Гісторыю не знішчыць і не замаўчаць!

Паўстанне ў Магілёве

(падзея, якую замоўчвае улада)

Заваёўная вайна 1654-1667 гг. супраць Беларусі (у якой Магілёў бьіў адным з развітых усходніх гарадоў), складвалася для маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча адпачатку ўдала. Пад націскам пераўзыходзячых сіл — яму здаліся Невель, Полацак, Мсціслаў, Магілёў. Гістарычньія дакументы распавядаюць, што заваёўцы “гарады агнём выпалілі і людзей пасеклі”, “народ усялякі шляхецкі, мяшчан і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потьм сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі. Скарбы ўсялякія забраўшы, усё агнём спалілі і да шчэнту спустошылі”.

Катастрофа — інакш не назавеш стан, у які была ўвергнута Беларусь гэтай трынаццацігадовай вайной 1654-1667 гг. І самыя страшныя страты — гэта страты людзкія. На Беларусі засталося прыкладна 47% насельніцтва. Гарадскога насельніцтва ацалела яшчэ менш: толькі 45%.

Страты гарадскіх жыхароў, мяркуючы па знішчэннях забудовы, перавысілі, напрыклад, 93% ў Полацку, 94% — у Віцебску, 92% — у Ляхавічах, 98% — у Вяжышчах або склалі больш як две траціны, як у Пінску, Тураве, Магілёве, Чашніках.

Ці ведала хоць адна блізкая да Беларусі краіна такія страты, ці губляў хоць адзін еўрапейскі народ 53% сваіх жыхароў? Дакументы лаканічна сведчаць: Ашмянскі павет — “цалкам знішчаны непрыяцелем”, Браслаўскі — “дашчэнту зруйнаваны варожым войскам, дзеля чаго аніякіх падаткаў сплочваць не можа”, Гародзенскі — “непрыяцелем у нішто ператвораны і ў буйнейшай частцы спалены”, Ваўкавыскі — “непрыяцелем столькі разоў руйнаваны і ў шматлікіх месцах выпалены”, Слонімскі — “непрыяцелем амаль дашчэнту спалены і зрабаваны”. Піншчына, як сведчаць дакументы, таксама напачатку вайны была “моравым паветрам, агнём і гарцаваннем бандытаў (казакаў) моцна вынішчана”. А паўднева-ўсходняя Беларусь пацярпела, яшчэ больш, бо тут з віны казакаў і царскіх ратнікаў вайна не перапынялася нават на часы замірэння.

Беларусы нядоўга цярпелі пакуты і здзекі акупантаў. Ідэя вызвалення хутка ахапіла ўсю тэрыторыю Беларусі. Першымі пачалі паўстанне магілёўцы, хоць у горадзе стаяў моцны расейскі гарнізон (па розньіх звестках ад 3-х да 7-мі тысячаў узбройных ворагаў). Гараджане здолелі распрацаваць план паўстання, па якому адначасова ўсе гаспадары, ў чыіх дварах стаялі маскоўцы, мусілі іх раззброіць і абясшкодзіць. Паўстанне павінна было пачацца 10 лютага. Аднак яно ўспыхнула на гарадзкім рынку 1 лютага стыхійна, па закліку бурмістра Язэпа Левановіча. Магілёўцы не стрывалі больш нахабных паводзінаў і здзекаў з боку няпрошаных госцяў. Гатоўнасць да барацьбы, зладжанасць у дзеяннях, патрыятызм і мужнасць гараджанаў, дапамога вызваленых з турмы беларускіх ваен-напалонньіх ратнікаў зрабілі сваю справу. За некалькі гадзінаў напружанага бою былі знішчаны ўсе ўзброеныя маскоўцы. Магілёву быў дадзены новы Герб і пячатка. Той самы герб, які мы маем і якім зараз ганарымся. Многія ўдзельнікі паўстання атрымалі шляхецтва.

За гэтую значную для Беларусі падзею патрыярх Нікан пракляу магілёуцаў, а цар неаднойчы насылаў на свабодалюбівы горад сваіх заваёўнікаў.

Слаўнай, гераічнай старонкай застаўся ў гісторыі Бацькаўшчыны першы дзень лютага 1661 г., Дзень Магілёўскага народнага паўстання.

Помні, нашчадак, і ганарыся!

Магілёўская гарадзкая арганізацыя БНФ “Адраджэньне”

<<