Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

П’ер Паола Пазаліні “Хаос”

1. В’етнам выйшаў з моды?
2. Наркотыкі і культура
3. Новая свабода, якая забівае
4. Перадгістарычныя сляды
5. На мосце ў 43-м Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Аўгуст Стрындбэрг “Апошні стрэл”

У адзін з апошніх дзён кастрычніка 1648 года на вуліцах невялікага горада Ліндаў на возеры Бодэн запанаваў вялікі вэрхал. Горад гэты – швабская Венецыя, што плыла на трох пагорках побач з баварскім берагам – даўно быў абложаны шведскім фельдмаршалам Урангелям, які ў апошнія гады дзейнічаў разам з французамі, а цяпер стаяў ва ўмацаваным лагеры на вышынях каля мястэчка Эшах. Мірныя перамовы, што цягнуліся ўжо чатыры гады, не далі нават перамір’я, а зусім нядаўна Кёнігсмарк штурмаваў Прагу. Гэтыя падзеі, аднак, прыспешылі перамовы ў Аснабруку і Мюнстэры, да Швабіі дакаціліся чуткі пра блізкі мір. Далей...

30/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Бэртольд Брэхт “Аўгсбургскі мелавы круг”

У часы Трыццацігадовай вайны швейцарскі пратэстант, імя якога было Цынглі, меў вялікую гарбарню і краму скураных вырабаў у вольным імперскім горадзе Аўгсбурзе. Ён быў жанаты на мясцовай жанчыне і меў з ёю дзіця. Калі каталікі наступалі на горад, сябры раілі яму хутчэй уцякаць, але ён не мог рашыцца так вось раптам ад’язджаць. Мабыць, таму, што не хацеў кідаць сваю гарбарню. Далей...

30/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Жоржы Амаду “Гісторыя каханьня”

Жоржы Амаду пра аповесьць: “Прысьвячаю гэтую кнігу шматаблічнаму і ананімнаму сябру. Я хачу, каб ён быў сімвалам маіх бразільскіх і замежных чытачоў з многіх краінаў і многіх моваў, з падзякай ім за вернае ўшанаваньне, гонар і славу майго пісьменьніцкага жыцьця”. Далей...

30/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Карэл Чапэк “Кніга апокрыфаў”

1. Рамэа і Джульета
2. Часы заняпаду
3. Святая ноч
4. Аціла Далей...

30/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Пэр Лагерквіст “Навэлы”

1. Смерць героя
2. Прыгода
3. Каханне і смерць Далей...

29/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Габрыэль Гарсія Маркэс “Навэлы”

1. Самалёт спячай прыгажуні
2. Жнівеньскія жахі
3. Трамантана
4. Сьвятло - як вада Далей...

3/10/2004 › Цікавая літаратура

 


Анатоль Франс “Амікус і Цэлестын”

Жоржу дэ Порта-Рыш
Укленчаны на падлозе дзікага грота, пустэльнік Цэлестын сустракаў Вялікдзень у малітвах. У гэтую анёльскую ноч дрыжачыя дэманы абрынаюцца ў бездань. І пакуль цень пакрываў зямлю, у той час, калі бязлітасны Анёл лунаў над Егіптам, Цэлестын трымцеў, ахоплены страхам і непакоем. Ён чуў з глыбіні леса мяўканне дзікіх катоў і меладычны голас рапух. Пасярод нячыстай цемры яго апанаваў сумнеў, ці здзейсніцца вялікі цуд. Далей...

3/10/2004 › Цікавая літаратура

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024