Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ХАЙ ЗОРКА ХРЫСТУСА ВЕЧНА ЗЬЗЯЕ НАД БЕЛАРУСЯЙ!

Паважаныя землякі, дарагія Беларусы! Віншуем усіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!

Цяпер мы адзначаем найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва, калі Сам Бог у вобразе Сына Свайго Хрыста прыйшоў на Зямлю, нарадзіўся чалавекам, каб уратаваць людзей ад духоўнай сьмерці і поўнага вынішчэньня злом.

Хрыстос спусьціўся на самае дно існаваньня (Пекла) і вызваліў вязьняў пакут, куды ськінулі іх ворагі чалавецтва. Хрыстос адчыніў шлях для новага чалавека — чалавека несьмяротнай душы і высокага Духа, чалавека вечнасьці, павагі і спагады да ўсіх. Хрыстос адчыніў людзям сэнс існаваньня, дзе найвялікшымі цнотамі быцьця ёсьць справядлівасьць і праўда. Толькі праўда робіць чалавека свабодным, бо свабода разумеецца ў Хрысьціянстве як свабода чалавечага духа. Далей...

25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЯК ІЛЮСТРАЦЫЮ

да таго як эуразьвязаўская Эўропа і расейская агнентура працуюць супраць беларусаў (дарэчы, ўвесь час, пачынаючы з 1994 года) прыводжу сёньняшнюю цытату (23-ХІІ-2023) з інтэрнэт-партала “Свабода”. Цытата:

“Пра праблемы зь фінансаваньнем Reform.by Паўлючэнка паведаміў 21 сьнежня. Асноўны інстытуцыйны донар адмовіў выданьню ў падтрымцы без тлумачэньня прычынаў. Далей...

25/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ

Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта «посьпехах» на франтах, а эўрапейскія палітычныя інфантылы, уверыўшы ў рашысцкую ілжу, усё часьцей пачынаюць казаць пра “мір” ды “замірэньне” з Расеяй, ды пра “дыялог” (любімае слоўца бесхрыбетных) з Пуціным і перамовы з бандытамі. Ужо і Макрон адзначыўся.

На расейскую прапаганду працуе маса эфэсбэшных агентурных «блогераў», «перабежчыкаў» і «самаэкспэртаў», якія гучна пляжаць Пуціна, «патрыятычна» дураць украінцаў і цэлы сьвет, прадказваючы лухту. Далей...

23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. “РУССКИЙ ЯЗЫК” - ГЭТА МОВА СУСЬВЕТНАГА ЗЛА.

Шмат якім беларусам, якія пакаленьнямі выхоўваліся пад савецка-маскоўскай каланіяльнай сістэмай, бывае цяжка зразумець, і нават (як ні дзіўна) адчуць дубінныя ўдары Масквы па галовах іхняга нацыянальнага існаваньня. Рэальна, хоць і не па сваёй волі, але шмат хто зь іх сталі гаварыць на акупацыйнай мове, нават не ўяўляючы, што ў гэтым якраз і ёсьць галоўная сутнасьць маскоўскай акупацыі і задушэньня іх як народа.

Расейская агрэсія супраць Украіны, калабаранцкая акупацыя Беларусі Масквой, палітыка расейскага генацыду беларусаў, масавыя рэпрэсіі — уся антыбеларуская цяпершчына гучна крычыць, галасуе да нават самых глухіх беларусаў, да асьлепленых і нямых, каб убачылі, нарэшце, прыроду маскоўскага зла і ўспрацівіліся сьмерці. Далей...

23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗНЯК: АБ ШКОДНЫХ ЗЬЯВАХ

Улічваючы кагэбісцкую ўладу Расейскай Федэрацыі, рэпрэсіўны тэрор і шкодныя тэхналёгіі спэцслужбаў, трэба ўвесь час нагадваць пра гэтыя зьявы дзеля таго, каб разумныя людзі разумелі, што адбываецца.

Найперш трэба паўтараць, што ў гібрыднай вайне супраць беларусаў агентура спэцслужбаў зьяўляецца непасрэднай палітычнай сілай, бо спэцслужбы ёсьць асновай абсалютнай улады ў Расеі. Спэцслужбы (ФСБ) ёсьць цяпер у Расеі і ўлада, і прапаганда, і ідэалёгія, і інструмэнт гібрыднай вайны. Старыя паняцьці «выведкі» ў дачыненьні да Расеі – анахранізм. Шкода ад расейскай агентуры вялікая. Практыка паказвае, што яна выйграе ў гібрыднай выйне ня толькі ў Беларусі. Далей...

12/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ

Віншую сяброў Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні з 35- гадовым юбілеем утварэньня Таварыства — падзеі, у якой удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы Лявон Луцкевіч, Леанід Кароль, Кастусь Шышэя і інш. Гэта быў час беларускага нацыянальнага ўздыму. Таварыства Беларускай Культуры стала культурным, асьветніцкім і ідэйным асяродкам для беларусаў Вільні, прапагандавала і падтрымлівала беларускую культуру, рабіла карысную для беларусаў інфармацыйную, мэмарыяльную, гістарычную, асьветніцкую і выдавецкую працу. Дзейнасьць Таварыства трывала ўвайшла ў беларускую культуру і быт.

Зычу Таварыству Беларускай Культуры ў Вільні посьпехаў і добрых дасягненьняў на ніве беларускай асьветы і культуры.

4 сьнежань 2023 г.
Зянон Пазьняк
Старшыня (забароненай рэжымам)
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Палітычны лідар
Нацыянальна-Вызвольнага Руху
Вольная Беларусь

5/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ

29 лістапада ў Кіеве адбылася канфэрэнцыя беларускіх апазыцыйных да рэжыму Лукашэнкі арганізацыяў і палітыкаў “Шлях да волі”, арганізаваная прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ставілася задача знайсьці шырокую падтрымку ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ў змаганьні супраць прамаскоўскай дыктатуры і расейскага акупанта. Такая падтрымка фармальна была засьведчана. Упершыню сабраліся людзі і блізкія, і далёкія ад нацыянальных інтарэсаў, каб абмяняцца думкамі перад небясьпекай зьнішчэньня Беларускай дзяржавы і нацыі.

На канфэрэнцыю прыехалі прадстаўнікі ад бальшыні палітычных груповак, актывісты і прыхільнікі свабоды Беларусі.
Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” падпісаў выніковыя дэклярацыйныя дакуманты і падтрымаў пазыцыю палка Каліноўскага. Прадстаўнікі НВР “Вольнай Беларусі” ўдзельнічалі ў рабочай групе па падрыхтоўцы рэзалюцыяў канфэрэнцыі. Далей...

4/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Forma dlia udzielu u merapryjemstvie TBK

Дарагія сябры!
Хто яшчэ не адказаў адносна ўдзелу ў мерапрыемстве ТБК, папрашу запоўніць ніжэй прыведзеную форму.
Хто адказаў, калі ласка, не звяртайце ўвагі на гэты ліст.

https://forms.gle/hjDW5eLxwYb4FgtPA

З павагай
Старшыня ТБК
Аляксандр Адамковіч

28/11/2023 › Навіны

Камэнтаваць


АБВЕСТКА ТБК, ВІЛЬНЯ

Шчыра запрашаю на 35 гадавіну ТБК.
Мерапрыемствы адбудуцца 2 снежня 2023 г.
УВАГА! Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.
Для гэтага проста дашліце свае імя, прозвішча і кантактны тэлефон на электронную пошту: [email protected].

З павагай
Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве
д-р Аляксандр Адамковіч

28/11/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЖБА СТУКАЧОЎ (зацемка)

Пасьля гэбоўскіх пэрформэнсаў з Кавальковй і Аксёнавым тэма агентуры стала раптам актуальнай. Інтэрнэт ужо навучыў разумных людзей збольшага разьбірацца ў агентурнай псэўдаінфармацыі і навінах. Гэта мае значэньне, бо зьмяншае ўплыў варожых атак у гібрыднай вайне. Пра антыбеларускія мэтады прапаганды я пісаў ня раз, бо тое трэба ведаць.

Ахайваючы беларусаў, агентурныя прапагандысты найчасьцей ужываюць мэтады так званага “гнілога селядца” (татальная ілжа і абгавор) ды “ураўненьня”, у сярэдняй прапорцыі 6х4 (60 адсоткаў добрага і 40 — дрэннага; ці наадварот). Таксама любяць “бутафорыю”. Калі чытаеш “бутафора”, то разумееш, што праціўнік устрывожаны. Яму трэба любым спосабам заглушыць небясьпечную для яго інфармацыю альбо ідэю. Далей...

26/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАВІНЫ ГЭБОЎСКАЙ СЦЭНЫ: КАНТОРСКІЯ ГУЛЬНІ НА ФОНЕ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ”

Ня раз казалася, што ў час гібрыднай вайны агентура КГБ выступае як палітычная сіла. (Тым больш трэба памятаць, што ў 2000 годзе КГБ (ФСБ) Расеі захапіла абсалютную ўладу ў дзяржаве). І ў Расеі, і ў Беларусі спэцслужба ў гэты час выяўляе сябе як дзяржаўная палітычная партыя. Яна займаецца самарэкламай, паводзіць сябе “спэктакулярна” і нават ладзіць рэклямныя пэрформэнсы.

Цікавыя спэктаклі разыгрываюцца ў гэбоўскім эфіры. Тут гэбісты наглядна топяць сваю агентуру. Нядаўна гэб’ё разыграла ў Сеціве і запісала на відэа, як купляла свайго агента Кавалькову (сябра “офіса” Франака-Ціханоўскай) за 500 тысячаў даляраў нібы та ад расейскага алігарха за апэрацыю зрынуць з фантома фальшывай “лідаркі” Ціханоўскую і заняць яе месца. Агент Кавалькова пагадзілася, і тады канторшчыкі на другім канцы “эфіра” зьнялі свае маскі і паказалі ўсяму сьвету, якая ёсьць дурніца агент Кавалькова. Далей...

22/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗБУРЭНЬНЕ ГІСТОРЫІ

“Разбурэньне” — гэта сур’ёзна. Трыццаць гадоў таму адзін шчыры лібэрал (Ф. Фукуяма) падумаў, што пасьля паўраспаду СССР настане эра левалібэральнага шчасьця і панаваньне лібэральных дэмакратыяў у сьвеце. Гэта прывядзе да таго, што сацыяльная эвалюцыя чалавецтва засьведчыць лібэральную дэмакратыю як канчатковую форму чалавечай ўлады. На гэтым гісторыя чалавецтва спыніцца і запануе лібэральна-дэмакратычны стан на зямлі.

Сваю ўтапічную кніжку ён так і назваў: “Канец гісторыі і апошні чалавек”, а лева-апантаныя энтузіясты раструбілі аб такой радасьці па ўсім атлянтычным сьвеце.

Большай антынавуковай веры можна было знайсьці хіба толькі ў забытых сацыяльных фантастаў мінуласьці тыпу Сэн-Сымона, Фур’е, Оуэна ды ў псэўданавуковай “тэорыі” камунізму, якая яшчэ па сёньняшні дзень працягвае сядзець ў галовах ўзлаваных пераўтваральнікаў сьвету. Далей...

13/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ

Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых — ня майце ілюзій.

Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію.

Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), — гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі. Далей...

7/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ПРАВІЛЬНА БРАХАЦЬ НА ПАЗЬНЯКА

Аб гэтай частцы соцыюма пад назвай “гэб’ё”, “агентура”, “стукачы” і т.п. я за 35 гадоў у беларускай палітыцы мог бы напісаць шматтомнае дасьледваньне з “практычнага вопыту” агрэсіі на маю асобу, але, канешне ж, ня буду такое рабіць, бо якраз вялікага практычнага сэнсу ў гэтым ня бачу. Гэбоўскі “соцыюм” зьнікне разам з Расеяй і з рэжымам Лукашэнкі, і працаёмкая праца нікому ня стане патрэбнай.

Раней, у 90-х гадах, пад настрой я пісаў пра іх фэльетоны, але адначасна лічыў тое марнатраўствам часу. Нядаўна мая слаўная жонка Галіна Хведараўна была ў горадзе (значыцца, у Варшаве) і ўбачыла там у нейкіх шыльдбюргераў часопіс пад назвай “Архэ”, на вокладцы якога ўмясьціўся яе муж (гэта значыць я), “малады і красівы”. Не адчыняючы, яна купіла яго (нейкія златоўкі) і прынесла гэты “прэзэнт” мне.

Аказалася, што гэта опус за 2021 год, у якім надрукаваныя дзьве агентурныя “сялёдкі” супраць “маладога і красівага”, якога зьмясьцілі на вокладцы, відаць, дзеля рэклямы і прыцягненьня пакупнікоў. Далей...

12/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАДТРЫМКА НАРОДУ ІЗРАІЛЯ

Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей.

Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і расейскай акупацыі нашай краіны, жорстка асуджаем збройную агрэсію тэрарыстаў ХАМАСА на дзяржаву Ізраіль, падтрымліваем барацьбу ізраільскага народа за сваю свабоду, нацыю і цывілізацыю.

Вялікія выпрабаваньні паўсталі перад дзяржавай Ізраіль. Сілы сусьветнага зла ў змове замахнуліся на яе існаваньне. Дай Бог мужнасьць, волю і перамогу народу Ізраіля ў змаганьні з варварамі і агрэсіяй сьмерці.

9 кастрычнік 2023 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Нацыянальна-Вызвальнага
Руху “Вольная Беларусь”

10/10/2023 › Навіны, Беларускія Ведамасьці

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ФАТАГРАФІЯХ І ДЗЯРЖАЎНЫХ КАТЭГОРЫЯХ

Фотафіксацыя людзей і падзей у эпоху мабільнага тэлефона стала стыхійнай і, фактычна, не кантралюемай. Здымаюць і фатаграфуюцца усе, усё і з усімі, нават з незнаёмымі. Адмаўляцца не прынята. Але ёсьць невыпадковыя, падрыхтаваныя (камбінаваныя) і афіцыйныя здымкі. Такія фота больш інфармацыйныя, бо грунтуюцца на зьмесьце.

Гэтакай камбінаванай фатаграфіяй, зьмешчанай у агульным доступе, можа паслужыць, напрыклад, фота супрацоўнікаў Белсат з расейцам Шэндэровічам. Белсат цалкам і дэманстратыўна падтрымлівае цынічную хлусьню левых эўрапалітыкаў аб нібыта “прэзыдэнтцы” Ціханоўскай. (І гэта пры афіцыйным прызнаньні тым жа Захадам фальсіфікацыі галасаваньня і пры сцьверджаньні, што выбары ў Беларусі з гэтай прычыны не адбыліся і прэзыдэнт ня выбраны. Праўда, калі стандарты два, то можна ўсяляк). Далей...

10/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Гутарка з Зянонам Пазьняком: палітвязьні, аб’яднаньне дэмсіл, у чым моц і аптымізм беларусаў

Лідэр Руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк на канале WARTA. Вялікая гутарка пра магчымасьці вызваленьня палітвязьняў, лёс беларускай Нацыі, аб’яднаньне дэмакратычных сілаў, эфект санкцый і інш.
Размову вяла журналістка Любоў Лунёва.

https://www.youtube.com/watch?v=Nr2kEqXjyUU

9/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ АБ САНКЦЫЯХ І ЛЮДЗЯХ

Апошнім часам я спатыкаўся тут, за мяжой, зь людзьмі, якія толькі што прыехалі зь Беларусі. Паслухаўшы іх, цяжка не паддацца пачуцьцям. Эканамічныя санкцыі абвалілі жыцьцё простых беларусаў. Тым часам акупацыйны лукашысцкі рэжым умацоўваецца, расейцы скупляюць беларускую нерухомасьць, а беларус бяднее.

Некаторыя людзі ў роспачы. Каб зрабіць, напрыклад, звычайную даверанасьць на дзеяньні (якая даецца на адзін год), трэба заплаціць 300 даляраў (гэта месячная заработная плата). Перавесьці грошы за мяжу сваякам цераз банк немагчыма. Беларус мусіць вырабляць візу, выязджаць зь Беларусі і прасіць якога-небудзь замежніка аб дапамозе, каб зьдзейсьніць перавод грошай. Далей...

8/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк пра абмен палонных і палітыку разбурэньня Беларусі (Аўдыё)

Аўдыё-версія артыкула Зянона Пазьняка па пытаньні абмена палонных і пра палітыку разбурэньня Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=MOCdlcTH4Fw

Крыніца: канал youtube “Вольная Беларусь”

27/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПЫТАНЬНЕ АБМЕНУ ПАЛОННЫХ ВА ЎКРАІНЕ НА АСУДЖАНЫХ У БЕЛАРУСІ І ПРА ПАЛІТЫКУ РАЗБУРЭНЬНЯ БЕЛАРУСІ КОШТАМ РЫТОРЫКІ ПРА ВЫЗВАЛЕНЬНЕ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

Мінула больш за месяц з таго часу як я зьвярнуўся зь лістом да прэзыдэнта Уладзімера Зяленскага і да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай улічыць магчымасьць і абмяняць двух расейскіх палонных беларускага паходжаньня (якія напісалі А. Лукашэнку пра абмен) на двух палітвязьнеў у Беларусі — Вольгу Залатар і Дзяніса Івашына. Гэта асаблівы выпадак, які можна было скарыстаць, каб вызваліць двух асуджаных у Беларусі.

З украінскага боку на другі ж дзень мне прыслалі адказ, што мая прапанова накіравана для разгляду ў ГУР і СБУ. Нядаўна, 19-га верасьня, я атрымаў таксама паведамленьне з Украіны, што пытаньне разглядаецца ў Каардынацыйным штабе па пытаньнях дачыненьняў з ваеннапалоннымі.

З Беларусі ніякай інфармацыі я ня меў. Далей...

25/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2024
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024