Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЎТОР ПРАВАКАЦЫІ

Збой фальсіфікацыйнай машыны галасаваньня можа выклікаць ў Беларусі толькі байкот, непрыход на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня. Непрыход відочная зьява, факт, які фіксуецца, які схаваць цяжка нават пры элемэнтарным назіраньні.

Фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца (у адрозьненьні ад разьмеркаваньня і характару галасоў, калі галасуюць тайна). Непрыход на ўчасткі даказваецца яўна і рэальна, збайкатаванае галасаваньне ня можа быць прызнаным. Далей...

22/11/2021 › Навіны, Старонкі гісторыі, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Як планавалі забіць Пазьняка. Роля Шэймана || Юры Беленькі

Палітык Юры Беленькі распавядае, як у 1995-1996 гадах рыхтавалася забойства Зянона Пазьняка. Якая ў гэтым роля Шэймана. Як аб гэтых планах стала вядома ў Народным Фронце. І як атрымалася пазбегнуць найгоршага.

https://www.youtube.com/watch?v=EF7Awp4NNjg

18/6/2021 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ

(Ліст да сяброў КХП– БНФ)

Паважаныя сябры Фронту. Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Я ведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькі сябры і прыхільнікі.) Пакуль што пайшло ня кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней.
Клеркі

“Мы перамаглі!” — лямантуюць са штабу банкіра, — “Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!”, “Лукашэнка слабак!” — падхопліваюць так званыя “экспэрты” і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур’ёзную палітыку. Далей...

15/7/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Вользе Іванаўне КАЦЯНКОВАЙ – 85

Шчыра віншуем сп. Вольгу Іванаўну Кацянкову зь юбілеем! Зычым моцнага здароўя, надалей захоўваць бадзёрасьць і моц духу.

Вольга Іванаўна – са славутай кагорты старэйшых патрыётаў-фронтаўцаў. На працягу многіх гадоў яна ўзначальвае адну з раённых арганізацый КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, вядзе за сабой людзей, выдатна арганізоўвае патрыятычную і асьветніцкую працу. Яна дзеліцца з маладзейшымі сваім жыцьцёвым досьведам і натхняе на змаганьне, на творчую дзейнасьць на карысьць нашай Бацькаўшчыны. Інжынэр, высокаадукаваная асоба, Вольга Іванаўна ёсьць прыкладам сапраўднага беларускага інтэлігента. На такіх людзях трымаецца наша культура і наша грамадзтва. Далей...

17/5/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Верасень 39-га

(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

    Малады беларускі гісторык Юры Грыбоўскі (нар. 1979 г.) пачынае сваю кнігу пра беларускіх вайскоўцаў у Войску Польскім з асабістых рэфлексій: “У дзіцячы глузд моцна запалі фотаздымкі дзядулі і яго землякоў у форме польскіх жаўнераў. Далей...

    28/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Сустрэча на Эльбе, як гэта было

    У нямецкім горадзе Таргаў 25 красавіка адбыліся сьвяткаваньні 65-й гадавіны першай сустрэчы войскаў антыгітлерскай кааліцыі, якія наступалі насустрач, адныя з Захаду, другія з Усходу ў баях супраць фашыстаў. Далей...

    27/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Апошні контрудар

    (Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

    У памяці ўдзельнікаў і сьведкаў вайны захаваліся тыповыя эпізоды, што дэманструюць тэўтонскую дысцыплінаванасьць і ваяўнічасьць. Гэта паводле савецкага Інформбюро і газэтнай прапаганды нямецкая армія была “наголову” разьбітая разоў шэсьць-восем (а можа і больш) на працягу вайны. Далей...

    24/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Венская апэрацыя

    (Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

    У гістарычным цэнтры Вены пасярод невялікага сквэру непадялёк ад Бэльвэдэра стаіць савецкая скульптура. На высокім пастамэнце ўзвышаецца натуршчык у жаўнерскай параднай уніформе. Далей...

    15/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Скандынаўская сага беларуса

    У сваёй манаграфіі “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў” (Менск, 2002) беларускі дасьледчык Андрэй Катлярчук расказвае пра выдатнага дзеяча нашай эміграцыі, лёс якога таксама зьвязаны з мінулай вайной. Публікуем фрагмэнт кнігі А. Катлярчука (ст. 221-223).
    Далей...

    15/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Васіль Быкаў: “Апазыцыя БНФ зрабіла гераічны ўчынак – дамаглася сувэрэннасьці”

    Адразу пасьля прыняцьця 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце я зрабіў для ЛіМу інтэрвію з Васілём Быкавым, у якім ён даў ацэнку Дэклярацыі: Далей...

    27/7/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    ВАДА ЗЬМЯШАЛАСЯ З КРЫВЁЙ

    Архіўная паліца:
    Па тэме ігуменскай трагедыі прапануем артыкул З. Пазьняка, надрукаваны ў 1991 г.
    Ніжэй тэкст, які быў зьмешчаны ў “Народнай Газэце” Далей...

    26/6/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі

     


    Вiнцэнт ГАДЛЕЎСКI: “Што такое нацыяналiзм?”

    У першым нумары “Беларускага Фронту” сёлета, пiшучы на тэму: “Новагоднiя разважаньнi”, мы адзначылi вялiкую сiлу нацыянальнай iдэi або т.зв. нацыяналiзму. Мы тады сьцьвердзiлi, што нацыяналiзм зьяўляецца сяння вялiкай дынамiчнай сiлай, якая нясе сьвету глыбокiя палiтычныя перамены. I запраўды, прыглядаючыся ўважна да сучасных падзеяў, ня толькi ў Эўропе, але ў Азii, Афрыцы, мы прыходзiм да вываду, што галоўным маторам гэтых падзеяў ёсьць нацыяналiзм. Дык што такое нацыяналiзм? Далей...

    22/2/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі



    Яўген Кулік

    31.10.1937, Менск — 12.1.2002, Менск. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

    У 1980-м рэспубліканскі камітэт дзяржбясьпекі, кажуць, у складзе цэлага аддзелу, шукаў аўтара растыражаванай на Захадзе паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Гэбісты доўгі час ня ведалі, што пракляты нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не дзе-небудзь у лясах ці сутарэньнях, а ўсяго толькі на другім баку праспэкту, на паддашку, акурат насупроць іхняга жоўтага дому, з бэльвэдэра над якім тады яшчэ відаць была Калыма. Далей...

    1/11/2006 › Старонкі гісторыі

    Камэнтаваць


    Якуб Ясінскі (24.7.1761 — 4.11.1794)

    Ягонае імя знаходзіцца як бы ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага. Далей...

    19/9/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Аднаўленьне незалежнасьці ў жніўні 91-га: хроніка падзеяў (фота)

    25 жніўня 1991 года была адноўленая незалежнасьць Беларусі. Гэтаму папярэднічалі драматычныя падзеі, зьвязаныя са спробай перавароту ў Маскве і падтрымкай путчыстаў (“ГКЧП”) большай часткай кіраўніцтва Вярхоўнага Савета Беларусі.

    Яшчэ раніцай 19 жніўня 1991 году дэпутаты Апазыцыі БНФ і “дэмклюбу” у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня выступілі з асуджэньнем перавароту; у той жа дзень перад Домам ураду быў праведзены мітынг. Сотні людзей зьбіраліся на плошчы таксама 20 і 21 жніўня. Людзі, якія прыходзілі на плошчу, рызыкавалі свабодай : пазьней стала вядома пра адмысловыя закратаваныя вагоны, падагнаныя на чыгуначны вакзал. Шмат якія працоўныя калектывы прымалі рэзалюцыі з асуджэньнем ГКЧП. Дэпутаты (у тым ліку і першы намесьнік Старшыні ВС Станіслаў Шушкевіч) запатрабавалі ад старшыні ВС Мікалая Дземянцея тэрмінова склікаць сэсію парляманту, аднак ён выступіў на баку путчыстаў. Далей...

    25/8/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Флярыян Даноўскі

    1834, Панявежы (цяпер Літва) — 6.3.1902, в. Каралінова (цяпер Пастаўскі раён). Пахаваны на Канябіцкіх могілках паблізу в. Камаі (Пастаўскі раён).

    У сакавіку 1849 году па ўсёй Літве-Беларусі пракацілася хваля арыштаў. У Вільні, Менску, Горадні, Слоніме, Наваградку царская паліцыя забірала студэнтаў, гімназістаў, маладых службоўцаў — сяброў таемнага “Саюзу літоўскай моладзі”, што якраз на тую вясну прызначыў пачатак вызвольнага паўстаньня. Далей...

    24/8/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Жнівень 1991: Праімпэрскі путч

    Сяргей Навумчык,
    з кнігі “Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)

    Раніцай 19 жніўня 1991 году маскоўскае тэлебачаньне і радыё паведаміла пра адхіленьне ад пасады Міхаіла Гарбачова і стварэньне Дзяржаўнага камітэту ў справе надзвычайнага становішча (у гісторыю ён увайшоў з расейскай абрэвіятурай – ГКЧП). Далей...

    19/8/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Тадэвуш Рэйтан

    (1742 (ахрышчаны 20.8), в. Грушаўка (цяпер Ляхавіцкі раён) — 8.8.1780, в. Грушаўка).

    Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Далей...

    10/8/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі была падрыхтаваная Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце

    Расейская жоўтая газэта “Комсомольская правда” 27 ліпеня 2006 г. пад загалоўкам “И тогда мы решили: никаких “Белараша”, только “Belarus”!” узгадвае пра прыняцьце 16 гадоў таму Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Але, каб не нагадаць чытачам пра Апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце Далей...

    28/7/2006 › Старонкі гісторыі

     


    Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

    Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня» Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэньня
    Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)
    Выданьне: «Беларускія ведамасьці», Варшава
    “Clovek v tisni”, Прага, 2006 г. – 140 стар.: іл.

    Спампаваць PDF (3,1 Mb.)

    Кніга Сяргея Навумчыка пра нядаўняе Беларускае Адраджэньне, якое вярнула незалежнасьць Беларусі, выйшла з друку ў ліпені гэтага году накладам ўсяго адна тысяча асобнікаў. Далей...

    28/7/2006 › Старонкі гісторыі

     


    « Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024