Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Папярэджаньне чыноўнікам (2)

Прыводзім чарговы сьпіс чыноўнікаў, якім сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалі інфармацыйны матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. (Спампаваць: chynounik-2.doc, [37 кб])

“Беларуская Салідарнасьць” падтрымлівае актыўную асьветніцкую працу Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.

27/6/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Папярэджаньне чыноўнікам

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. (Спампаваць: bs_57.doc [62 кб])

Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб ён меў магчымасьць усьвядоміць, што ёсьць русіфікацыя для беларусаў, і рабіў выбар. Ніжэй прыведзены сьпіс чыноўнікаў, якім накіравана папярэджаньне. (Спампаваць: chynounik-1.doc [41 кб])

БС

24/6/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Прэзыдэнту НАН РБ сп. Мясніковічу М. У.

Дзейнічаючы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб палітычных партыях”, дасылаем матэрыял “Асіміляцыя - злачынства супраць чалавецтва”. Просім давесьці гэты матэрыял да кіраўнічых структураў Акадэміі. (Матэрыял у дадатку.) Далей...

18/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Спыніць злачынную асіміляцыю

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне на паседжаньні 13 траўня 2007 г. прыняў рашэньне аб давядзеньні да грамадзтва і чынавенства рэжыму інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Далей...

16/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва

Інфармацыя і папярэджаньне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў у інтарэсах імпэрскай Расеі. Далей...

6/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


“Адказ”

Прыйшоў адказ з пракуратуры на заяву Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту прызнаньня Лукашэнкі аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19–га сакавіка 2006 г. Камэнтару гэты адказ, як кажуць, не падлягае, але як дакумант “часу” вельмі характэрны. (Ніжэй публікуецца). Машына рэжымнай юстыцыі адмаўляецца працаваць. Далей...

10/3/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Патрабаваньне аб адказнасьці за фальсіфікацыю выбараў

11 лютага 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разгледзеў адказ Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь на сваю заяву, ў якой ставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі аб яго ўдзеле ў фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г. Далей...

15/2/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


А. Лукашэнка мусіць адказваць за фальсіфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 г.

19 студзеня 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ перадаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь заяву. У заяве Сойм паставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аб фальсіфікацыі 23 лістапада 2006 года паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў.

Па гэтаму факту 10 сьнежня 2006 г. Сойм прыняў адмысловую пастанову, ў выкананьне якой была пададзена заява ў Вярхоўны суд. Далей...

23/1/2007 › Змаганьне за Беларусь

 


Незалежная Беларусь перш за ўсё!

Паважаныя сябры, Беларуская Салідарнасьць далучаецца да пазыцыі Зянона Пазьняка і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ў дачыненьні да нафта-газавай вайны, развязанай Расеяй.

Прапануем усімі магчымымі сродкамі друкаваць і распаўсюджваць артыкул Зянона Пазьняка “У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі” а таксама ніжэй прадстаўлены матэрыял для улёткі, які складаецца з двух частак: “Чым абярнулася для беларусаў “любоў” Лукашэнкі да Расеі” і “Што рабіць беларусам”. Далей...

10/1/2007 › Змаганьне за Беларусь

 


Будапэшцкі Мэмарандум аб гарантыях бясьпекі Беларусі (1994 год)

Рэспубліка Беларусь, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаныя Штаты Амерыкі і Расейская Федэрацыя,

вітаючы далучэнне Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ў якасці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй,

улічваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь аб выдаленні ўсіх ядзерных узбраенняў з яе тэрыторыі ва ўстаноўлены тэрмін,

адзначаючы перамены ў свеце ў галіне бяспекі, у тым ліку сканчэнне “халоднай вайны”, якія стварылі ўмовы для глыбокіх скарачэнняў ядзерных сіл,

пацвярджаюць наступнае: Далей...

24/12/2006 › Змаганьне за Беларусь



Заканадаўчае абгрунтаваньне Народнага галасаваньня

У Канстытуцыі 1994 года Вярхоўны Савет 12-га скліканьня заклаў нормы права, якія дазвалялі непасрэдна народу і галінам улады, якія выбірае народ, выпраўляць сітуацыю ў выпадку дэфармацыі, збачэньня любой галіны ўлады ад агульнанацыянальных інтарэсаў. Далей...

4/2/2006 › Змаганьне за Беларусь

 


Улётка: “Народнае галасаваньне”

старонка 1 Далей...

1/1/2006 › Змаганьне за Беларусь

 


Улётка: Крымінальны кодэкс высьвятляе дзейнасьць А.Лукашэнкі

Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы.
Галоўны крымінал у наступным: Далей...

30/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Далучыся да ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

У штаб па фармаваньні ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

ЗАЯВА

Прашу ўключыць мяне ў склад ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка

Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
E-mail
Год нараджэньня
Хатні адрас, тэл.

Таксама падаць заяву можна ў Менску ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.

4/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Далучайцеся да змаганьня за ВКЛ Беларусь!

Паважаныя сябры! Рэальнымі дзеяньнямі ў справе абароны незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны ёсьць разгортваньне нашай беларускай альтэрнатывы супраць маскоўска-бэрлінскіх фармаваньняў у краіне (рэжым + яго намэнклятурная псэўдаапазыцыя). Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Улётка: “Беларускі выбар - Зянон ПАЗЬНЯК!”

Спампуй гэтую улётку -
Да той пары, пакуль беларусы цьвёрда не ўкараняцца на сваёй зямлі, у Беларусі ня можа быць ніякіх роўных правоў для грамадзянаў іншых краінаў і тым больш для расейцаў. Уся зямля, пераважная большасьць маёмасьці ў Беларусі павінна быць уласнасьцю грамадзянаў Беларусі. Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Улётка: “Маскоўскія імпэрыялісты расьпярэзаліся”

Спампуй гэтую улётку -
Кіраўнікі крэмлёўскай гэбоўскай хунты кшталту Барыса Грызлова, маскоўскія жулікі і казнакрады кшталту Паўла Барадзіна, цэлая армія імпэрскіх “аналитиков” і розных “писателей” расьпінаюцца на ўвесь сьвет, нібыта мы, беларусы, сьпім і бачым, як бы нам хутчэй аб’яднацца з крымінальнай і крывавай Расеяй. Далей...

1/11/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Архіў інтэрнэт-старонак

Гэта архіў інтэрнэт-старонак адраджэнцкіх арганізацыяў. Нажаль ня ўсё ўдалося ўзнавіць, бо ў бальшыні сваёй гэтыя старонкі ўжо ня фунцыянуюць.

Калі ў Вас захаваўся (хаця б часткова) інтэрнэт-архіў Вашай адраджэнцкай арганізацыі, калі ласка, напішыце нам. Дый калі зьмест Вашай старонкі, якая ўжо не існуе, будзе цікавы й карысны, мы з радасьцю зьмесьцім яе ў нашым інтэрнэт-архіве на старонцы Беларускай Салідарнасьці.

Магілёўская гарадзкая арганізацыя Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (вэр. 10.08.05)

Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro (вэр. 11.08.05)

Віцебская газэта “Выбар” (рэд. Барыс Хамайда) (вэр. 12.08.05, у стадыі распрацоўкі)

5/8/2005 › Змаганьне за Беларусь



Фотаархіў

Фотаархіў Беларускай Салідарнасьці Далей...

24/1/2005 › Змаганьне за Беларусь

 


Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

Беларуская Салідарнасьць зьбірае інфармацыю аб фактах тэрору супраць грамадзянаў Беларусі на тэрыторыі Расеі. З розных куткоў краіны прыходзяць нядобрыя зьвесткі. У Расеі беларусаў забіваюць, калечаць, рабуюць. Гэта ёсьць вынік палітыкі акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Штучна ствараецца беспрацоўе. Кваліфікаваныя рабочыя і спэцыялісты, каб пракарміць сям’ю, вымушаныя шукаць заробкаў у Расеі. Больш за 800 тысячаў беларусаў працуюць у Расеі. Рэжым хавае зьвесткі пра ахвяры расейскага тэрору. Толькі адзінкі выпадкаў агучваюцца ў СМІ. Далей...

22/11/2004 › Змаганьне за Беларусь



« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024