Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


1999-11-04

У першыя дні лістапада ў Лёзна сябрамі Рады “Выбар” Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ была праведзеная акцыя пад назовам “Народны прэзідэнт”. Як паведаміў старшыня Рады Уладзімір Плешчанка, удзень “выбарцамі” было раскідана ў паштовыя скрынкі каля 1000 асобнікаў антырэжымнай газэты “Народный президент”.

Падобная акцыя нядаўна была праведзена ў Лёзна невядомымі. Тады беспадстаўна былі затрыманыя і адпушчаныя сябры Партыі БНФ Б. Хамайда і Ул. Собалеў. Мясцовая прэса менавіта іх абвінаваціла ў распаўсюджаньні “нелегальшчыны”.

Камэнтуючы падзею, рэдактар газэты “Выбар” Б. Хамайда заўважыў, што ва ўмовах манаполіі дзяржаўных СМІ на права распаўсюджваць інтэграцыйную пазыцыю толькі аднога грамадзяніна Беларусі, альтэрнатыўны погляд мае права таксама на існаваньне.


1999-11-08

Раніцай 8 лістапада над помнікам Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску, прычэплены да лініі электраперадачы, прыгожа разьвінаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Да яго прымацаваная цыдулка:

“Прэч маскоўскую арду! Мірон.”

Такім чынам славуты беларускі патрыёт, які зьяўляецца сябрам Рады “Выбар” Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, адзначыў дзень камуна-бальшавіцкага перавароту 1917 г. у Расейскай імпэрыі.

Калісьці Ул. Караткевіч сказаў, маючы на ўвазе Беларуса: “Быў. Ёсьць. Буду.” Здаецца, што Мірон пацьвердзіў слушнасьць гэтых словаў, пакінутых рукой дойліда на помніку.


1999-11-12

Пікет супраць аб’яднаньня Беларусі ды Расеі ў адную дзяржаву, супраць страты ў выніку гэтага незалежнасьці Беларусі, зьнікненьня беларускай мовы і Беларусі як нацыі мяркуюць правесьці ў Віцебску сябры Партыі БНФ Пётр Сарапеня і Ян Таўпыга.

Ён абдудзецца ў чацьвер 18-га лістапада з 12:00 да 14:00 і ў пятніцу 19-га з 12:00 да 13:00 недалёка ад помніка Ул. Караткевічу ля аўтобусна-тралейбуснага прыпынку.

Арганізатары плянуюць зьбіраць подпісы супраць “саюзнага” аб’яднаньня, запісваць ў грамадзянства БНР, а таксама прымаць заявы ў БНФ.


1999-11-13

Згодна паведамленьня “Каўказ-Цэнтру”:

Каля тыдня працягваецца валка ля вёскі Алахан-Кала. Гэтая вёска знаходзіцца ў 14 км ад места Джаўхар — сталіцы Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Расейскія бандыцкія крымінальна-тэрарыстычныя фармаваньні выкарыстоўваюць авіацыю ды артылерыю як супраць Чачэнскіх Урадавых Войскаў, якія знаходзяцца па-за вёскай, так і супроць цывільных жыхароў гэтай вёскі.

Ад абстрэлу места Аргун загінулі 19 цывільных жыхароў, паранена каля 50.

Сябра дзяржкамітэту Чачні М. Удугаў пацьвердзіў інфармацыю ў нямецкай прэсе аб тым, што Крэмль рыхтуецца ўжыць хімічную зброю супроць Чачні. Узброенныя Сілы Чачні падрыхтаваныя да хімічнай атакі расейскіх крымінальшчыкаў, але цывільнае насельніцтва — не.

Ноччу 12 лістапада Чачэнскія маджахэты затакавалі расейскіх агрэсараў у раёне мястэчка Першамайскае. Зьнішчана да 60 агрэсараў, 7 адзінак бранетэхнікі.
З боку маджахэтаў паранена 8 асобаў.

У Чачні загінуў вольны журналіст “ТВ-Цэнту” Р. Масхідаў пад час відэазапісу налёта злачыннай расейскай авіацыі на калёну з уцекачамі.


1999-11-19

Пікет супраць аб’яднаньня Беларусі ды Расеі ў адзіную дзяржаву, супраць страты ў выніку гэтага незалежнасьці Беларусі, зьнікненьня беларускай мовы і Беларусі як нацыі адбыўся ў Віцебску 18 і 19 лістапада. Яго зарганізавалі сябры Партыі БНФ Пётр Сарапеня і Ян Талпыга.

Пад час марознага надвор’я за агульныя тры гадзіны, якія доўжыўся пікет, сябрам БНФ удалося сабраць блізу сотні подпісаў пад зваротам да ААН, АБСЕ, краінаў-гарантаў бясьпекі Беларусі — ЗША, Вялікай Брытаніі з патрабаваньнем не прызнаваць дамову аб стварэньні саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Плякаты, якія трымалі пікетоўцы, былі красамоўныя: “Расейскія эсэсаўцы, прэч з Чачэніі!”, “Незалежнасьць Беларусі будзем бараніць са зброяй у руках!”, “Расеі не належыць беларуская незалежнасьць!” Тутака ж месьціўся пахавальны помнік, на якім быў азначаны сумнавядомы “догово”". Па-над усім уздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Падзея цікавіла віцяблянаў, рэакцыя якіх была розная. Падтрымлівалі БНФ маладыя віцябляне, студэнты. Некаторыя мінакі баяліся падыходзіць, але жадалі, каб Беларусь заставалася Беларусьсю, толькі без “залішнасьцяў”. Іншыя, у васноўным пэнсыянэры, актыўна перашкаджалі, клялі незалежнасьць ды жадалі выкінуць з іхнага “саюзу” ўсіх габрэяў ды цыганаў.

Нечаканую цікаўнасьць да антысаюзнага пікету БНФ выявілі журналісты мясцовай дзяржаўнай прэсы і міліцыя, якая абараняла пікет. Што тычыцца прадстаўнікоў незалежных СМІ, дык ні карэспандэнтаў радыё “Свабода”, ні “Витебского курьера” не назіралася, хаця сам “ВК” паведаміў аб падзеі загадзя.

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro