Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гутарка з Зянонам Пазьняком: палітвязьні, аб’яднаньне дэмсіл, у чым моц і аптымізм беларусаў

Лідэр Руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк на канале WARTA. Вялікая гутарка пра магчымасьці вызваленьня палітвязьняў, лёс беларускай Нацыі, аб’яднаньне дэмакратычных сілаў, эфект санкцый і інш.
Размову вяла журналістка Любоў Лунёва.

https://www.youtube.com/watch?v=Nr2kEqXjyUU

9/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ АБ САНКЦЫЯХ І ЛЮДЗЯХ

Апошнім часам я спатыкаўся тут, за мяжой, зь людзьмі, якія толькі што прыехалі зь Беларусі. Паслухаўшы іх, цяжка не паддацца пачуцьцям. Эканамічныя санкцыі абвалілі жыцьцё простых беларусаў. Тым часам акупацыйны лукашысцкі рэжым умацоўваецца, расейцы скупляюць беларускую нерухомасьць, а беларус бяднее.

Некаторыя людзі ў роспачы. Каб зрабіць, напрыклад, звычайную даверанасьць на дзеяньні (якая даецца на адзін год), трэба заплаціць 300 даляраў (гэта месячная заработная плата). Перавесьці грошы за мяжу сваякам цераз банк немагчыма. Беларус мусіць вырабляць візу, выязджаць зь Беларусі і прасіць якога-небудзь замежніка аб дапамозе, каб зьдзейсьніць перавод грошай. Далей...

8/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк пра абмен палонных і палітыку разбурэньня Беларусі (Аўдыё)

Аўдыё-версія артыкула Зянона Пазьняка па пытаньні абмена палонных і пра палітыку разбурэньня Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=MOCdlcTH4Fw

Крыніца: канал youtube “Вольная Беларусь”

27/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПЫТАНЬНЕ АБМЕНУ ПАЛОННЫХ ВА ЎКРАІНЕ НА АСУДЖАНЫХ У БЕЛАРУСІ І ПРА ПАЛІТЫКУ РАЗБУРЭНЬНЯ БЕЛАРУСІ КОШТАМ РЫТОРЫКІ ПРА ВЫЗВАЛЕНЬНЕ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

Мінула больш за месяц з таго часу як я зьвярнуўся зь лістом да прэзыдэнта Уладзімера Зяленскага і да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай улічыць магчымасьць і абмяняць двух расейскіх палонных беларускага паходжаньня (якія напісалі А. Лукашэнку пра абмен) на двух палітвязьнеў у Беларусі — Вольгу Залатар і Дзяніса Івашына. Гэта асаблівы выпадак, які можна было скарыстаць, каб вызваліць двух асуджаных у Беларусі.

З украінскага боку на другі ж дзень мне прыслалі адказ, што мая прапанова накіравана для разгляду ў ГУР і СБУ. Нядаўна, 19-га верасьня, я атрымаў таксама паведамленьне з Украіны, што пытаньне разглядаецца ў Каардынацыйным штабе па пытаньнях дачыненьняў з ваеннапалоннымі.

З Беларусі ніякай інфармацыі я ня меў. Далей...

25/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк пра пашпарты, “ліцьвінізм”, рэпрэсіі

Каментар лідэра Вольнай Беларусі Зянона Пазьняка каналу WARTA на актуальныя тэмы.
У гутарцы закранаюцца пытаньні “ліцьвінства”, пашпартоў, рэпрэсій супраць усяго Народа, авантуры з “пашпартам Новай Беларусі” Офіса Сьвятланы Ціханосўкай, што рабіць беларусам у гэтых умовах.

https://www.youtube.com/watch?v=LDdNK0loZkI

24/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Прамова Зянона Пазьняка на мітынгу ў Дзень вайсковай славы

Зянон Пазьняк выступіў на мітынгу, прысьвечанаму Дню беларускай вайсковай славы.
Варшава, 9 верасьня 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=Ac5_wSDHYbM

Крыніца: канал “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

10/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАМЯТАЕМ ПРА ВОРШУ

Паважаныя землякі, паважаныя Беларусы, віншуем нас з Днём Беларускай Вайсковай Славы!

8 верасень 1514 года знакаміты дзень у беларускай ваеннай гісторыі. Тады адбылася вялікая бітва пад Воршай калі войска Вялікага Княства Літоўскага — нашай старажытнай дзяржавы — пра удзеле польскіх аддзелаў разграмілі ўшчэнт утрая большую маскоўскую арду, якая ўдзерлася на нашу тэрыторыю. (Маскалі спадзяваліся яшчэ на немцаў, але пасьля разгрому тыя адкінуліся.) Далей...

9/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШЭСЬЦЕ ЗЛА

За апошнія паўгады назіраюцца сур’ёзныя дзеяньні антыбеларускіх сілаў. Беларускія справы шмат дзе церпяць паразы. Гэта непрыемна, але няроўная барацьба працягваецца і беларускі супраціў не малее.

Ніжэй пра некалькі фактаў перавагі зла.

1). Дыскрымінацыя і пагроза дэпартацыі беларусаў у Летуве. Антыбеларуская рэальнасьць у Летуве зьвязана перш за ўсё з шкоднай дзейнасьцю групы Франака-Ціханоўскай (”офіса”), з актыўнасьцю расейскай агентуры і з палітычнай няўмеласьцю ўлады кансэрватараў у Летуве. Далей...

7/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Гісторыя аднаго юбілею

Гісторыю трэба вывучаць уважліва, асабліва ў наш трывожны час, каб ведаць, і больш дакладна аналізаваць карані сёньняшняй трагедыі. Для ўсіх абазнаных і адэкватна думаючых людзей зразумела, што да вайны ва Украіне прывяла самая важная прычына – поўны захоп улады структурамі КДБ у вялізнай краіне з атамнай зброяй. Гэтая сумна вядомая арганізацыя, створаная пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў у Расеі, зьнішчыла мільёны людзей, раскашавалася не толькі ў былым СССР , але і па цэлым сьвеце. Амбітныя пляны КГБ сягалі да сусьветнага панаваньня, а не толькі ў Расеі. Далей...

7/9/2023 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ЛЮБЕМ І ПАДТРЫМЛІВАЕМ СВАЁ, БЕЛАРУСКАЕ!

Нядаўна ў выдавецтве “Традыцыя” выйшаў зборнік пад назвай “Бяседныя песьні”. Укладальнікі гэтага зборніка – вядомы руплівец на ніве беларускай традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. Зборнік песень налічвае 80 старонак. Тут прадстаўлены ня толькі тэксты песень (у кірыліцы і лацініцы), але і ноты да іх.

Песьні суправаджалі беларусаў усё жыцьцё, ад калыскі да труны, гэта ёсьць неадемная частка нашай беларускай культуры. Але ў ліхалецьце, калі на Бацькаўшчыне руйнуецца ўсё беларускае, усялякая беларуская традыцыя, наша культура, наша мова, — зьяўленьне на сьвет сьведчаньня народнай творчасьці (у дадзеным выпадку – бяседных песень) мае асаблівую каштоўнасьць для беларусаў. Далей...

7/9/2023 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы.

25 Жнівень — найвялікшае сьвята Беларускай Незалежнасьці.

32 гады таму, 25-га жніўня 1991 года, мы, беларусы, збавіліся ад камунізму і ад расейскай савецкай акупацыі. Гэта адбылося ў вельмі няроўным змаганьні народнага авангарду, якім быў Беларускі Народны Фронт Адраджэньне, супраць коснай і прадажнай каланіяльнай улады савецка-расейскага камунізму.

25-га Жніўня Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце ў якасьці Канстытуцыйнага закона краіны. Потым была скасаваная назва БССР і прынятая новая назва дзяржавы — Рэспубліка Беларусь. 19-га верасьня беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня — былі зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Далей...

25/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПРЫЧЫНАХ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ ЦЯПЕРАШНІХ УЛАДАЎ ЛЕТУВЫ

Такога яшчэ не было. Частковы адказ на пытаньне, выстаўленае ў загалоўку (калі коратка і дакладна) гучыць так: адной з прычынаў дрэнных адносінаў да Беларусаў з боку цяперашніх ўладаў Летувы зьяўляецца падрыўная дзейнасьць агентурнай групы “Офіса” Франака-Ціханоўскай і яе ўплыў на цяперашніх кансэрватыўных палітыкаў.

А пачалося ўсё яшчэ вясной гэтага года (канец сакавіка), калі ў Сэйме падрыхтавалі закон аб ўраўненьні дачыненьнў да беларусаў як да расейцаў і прапанавалі дыскрымінацыйныя палажэньні. 29-га сакавіка я і Павел Усаў выехалі ў Вільню як прадстаўнікі НВР “Вольная Беларусь”, каб сустрэцца з прыўладнымі палітыкамі і кансэрватыўнымі дэпутатамі Сэйма ды абмеркаваць праблему, задаць пытаньні, зрабіць прапановы. Далей...

24/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных

Зянон Пазьняк: Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных
Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка
Уладзімер Аляксандравіч Зяленскі

АСАБІСТЫ
ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ
аб абмене і вызваленьні
палітвязьняў і ваеннапалонных
12 жнівень 2023 г.

Аляксандар Рыгоравіч і Уладзімер Аляксандравіч, зьвяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэньне аб справе, па якой я зьвяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар.

Справа пра абмен ваеннапалонных.

Два палонныя грамадзяне Беларусі ( Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч ), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, зьвярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзьняволеных Рэспублікі Беларусь.

Прашу вас паспрыяць такому абмену, улічыць маю прапанову і пазыцыю шматлікіх беларусаў у Польшчы. Менавіта: абмяняць палонных Максіма Зязюльчыка і Андрэя Герыловіча на палітвязьняў у Беларусі: Вольгу Віктараўну Залатар – маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, асуджаную на 4 гады пазбаўленьня волі, і журналіста Дзяніса Яўгенавіча Івашына, асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі. Далей...

15/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Рэцэнзія на спэктакль

“За туманам нічога ня відна,
Толькі відна дуба зелянога”…

———————————

Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць.

Спэктакаль “Замова” (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як “музычны праект”. На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя. Далей...

10/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк у Беластоку. Адказы на пытаньні і дыскусія.

Зянон Пазьняк і Павел Усаў адказваюць на пытаньні ў Беластоку.
30 ліпеня 2023 г.

Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку:

• Беларуская нацыянальная ідэя. Зянон П…

Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus
Падрабязьней: https://www.bns-volnayabelarus.org/po…

https://www.youtube.com/watch?v=t8LaFBA-uss

3/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку

Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку30 чэрвеня 2023 г.

Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus
Падрабязьней: https://www.bns-volnayabelarus.org/po…

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

https://www.youtube.com/watch?v=pslMJuVox7o

1/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ КІБЭР-ПАРТЫЗАНАХ

У сумніўным сецевым рэсурсе “Зеркало” зьявілася інтэрв’ю з інкогніта “кібэр-партызанам”. Негалоснай прычынай гэтага інтэрв’ю зьявіліся мае пытаньні да іхняга прадстаўніка аб антынацыянальных дзеяньнях “кібэр-партызанаў”.

У пачатку ліпеня, прадстаўнікі руху “Вольная Беларусь” у Беларусі мелі сацыяльны кантакт з апазыцыйнымі выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Вось што тыя паведамілі (апускаю дэталі):
“Што нарабілі кібэрпартызаны гэтыя ў БДУ. Далей...

31/7/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ГІСТАРЫЧНАЕ СЬВЯТА

Сёньня 27 ліпень знакаміты Дзень у беларускай гісторыі. 33 гады таму, дзякуючы найперш надзвычайным стараньням дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце была прынята «Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР», якая праз год, 25 Жніўня, лягла ў аснову Акта аб незалежнасьці Беларусі.

Дэклярацыя дала магчымасьць дэпутатам БНФ падрыхтаваць заканадаўства незалежнай дзяржавы (законы аб грамадзянстве, аб банках, аб выніках Чарнобыльскай катастрофы, аб прыватызацыі, аб міліцыі і дзясяткі іншых). Дэклярацыя ўвяла ў сьведамасьць беларусаў ідэю аб рэальнай магчымасьці здабыць незалежнасьць краіны. Далей...

28/7/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: “Бабарыку могуць забіць у турме”

Аналітычнае відэа Юрыя Беленькага, сябра БНС “Вольная Беларусь”.
Тэма: забойствы ў турмах, укіды ў СМІ пра палітвязьняў, і дзеля чаго гэта ўсё можа рабіцца акупацыйным рэжымам

https://www.youtube.com/watch?v=oFuOok11VKY

18/7/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЕ

Нядаўна я зьмясьціў у Сеціве допіс аб некаторых тыповых прыёмах таталітарнага рэжыму ў змаганьні з дэмакратычным нацыянальным рухам (”ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ”). Гэта быў паўтор напісанага ў 90-х гадах, калі кожны фронтавец на практыцы разумеў і меў справу з такой рэжымна-маскоўскай палітыкай.

Сутнасьць яе была простай. Рэжым (дакладней, КГБ) ствараў свае партыі (тыпу “Нацыянальна-дэмакратычная”, АГП, “Сялянская партыя”, партыя “Згода” і нават “Хрысьціянская”, якіх было некалькі і т. п.). Потым тут жа, зьвяртаючыся да БНФ, пачынаўся лямант аб аб’яднаньні ўсіх дэмакратычных сіл. Далей...

12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024