 г.)

Валеры Буйвал
З першых дзён ліпеня на Украіне пачалася выбарчая кампанія. На змучаны электарат абрынулася хваля арганізаванай блытаніны. У гэтым сітуацыя падобная на нашу. Цяперашнему Кучме стварае сапраўдную пагрозу малады і энэргічны кандыдат Юшчанка. Спецслужбы рэжыму адразу ж вынайшлі спосаб барацьбы супраць канкурэнта. Далей...

1/8/2004 › Актуаліі

 


Зласьлівая заява Фрыка

Зянон Пазьняк
Немцы паказваюць сябе ў Беларусі ня зь лепшага боку. Пасьля сумнавядомага Ганса Віка (якому дэмакратычны Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух прапанаваў пакінуць Беларусь за антыбеларускую дзейнасьць) цяпер часта прыязджае сюды Ута Цапф (кіраўніца Рабочай групы АБСЭ па Беларусі) і штурхае “апазыцыйных дэмакратаў” ісьці на палатныя выбары і рэфэрэндум пра трэці тэрмін Лукашэнкі. Назіраючы гэтакую дзейнасьць, прыходзіш да думкі, ці не чакае фрау Уту Цапф такі ж самы лёс, што і Ганса Віка. Далей...

26/7/2004 › Актуаліі

 


Факты і падзеі месяца (чэрвень 2004 г.)

Валеры Буйвал
2 чэрвеня “Нар. Воля” надрукавала чарговую калектыўную агітку пад тытулам “Защитить конституционную демократию – гражданский долг каждого!” “Зашчытнікі-кадэты”, каб усім панятна было, гукаюць па-расейску: “Особую тревогу вызывает нарушение важнейших норм Конституции, что может привести к ликвидации демократических основ белорусской государственности, подорвать процесс становления равноправных и взаимовыгодных отношений Беларуси и России…” Далей...

1/7/2004 › Актуаліі

 


Беларусы ў сьвеце

Зянон Пазьняк
Гэтыя нататкі я напісаў з разьліку на маладых беларусаў, якіх шмат цяпер сабралася за мяжой. На Бацькаўшчыне бяда. Чым беларуская моладзь можа дапамагчы Беларусі? Становішча фармальнае цяпер значна больш спрыяльнае для беларусаў у замежжы, чым некалі, бо маем сваю дзяржаву, амбасады, прадстаўніцтвы, нас прызнаюць, з намі лічацца. Нічога такога ня мела эміграцыйная моладзь у 20-30-х, ці 40-х гадах. Чыноўнікі вызьверваліся на слова “беларус”. Прозьвішча нават не маглі запісаць у дакумантах па-беларуску. Але беларусы змагаліся за сваё. Далей...

22/8/2003 › Актуаліі

 


Нянавісьць шэрых

Зянон Пазьняк
Сярод разумных і дурань разумны. Але нікчэмная асоба найлепш відаць на фоне вялікіх асобаў. Таму нікчэмнасьць, як правіла, ненавідзіць лепшых.
Самая бязьлітасная нянавісьць, гэта ёсьць нянавісьць шэрых людзей, бо яна ірацыянальная і толькі шукае лягічнага апраўданьня. Гэта нянавісьць натоўпу, што забіваў каменьнямі прарокаў і нянавісьць Сальеры, што падліваў атруту генію (няхай сабе і выдумка – сюжэт, ды ў ім намёк). Далей...

21/7/2003 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025