Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА СУТНАСЬЦЬ РУСІФІКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ Некаторыя дзеячы беларускай замежнай палітыкі моцна замаркоціліся, што лукашысцкі рэжым прывозіць украінскіх дзяцей ў Беларусь і русіфікуе іх, каб перарабіць на рускамірцаў. Русіфікацыя — гэта злачынства і, відаць, шчырая тут ёсьць маркота ў палітычных дзеячоў, хоць лукашысцкі рэжым нічога спэцыяльнага дзеля перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на практыцы ня робіць. 12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Лекцыя Зянона Пазняка пра Курапаты Пряма трансляція відбулася 8 черв. 2023 р. https://www.youtube.com/watch?v=q4cAtclGFeI 8 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя чалавека-легенды і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазняка «Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму». Упершыню пра масавыя расстрэлы супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты стала шырока вядома 3 чэрвеня 1988 года з артыкула «Курапаты — дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. 10/6/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ” У змаганьні з сіламі свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці дыктатура, расейскі камунізм і расейскі імпэрыялізм (сярод іншага) выкарыстоўваюць два тактычныя падыходы: стварэньне квазі-апазыцыі (падстаўной арганізацыі) і патрабаваньне “аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”. Апошні тэзіс зьяўляецца ў корані антыдэмакратычным, існуе пастаянна ў прыёмах таталітарнага змаганьня з дэмакратыяй і нацыянальна-вызвольным рухам. 6/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ 35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам. 4/6/2023 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк Прамова Зянона Пазьняка падчас ушанаваньня памяці Героя Міраслава Лазоўскага Прамова Зянона Пазьняка падчас ушанаваньня памяці Героя Міраслава Лазоўскага, які загінуў пад Бахмутам ва Ўкраіне. https://www.youtube.com/watch?v=swAs9FBJ7xE Крыніца “Вольная Беларусь”, канал youtube 29/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Запрашэньне да набажэнства ў храме Сьвятой Тройцы, Вільня… 19/5/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫНІКІ ЭКАНАМІЧНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЫ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ Эканамічныя санкцыі — гэта мэтад гібрыднай вайны, які ўжываюць эканамічна разьвітыя краіны супраць іншых (як правіла, эканамічна слабейшых) краінаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў і эканамічных пераваг. Дэкляруецца палітычная мэта, пад выглядам якой робіцца эканамічнае разбурэньне дзяржавы. Але сама палітычная мэта тут недасяжная, не дасягаецца і, калі па гісторыі, — нідзе не была дасягнута. 17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: Аб прапагандзе супраць Вызвольнага Руху Апошнім часам у Польшчы, Летуве і ва Украіне ўзбудзілася раптам у соцыуме і ў Сеціве шмат асоб супраць майго імя. Для мяне такое звыклая зьява — ўжо 35 гадоў у палітыцы. Як працуе кантора — ведаю. Але цікавыя дэталі. Аказваецца ўзбуджальнікам і каардынатарам гэтага ўзбуджэньня зьяўляецца якраз віленскі “штабік”. Апэратыўную функцыю ажыцьцяўляе “Раймон”. Гэта ён напалохаў кансэрватараў правячай партыі, каб са мной не спатыкаліся, бо я, маўляў, хачу адабраць у іх Вільню. 17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗАДУМАЛИСЬ О ВЛАСТИ» (рэпліка) Захварэў Лукашэнка. Пакуль ён лечыцца, дэмакратычныя дэмакраты загаманілі пра магчымую «сьмерць дыктатара» і пачалі публічна дзяліцца словамі, як яны будуць браць уладу ў Беларусі. Рэдка прыходзілася чуць такіх «невераятных» бяседнікаў. Адна асоба нават прапанавала ва ўладу саму сябе і хацела б пакіраваць дзяржавай. Бавае. Ніякай улады, грамадзяне аматары, нідзе вы ня возьмеце. У вас нічога няма. Вы ня ведаеце, што гэта такое, і вас ня ведаюць. Улада застанецца ў рэжыма, якім (пры вашай дапамозе) будзе кірваваць «мудрая Масква», пакуль Беларускі народ пад сьцягам вольнай Беларускай нацыі ня дасьць усім вам высьпятка і не пагоніць Маскву. 15 травень 2023 г. Зянон Пазьняк 15/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: АБ РУСКІХ ДЫВЕРСАНТАХ Дызарыентацыя беларусаў чужароднымі СМІ дасягае разбуральнага маштабу. Асабліва, улічваючы сацыяльную бескантактнасьць цяперашняга пакаленьня. Людзі глядзяць наўпрост і ня бачаць на што глядзяць. Нядаўна ў Фэйсбуку можна было прачытаць зьбянтэжаныя і нават роспачныя (і нават ненавісныя) заўвагі беларусаў з прычыны масавай дэманстрацыі «русского міру» ў Гародні на канцэрце нейкага рускамірскага сьпевака. Я растлумачыў зьяву ў камэнтары. Як ні дзіўна, камэнтар зьнік. Значыцца, нехта глядзіць на авантуру ў Гародні вельмі зацікаўлена. 11/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк “Рыхтуецца наступ, і Лукашэнка бярэ паўзу, каб зрабіць правільны выбар”: Зянон Пазняк Дзень перамогі як свята памяці і гістарычнай адказнасці. Сённяшнія рэаліі каментуе палітык, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. https://www.youtube.com/watch?v=_fMb6rv9g2Y 11/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк 30 красавіка 2023 г. прадстаўнікі Нацыянальна-Вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, маладзёвай арганізацыі беларускіх нацыяналістаў “РУХ”, спартыўна-патрыятычнага аб’яднаньня “Паспалітае рушэньне” сустракаліся зь беларусамі Ўроцлава ў залі Ўроцлаўскага ўнівэрсітэту. Тэма — “Нацыянальная ідэя і кантэкст змаганьня за вольную Беларусь ва ўмовах акупацыі і вайны” Лекцыя-выступ: https://www.youtube.com/watch?v=OFFbSPXPWUY&t=0s Адказна пытаньні: https://www.youtube.com/watch?v=Grt-nqJV-Uk 9/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: Лёгкае чытаньне Мне прыслалі арыгінальны і даволі сьмешны жарцік, быццам бы сп. Ціханоўская віншуе мяне з днём народзінаў і піша, што, маўляў, “ў нас агульная мэта…, за якую мы змагаемся”. Як кажуць “мудрыя” расейцы — “отэтада”. 2/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк 1). У суботу 29-га красавіка ў рэчышчы 37-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы перад амбасадай ЗША ў Варшаве адбыўся палітычны пікет, які арганізавалі Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”, маладзёвая арганізацыя беларускіх нацыяналістаў “РУХ”, спартыўна-патрыятычнае аб’яднаньне “Паспалітае рушэньне”. 1/5/2023 › Навіны Лекцыя Зянона Пазьняка на тэму Чарнобыльскай катастрофы https://www.youtube.com/watch?v=4lIbyDZWzOo 26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Выступ Зянона Пазьняка ў Гданьску. Частка 2. Геапалітыка і падзел сьвету. Нацыя і дэмакратыя Зянон Пазьняк. Фрагмэнты з выступу перад беларусамі ў Гданьску. https://www.youtube.com/watch?v=QAVCqFpQljM&t=0s Крыніца: канал “Вольная Беларусь” youtube 26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Выступ Зянона Пазьняка ў Гданьску. Частка 1. Гісторыя, геапалітыка і вайна. Зянон Пазьняк. Фрагмэнты з выступу перад беларусамі ў Гданьску. https://www.youtube.com/watch?v=vIP9rvvpxPQ Крыніца: канал “Вольная Беларусь” youtube 26/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з Днём народзінаў! Полк Каліноўскага б’е маскальскіх варвараў ва Украіне. Набліжаецца вызваленьне Айчыны ад дзікай усходняй арды і яе васалаў. Рыхтуймася да канчатковага этапу беларускай Рэканкісты. Вернем Беларусь у сям’ю цывілізаваных дзяржаў Эўропы. Не дазволім фальшывым авантурыстам пакарыстацца народнай перамогай. Разам з Вамі ідзем на змаганьне. Зычым Вам моцы духа, здароўя і новых творчых зьдзяйсьненьняў. Жыве Беларусь! Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і Вольнай Беларусі 24/4/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НЕДРУЖАЛЮБНЫЯ ПАВОДЗІНЫ Сёньня (14-04-2023) прэзідэнт Летувы Наўседа наклаў вета на папраўлены закон аб адрозных абмежавальных захадах адносна грамадзян Беларусі і Расеі. Ён прапануе прымяніць не адрозныя, а аднолькавыя абмежавальныя захады да грамадзян Расеі і Беларусі, бо сцьвярджае, што беларусы акупанты. Гэтую ж варожую для Беларускага народа тэрміналогію падтрымлівае бальшыня ўжо, практычна, збанкрутаванай прявячай партыі ў Сэйме. Здаецца, што некаторыя спадары ў Вільні ў сваёй варожай да беларусаў палітыцы занадта далёка зайшлі і нават не разумеюць шкоды, якую робяць самы сабе. 16/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: Карцінкі з натуры Нацыянальна-вызвольны рух набывае разуменьне і падтрымку ў беларусаў. Дык лукашысты і “невераятныя” трывожна ўзбудзіліся. Ліхаманкава замітусіліся. Лукашызм пасьля ляманту “невераятных” (альтэрнатыўнага аблічча рэжыму), напалоханых беларускай дэманстрацыяй ў Варшаве 25-га Сакавіка, аб’явіў маладзёвую арганізацыю “Рух” “экстрэмісцкай”. 16/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |