Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк. Віншаваньне з Новым 2024 Годам https://www.youtube.com/watch?v=xo_MxWovEZM Беларускі нацыяльны лідэр Зянон Пазьняк віншуе беларусаў з Новым 2024 Годам! youtube.com, Вольная Беларусь 31/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь. Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”. Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна! 31/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: МАРАЛЬНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ Ў РАШЫСЦКАЙ РАСЕІ ——————————- 30/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Не жыве Сяргей Чырык, таленавіты і мужны чалавек, беларускі адраджэнец. Калі “прафэсійныя” журналісты і кінаапэратары зараблялі грошы і выконвалі “рэдакцыйныя заданьні” (скажаючы праўду ды ўцякаючы ад падзей, калі там быў Народны Фронт), Сяргей ствараў летапіс нашага нацыянальнага Адраджэньня. Без Сяргея самыя важныя старонкі нашай сучаснай гісторыі засталіся б пустымі аркушамі. Цяжка пераацаніць каштоўнасьць дакумэнталістыкі, створанай ім. Ён служыў народу і праўдзе. Валеры Буйвал 28/12/2023 › Навіны ХАЙ ЗОРКА ХРЫСТУСА ВЕЧНА ЗЬЗЯЕ НАД БЕЛАРУСЯЙ! Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Віншуем усіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго! Цяпер мы адзначаем найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва, калі Сам Бог у вобразе Сына Свайго Хрыста прыйшоў на Зямлю, нарадзіўся чалавекам, каб уратаваць людзей ад духоўнай сьмерці і поўнага вынішчэньня злом. Хрыстос спусьціўся на самае дно існаваньня (Пекла) і вызваліў вязьняў пакут, куды ськінулі іх ворагі чалавецтва. Хрыстос адчыніў шлях для новага чалавека — чалавека несьмяротнай душы і высокага Духа, чалавека вечнасьці, павагі і спагады да ўсіх. Хрыстос адчыніў людзям сэнс існаваньня, дзе найвялікшымі цнотамі быцьця ёсьць справядлівасьць і праўда. Толькі праўда робіць чалавека свабодным, бо свабода разумеецца ў Хрысьціянстве як свабода чалавечага духа. 25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк да таго як эуразьвязаўская Эўропа і расейская агнентура працуюць супраць беларусаў (дарэчы, ўвесь час, пачынаючы з 1994 года) прыводжу сёньняшнюю цытату (23-ХІІ-2023) з інтэрнэт-партала “Свабода”. Цытата: “Пра праблемы зь фінансаваньнем Reform.by Паўлючэнка паведаміў 21 сьнежня. Асноўны інстытуцыйны донар адмовіў выданьню ў падтрымцы без тлумачэньня прычынаў. 25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта «посьпехах» на франтах, а эўрапейскія палітычныя інфантылы, уверыўшы ў рашысцкую ілжу, усё часьцей пачынаюць казаць пра “мір” ды “замірэньне” з Расеяй, ды пра “дыялог” (любімае слоўца бесхрыбетных) з Пуціным і перамовы з бандытамі. Ужо і Макрон адзначыўся. На расейскую прапаганду працуе маса эфэсбэшных агентурных «блогераў», «перабежчыкаў» і «самаэкспэртаў», якія гучна пляжаць Пуціна, «патрыятычна» дураць украінцаў і цэлы сьвет, прадказваючы лухту. 23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. “РУССКИЙ ЯЗЫК” - ГЭТА МОВА СУСЬВЕТНАГА ЗЛА. Шмат якім беларусам, якія пакаленьнямі выхоўваліся пад савецка-маскоўскай каланіяльнай сістэмай, бывае цяжка зразумець, і нават (як ні дзіўна) адчуць дубінныя ўдары Масквы па галовах іхняга нацыянальнага існаваньня. Рэальна, хоць і не па сваёй волі, але шмат хто зь іх сталі гаварыць на акупацыйнай мове, нават не ўяўляючы, што ў гэтым якраз і ёсьць галоўная сутнасьць маскоўскай акупацыі і задушэньня іх як народа. Расейская агрэсія супраць Украіны, калабаранцкая акупацыя Беларусі Масквой, палітыка расейскага генацыду беларусаў, масавыя рэпрэсіі — уся антыбеларуская цяпершчына гучна крычыць, галасуе да нават самых глухіх беларусаў, да асьлепленых і нямых, каб убачылі, нарэшце, прыроду маскоўскага зла і ўспрацівіліся сьмерці. 23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗНЯК: АБ ШКОДНЫХ ЗЬЯВАХ Улічваючы кагэбісцкую ўладу Расейскай Федэрацыі, рэпрэсіўны тэрор і шкодныя тэхналёгіі спэцслужбаў, трэба ўвесь час нагадваць пра гэтыя зьявы дзеля таго, каб разумныя людзі разумелі, што адбываецца. Найперш трэба паўтараць, што ў гібрыднай вайне супраць беларусаў агентура спэцслужбаў зьяўляецца непасрэднай палітычнай сілай, бо спэцслужбы ёсьць асновай абсалютнай улады ў Расеі. Спэцслужбы (ФСБ) ёсьць цяпер у Расеі і ўлада, і прапаганда, і ідэалёгія, і інструмэнт гібрыднай вайны. Старыя паняцьці «выведкі» ў дачыненьні да Расеі – анахранізм. Шкода ад расейскай агентуры вялікая. Практыка паказвае, што яна выйграе ў гібрыднай выйне ня толькі ў Беларусі. 12/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35- гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў час беларускага нацыянальнага ўздыму. Таварыства Беларускай Культуры стала культурным, асьветніцкім і ідэйным асяродкам для беларусаў Вільні, прапагандавала і падтрымлівала беларускую культуру, рабіла карысную для беларусаў інфармацыйную, мэмарыяльную, гістарычную, асьветніцкую і выдавецкую працу. Дзейнасьць Таварыства трывала ўвайшла ў беларускую культуру і быт. Зычу Таварыству Беларускай Культуры ў Вільні посьпехаў і добрых дасягненьняў на ніве беларускай асьветы і культуры. 4 сьнежань 2023 г. 5/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк 29 лістапада ў Кіеве адбылася канфэрэнцыя беларускіх апазыцыйных да рэжыму Лукашэнкі арганізацыяў і палітыкаў “Шлях да волі”, арганізаваная прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ставілася задача знайсьці шырокую падтрымку ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ў змаганьні супраць прамаскоўскай дыктатуры і расейскага акупанта. Такая падтрымка фармальна была засьведчана. Упершыню сабраліся людзі і блізкія, і далёкія ад нацыянальных інтарэсаў, каб абмяняцца думкамі перад небясьпекай зьнішчэньня Беларускай дзяржавы і нацыі. На канфэрэнцыю прыехалі прадстаўнікі ад бальшыні палітычных груповак, актывісты і прыхільнікі свабоды Беларусі. 4/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Forma dlia udzielu u merapryjemstvie TBK Дарагія сябры! https://forms.gle/hjDW5eLxwYb4FgtPA З павагай 28/11/2023 › Навіны Шчыра запрашаю на 35 гадавіну ТБК. З павагай 28/11/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЖБА СТУКАЧОЎ (зацемка) Пасьля гэбоўскіх пэрформэнсаў з Кавальковй і Аксёнавым тэма агентуры стала раптам актуальнай. Інтэрнэт ужо навучыў разумных людзей збольшага разьбірацца ў агентурнай псэўдаінфармацыі і навінах. Гэта мае значэньне, бо зьмяншае ўплыў варожых атак у гібрыднай вайне. Пра антыбеларускія мэтады прапаганды я пісаў ня раз, бо тое трэба ведаць. Ахайваючы беларусаў, агентурныя прапагандысты найчасьцей ужываюць мэтады так званага “гнілога селядца” (татальная ілжа і абгавор) ды “ураўненьня”, у сярэдняй прапорцыі 6х4 (60 адсоткаў добрага і 40 — дрэннага; ці наадварот). Таксама любяць “бутафорыю”. Калі чытаеш “бутафора”, то разумееш, што праціўнік устрывожаны. Яму трэба любым спосабам заглушыць небясьпечную для яго інфармацыю альбо ідэю. 26/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАВІНЫ ГЭБОЎСКАЙ СЦЭНЫ: КАНТОРСКІЯ ГУЛЬНІ НА ФОНЕ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ” Ня раз казалася, што ў час гібрыднай вайны агентура КГБ выступае як палітычная сіла. (Тым больш трэба памятаць, што ў 2000 годзе КГБ (ФСБ) Расеі захапіла абсалютную ўладу ў дзяржаве). І ў Расеі, і ў Беларусі спэцслужба ў гэты час выяўляе сябе як дзяржаўная палітычная партыя. Яна займаецца самарэкламай, паводзіць сябе “спэктакулярна” і нават ладзіць рэклямныя пэрформэнсы. Цікавыя спэктаклі разыгрываюцца ў гэбоўскім эфіры. Тут гэбісты наглядна топяць сваю агентуру. Нядаўна гэб’ё разыграла ў Сеціве і запісала на відэа, як купляла свайго агента Кавалькову (сябра “офіса” Франака-Ціханоўскай) за 500 тысячаў даляраў нібы та ад расейскага алігарха за апэрацыю зрынуць з фантома фальшывай “лідаркі” Ціханоўскую і заняць яе месца. Агент Кавалькова пагадзілася, і тады канторшчыкі на другім канцы “эфіра” зьнялі свае маскі і паказалі ўсяму сьвету, якая ёсьць дурніца агент Кавалькова. 22/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗБУРЭНЬНЕ ГІСТОРЫІ “Разбурэньне” — гэта сур’ёзна. Трыццаць гадоў таму адзін шчыры лібэрал (Ф. Фукуяма) падумаў, што пасьля паўраспаду СССР настане эра левалібэральнага шчасьця і панаваньне лібэральных дэмакратыяў у сьвеце. Гэта прывядзе да таго, што сацыяльная эвалюцыя чалавецтва засьведчыць лібэральную дэмакратыю як канчатковую форму чалавечай ўлады. На гэтым гісторыя чалавецтва спыніцца і запануе лібэральна-дэмакратычны стан на зямлі. Сваю ўтапічную кніжку ён так і назваў: “Канец гісторыі і апошні чалавек”, а лева-апантаныя энтузіясты раструбілі аб такой радасьці па ўсім атлянтычным сьвеце. Большай антынавуковай веры можна было знайсьці хіба толькі ў забытых сацыяльных фантастаў мінуласьці тыпу Сэн-Сымона, Фур’е, Оуэна ды ў псэўданавуковай “тэорыі” камунізму, якая яшчэ па сёньняшні дзень працягвае сядзець ў галовах ўзлаваных пераўтваральнікаў сьвету. 13/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых — ня майце ілюзій. Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію. Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), — гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі. 7/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ПРАВІЛЬНА БРАХАЦЬ НА ПАЗЬНЯКА Аб гэтай частцы соцыюма пад назвай “гэб’ё”, “агентура”, “стукачы” і т.п. я за 35 гадоў у беларускай палітыцы мог бы напісаць шматтомнае дасьледваньне з “практычнага вопыту” агрэсіі на маю асобу, але, канешне ж, ня буду такое рабіць, бо якраз вялікага практычнага сэнсу ў гэтым ня бачу. Гэбоўскі “соцыюм” зьнікне разам з Расеяй і з рэжымам Лукашэнкі, і працаёмкая праца нікому ня стане патрэбнай. Раней, у 90-х гадах, пад настрой я пісаў пра іх фэльетоны, але адначасна лічыў тое марнатраўствам часу. Нядаўна мая слаўная жонка Галіна Хведараўна была ў горадзе (значыцца, у Варшаве) і ўбачыла там у нейкіх шыльдбюргераў часопіс пад назвай “Архэ”, на вокладцы якога ўмясьціўся яе муж (гэта значыць я), “малады і красівы”. Не адчыняючы, яна купіла яго (нейкія златоўкі) і прынесла гэты “прэзэнт” мне. Аказалася, што гэта опус за 2021 год, у якім надрукаваныя дзьве агентурныя “сялёдкі” супраць “маладога і красівага”, якога зьмясьцілі на вокладцы, відаць, дзеля рэклямы і прыцягненьня пакупнікоў. 12/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей. Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і расейскай акупацыі нашай краіны, жорстка асуджаем збройную агрэсію тэрарыстаў ХАМАСА на дзяржаву Ізраіль, падтрымліваем барацьбу ізраільскага народа за сваю свабоду, нацыю і цывілізацыю. Вялікія выпрабаваньні паўсталі перад дзяржавай Ізраіль. Сілы сусьветнага зла ў змове замахнуліся на яе існаваньне. Дай Бог мужнасьць, волю і перамогу народу Ізраіля ў змаганьні з варварамі і агрэсіяй сьмерці. 9 кастрычнік 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту 10/10/2023 › Навіны, Беларускія Ведамасьці Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ФАТАГРАФІЯХ І ДЗЯРЖАЎНЫХ КАТЭГОРЫЯХ Фотафіксацыя людзей і падзей у эпоху мабільнага тэлефона стала стыхійнай і, фактычна, не кантралюемай. Здымаюць і фатаграфуюцца усе, усё і з усімі, нават з незнаёмымі. Адмаўляцца не прынята. Але ёсьць невыпадковыя, падрыхтаваныя (камбінаваныя) і афіцыйныя здымкі. Такія фота больш інфармацыйныя, бо грунтуюцца на зьмесьце. Гэтакай камбінаванай фатаграфіяй, зьмешчанай у агульным доступе, можа паслужыць, напрыклад, фота супрацоўнікаў Белсат з расейцам Шэндэровічам. Белсат цалкам і дэманстратыўна падтрымлівае цынічную хлусьню левых эўрапалітыкаў аб нібыта “прэзыдэнтцы” Ціханоўскай. (І гэта пры афіцыйным прызнаньні тым жа Захадам фальсіфікацыі галасаваньня і пры сцьверджаньні, што выбары ў Беларусі з гэтай прычыны не адбыліся і прэзыдэнт ня выбраны. Праўда, калі стандарты два, то можна ўсяляк). 10/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |