Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
2001-03-01
НА ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЬ ТОЛЬКІ ПРАЗ ПРЫЗМУ ЗАХАВАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ КРАІНЫ
Пры такой умове, па майму меркаваньню, лёзунг “абы не Лукашэнка” для сьвядомых беларусаў цалкам непрымальны. І тут няма ніякай розьніцы, хто на гэтым закліку ўедзе ў прэзыдэнцкі палац: закансьпіраваны маскоўскі кандыдат пад шыльдай “дэмакрата” альбо прадстаўнік партыйнай намэнклятуры ад так званай аб’яднанай апазыцыі, таму што ў любым выпадку мы страцім краіну.
Калі палітычная сытуацыя на Беларусі да дня галасаваньня не атрымае свайго разьвіцьця і застанецца на сёньняшнім узроўні, то Беларускаму Вызвольнаму Руху мэтазгодна было б заклікаць сваіх прыхільнікаў байкатаваць прэзыдэнцкі выбарчы фарс (пазн. VITINFA).
Гэтым крокам, на мой погляд, мы засьведчым сваю пасьлядоўнасьць у непрызнаньні нелегітымнай улады, адсутнасьць умоваў для правядзеньня вольных выбараў, яшчэ далей дыстансуемся ад так званай аб'яднанай (а па сутнасьці) прадажнай апазыцыі, а таксама розных “спасителей отечества”, кансалідуем сьвядомую меншасьць і, нарэшце, захаваем краіну і ўласную палітычную пэрспэктыву.
Барыс Хамайда
(паведамленьні ня знойдзены)
2001-03-31
31 сакавіка сёлета сп. Алесь Швайко, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, быў затрыманы міліцыяй на чыгуначным вакзале ў Менску. Ён падыйшоў да двух міліцыянтаў і аддаў ім Зварот да работнікаў міліцыі Беларускага Вызвольнага Руху. Тыя завялі яго ў пастарунак і склалі пратакол за “распаўсюджваньне незарэгістраваных выданьняў”. Праз гадзіну сп. Швайко адпусьцілі.
Валеры Буйвал
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro