Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1 кастрычніка 2007 г.)

Старшыня Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы Ван дэр Ліндэн зьезьдзіў у краіны Балтыі і пашкадаваў расейцаў. 1 кастрычніка ён заявіў: “Падчас паездкі я заклікаў улады Эстоніі і Латвіі інтэграваць нацыянальныя меншасьці ў жыцьцё грамадзтва. ПАРЭ будзе ўдзяляць больш увагі на правы чалавека ў гэтых краінах”. Мабыць эўрачыноўнік спадзяецца на ленінскую прэмію і помнік у Маскве. Далей...

2/10/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (16-22 верасьня 2007 г.)

16 верасьня СМІ бралі інтэрвію ў тав. Гагіна, кіраўніка менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. У яго спыталіся, хто ёсьць ягоным ідэалам сярод гістарычных асобаў. Гагін адрапартаваў: “Пётр І, генэрал Дэ Голь …” “А чаму не называеце нікога з беларускіх дзеячаў?” – зьдзівіліся журналісты. “Ах, да-да…– спахапіўся лукашэнкаўскі “вожак”, —
Был такой выдающийся организатор, администратор, который навёл порядок и стабильность в Белоруссии. Это князь Муравьёв…” Далей...

23/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (13-15 верасьня 2007 г.)

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў 13 верасьня, што Расея блякіруе рассьледваньне справы яго атручваньня. Высьветлілася, што гатунак яду дыяксіна, якім труцілі Юшчанку, вырабляецца толькі ў Расеі. Далей...

16/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі(8-10 верасьня 2007 г.)

Вораг панічна баіцца беларускай гісторыі. 8 верасьня ў Беларусі адначасова разгарнуліся сьвяточныя падзеі, але з розных нагодаў. Задоўга да гэтага дня ў Менску мітусіліся цырыманімайстры ўсіх калібраў, рыхтуючы “празднік города”. Далей...

10/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-3 верасьня 2007 г.)

1 верасьня пачаўся новы школьны год. У розных месцах яго адзначалі па-рознаму. У Расеі прызналіся, што закрылі шэраг школаў па ўсёй імпэрыі: колькасьць дзяцей катастрафічна зьмяншаецца, насельніцтва вымірае. Далей...

3/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (24-28 верасьня 2007 г.)

24 жніўня расейскія СМІ пераможна зашумелі. Спэцгрупа атакавала ў Грозным кватэру і забіла аднаго чалавека. Гэты чалавек (якога жыхары назвалі “снайпэр”) на працягу некалькіх месяцаў трапнымі стрэламі адстрэльваў апранутых у форму міліцэйскіх афіцэраў і чыноў расейскай арміі. Далей...

2/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (16-21 жніўня 2007 г.)

У сярэдзіне жніўня на расейскіх дзяцей абрынулася бяда адразу ў некалькіх рэгіёнах імпэрыі. Сотні дзяцей атруціліся няякаснай ежай у дзіцячых лягерах у Стаўрапольскім краі і Наўгародскай вобласьці. У Хабараўскім краі лютуе эпідэмія мінінгіта. Вясёлы Пуцін катаецца на кані ў Туве разам з князем Манака і пасылае ў палёт стратэгічныя бамбавікі з ядзернай зброяй. Для імпэрыі “всё в порядке”, “всё ідёт своім чередом”. Далей...

21/8/2007 › Актуаліі

 


Прэс-рэліз (8-14 жніўня 2007 г.)

“Нікто не забыт – нічто не забыто”… Усе памятаюць гэты энэргічны дэвіз савецкіх часоў, прысьвечаны даўняй вайне. Цяпер у Расеі не да той вайны, ідуць новыя войны, прафэсіяналы запісваюцца ў карніцкія атрады, каб “срубіть деньжат”, расейская моладзь актыўна хаваецца ад ваенкаматаў, каб выжыць. Далей...

14/8/2007 › Актуаліі

 


Прэс-рэліз (2-4 жніўня 2007 г.)

У Крамлі 2 жніўня гаварылі пра Далёкі Усход. Рэй вёў прэм’ер Фрадкоў, надзвычай вясёлы і жвавы (нібыта вырашыў усе ўсходнія праблемы і падводзіў аптымістычныя вынікі).
Далей...

4/8/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (30-31 ліпеня 2007 г.)

У сувязі з сэзонам адпачынкаў беларускія працоўныя паспрабавалі выкарыстаць сваё сяброўства ў афіцыйных прафсаюзах. Яны зьвярнуліся да парторгаў па пуцёўкі ў санаторыі. Але аказалася, што пуцёвак проста няма. Іх распаўсюдзілі (з прафсаюзнымі скідкамі і без) на неабсяжных прасторах братэрскай Расеі. Далей...

1/8/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (20-29 ліпеня 2007 г.)

“Родіна-мать” завальваецца ў Дняпро. 20 ліпеня ўкраінскія СМІ паведамілі пра катастрафічны стан скульптурна-музэйнага комплексу на беразе Дняпра ў Кіеве. Далей...

29/7/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (11-16 ліпеня 2007 г.)

Ноўгарад Вялікі перахапіў эстафэту ў Цьверы. Старажытныя расейскія гарады (разгромленыя дашчэнту і акупаваныя крыважэрнай Масквой у 15 стагоддзі) сталіся аб’ектам перадвыбарчай рэклямнай чысткі мясцовай адміністрацыі. Далей...

16/7/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (7-10 ліпеня 2007 г.)

У эстонскіх памежнікаў шмат працы. 7 ліпеня памежны атрад на рацэ Нарва назіраў за тым, як на расейскім беразе напівалася і галёкала кампанія “русскіх ребят”. Потым адзін зь іх распрануўся і паплыў на эстонскі бераг. Далей...

10/7/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (2-5 ліпеня 2007 г.)

2 ліпеня вернікі з усяе Беларусі прыбылі ў Будслаў на сьвята Будслаўскага абраза Маці Божай. Знакаміты касьцёл ня мог зьмясьціць усіх вернікаў. Як і штогод, імша і казаньні (па-беларуску!) адбываліся на плошчы і полі вакол касьцёла. Далей...

6/7/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (26-29 чэрвеня 2007 г.)

26-28 чэрвеня вялікая дэлегацыя “аб’яднанай апазыцыі” езьдзіла ў Берлін. Здаецца, няма чаму зьдзіўляцца. У меньшым і большым складзе гэтая публіка рэгулярна наладжвае ваяжы на Захад і ў Маскву. Далей...

3/7/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.)

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. Далей...

23/6/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (19-20 чэрвеня 2007 г.)

19 чэрвеня у паштовыя скрынкі грамадзянаў сталіцы былі раскіданы газэткі-лісткі пад тытулам “За свабоду!” (надрукаваныя ў друкарні “Нева” у Пецярбурзе). Далей...

22/6/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (12-18 чэрвеня 2007 г.)

12 чэрвеня Расея гуляла “вдоль по Пітерской, да по Тверской…” Імпэрыя сьвяткавала “День Россіі”. Паводле расейскіх СМІ найбольш любяць Расею ў Чачэніі. Далей...

19/6/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (1-3 чэрвеня 2007 г.)

Расейскія падстаўныя навучыліся ў менскіх падстаўных. Памятаем, як нядаўна Мілінкевіч і ягоная каманда зьвярталіся з “ніжайшімі пріглашеніямі” да Лукашэнкі, заклікалі яго паўдзельнічаць у “дне народного едінства” 25 сакавіка і ў “чарнобыльскім шэсьці” на Бангалёр 26 красавіка. Разумныя людзі яшчэ раз пераканаліся, што гэта за псэўдаапазыцыя і каму яна служыць. Далей...

3/6/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (26-28 траўня 2007 г.)

Нават маскоўская міліцыя і пракуратура слухаюць яго з разьзяўленым ротам. 18-гадовы “русскій парень” Артур Рыно ужо каторы дзень распавядае ў падрабязнасьцях пра тое, як ён з сябрам Скачэўскім забіў у Маскве 37 чалавек.
Далей...

29/5/2007 › Актуаліі

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024