Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2001-04-03

2 красавіка сёлета сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ выйшлі на вуліцы Менску на адкрыты збор подпісаў за незалежнасьць Беларусі, супраць акупацыі нашай краіны расейскай імпэрыяй, а таксама раздавалі тэкст Канстытуцыі Беларусі. Так патрыёты, і Беларусі адзначылі пятую гадавіну антынароднай змовы Ельцын-Лукашэнка з 1996 г.

Грамадзяне актыўна ставілі свае подпісы ў абарону незалежнасьці, было сабрана да 2000 подпісаў. Не баяліся прысутнасьці супрацоўнікаў міліцыі і КГБ.

Не абышлося без затрыманьняў. Былі затрыманыя міліцыяй сябры партыі Валянціна Мароз, Тацьцяна Цяцёркіна, Тамара Сакольчык, Сьвятлана Сачанка, Аляксей Тарала, Сьвятлана Бельская, Лідзія Пянькоўская, УладзімірКучараў, УладзімірЮхо, Галіна Тамчук, УладзімірЦімашэвіч, На спробу абвінаваціць іх у парушэньні закону сябры партыі адказвалі, што выконваюць свой грамадзянскі абавязак па абароне незалежнасьці Беларусі у адпаведнасьці э Канстытуцыяй. Міліцыі не заставалася нічога, як адпусьціць затрыманых.

Збор подпісаў у падтрымку незалежнасьці Беларусі працягваецца.

Валеры Буйвал, Менск


2001-04-04

2-4 красавіка красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менска разглядалася адміністрацыйная справа сп. Юрася Беленькага, выконваючага абавязкі старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна - Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Падтрымаць сп. Беленькага прыходзілі каля 20 сяброў Партыі. Яго абвінавачвалі ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця па праспэкце Ф. Скарыны ў Менску ў Дзень Волі 25 сакавіка сёлета. Абвінавачваньні былі заснаваныя на сфальшаваных пратаколах, складзеных супрацоўнікамі міліцыі, і на ілжэсьведчаньнях міліцыянтаў. Нягледзячы на тое, што сп. Беленькі, ягоны адвакат сп. Вера Страмкоўская і сьведкі абароны прадставілі суду неабвержныя доказы невінаватасьці сп. Беленькага і хлусьлівасьці паказаньняў міліцыянтаў (якія як заўсёды блыталіся і супярэчылі адзін адному, а іхнія пратаколы выглядалі напісанымі пад капірку), суддзя Вайцяхоўская вынесла прысуд — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ганебны, несправядлівы прысуд прысутныя беларусы сустрэлі поклічам “Ганьба!”, “Жыве Беларусь!”. І папярэдзілі суддзю і ілжэсьведкаў, што на іх ляжыць крымінальная адказнасьць за зьдзейсьненае парушэньне закону. Сп. Беленькі заявіў: “3 самага пачатку было ясна, што гэта заказная палітычная справа. Толькі прысутнасьць і падтрымка сумленных людзей не дазволілі суду наладзіць расправу на працягу 1-2 гадзінаў, а прымусілі хаця б вытрымаць працэдуру. Але прысуд быў вядомы ад пачатку.”

Адразу з залу суда канвой даставіў сп. Беленькага ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Менгарвыканакаму. На рэпрэсіі антынароднага рэжыму сябры Беларускага Вызвольнага Руху адкажуць актыўнымі дзеяньнямі па абароне незалежнасьці Беларусі.

Валеры Буйвал, Менск


2001-04-05

На фоне чыстага блакітнага веснавога неба высока над Лёзнам лунае самы прыгажэйшы на сьвеце вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

Ён нечакана для ўсіх зьявіўся раніцай 5 красавіка на звыклым для сябе мейсцы — 30-ці мэтровай высакавольтнай апоры лініі электраперадач у 35 тысячаў вольтаў, што стаіць ля шашы пры ўезьдзе ў г.п. збоку Віцебска. Ніхто ня можа ўцяміць, чаму ён зьявіўся менавіта 5 красавіка, а не раней. Як мы ведаем, аўтар гэтага праекту любіць задаваць нам загадкі (ак да прыкладу: неаднаразовае зьяўленьне сьцягоў 22 сьнежня).

Магчыма, што за лічбай 5 хаваецца нейкі скрыты сэнс. Але сэнс гэты, напэўна, вельмі важны, бо не стане ж чалавек рызыкаваць сваім жыцьцём проста так. Адна з вэрсіяў — гэта папярэджаньне беларусам пра тое, што ўжо на працягу 5 год вядуцца небясьпечныя для нас гульні з Расеяй, з чаго мы можам страціць як сваюдзяржаўнасьць, так і нацыянальнасьць. А другую вэрсію раскажа нам калі-небудзь сам аўтар, калі пажадае.

Каля 12 гадзінаў дня віцебская брыгада высотнікаў зьняла сьцяг. Пры ім знайшлі цыдулку наступнага зьместу:

“ДОБРЫ ГАСПАДАР НІКОЛІ НЕ ПАПАЎЗЕ Ў РАСКАРАЧКУ НА ЎСХОД
З ПРАЦЯГНУТАЙ РУКОЙ.
А ДРУГОГА ТАКОГА ЗЛЫДНЯ, ЯК НАШ, ПРАЙДЗІ СЬВЕТ — НЯ ЗНОЙДЗЕШ. Мірон

Занатаваў з крыніцы, вартай даверу
Б. Хамайда

* * *

Да штодзённага пікету Уладзіміра Плешчанкі ў цэнтры Віцебска сёньня далучыўся яшчэ адзін. На супрацьлеглым боку вуліцы зьявіліся маладзёны з плякатамі і бел-чырвона-белым сьцягам.

Ул. Плешчанка ўжо даўно прапагандуе Зянона Пазьняка, як магчымага адзінага кандыдата ў Прэзідэнты ва ўмовах законных выбараў. А сёньня дадаў патрабаваньне вызваленьня в.а. Старшыні БНФ Юрася Беленькага.

Моладзь жа патрабавала навядзеньня парадку ў судовай сістэме й вызваленьня лідараў “аб’яднанай апазыцыі”, якія пацярпелі падчас сёлетняга сьвяткаваньня 25 сакавіка Дня Волі.

Удзельнікі абодвух пікетаў былі затрыманыя міліцыяй і адвезеныя ў пастарункі, кожны сваяго раёну. Ул. Плешчанка цераз гадзіну быў адпушчаны.

Юрась Карпаў


2001-04-25

12 красавіка сёлета ў Беларускім Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі вершаў і фотакарцін Зянона Пазьняка “Глёрыя Патрыя” (выдадзеная ў 2000 г. у Вільне Таварыствам беларускай культуры ў Літве).

Актавая заля не магла зьмясьціць усіх жадаючых узяць удзел у сьвяце паэзіі і музыкі. Вечарына пачалася з выкананьня песьні “Авэ Марыя” на словы Зянона Пазьняка. Гучалі сьпевы і музыка, сугучныя ўзьнёслай паэзіі Зянона — выступілі хоры Менскай музычнай вучэльні імя Глінкі (дырыжор К. Насаеў), “Ветрык” (мастацкі кіраўнік В. Дабравольская), сьпеўны гурт “Ліцьвіны” (мастацкі кіраўнік Ул. Бербераў), цымбаліст Міхаіл Лявончык.

Маладыя дэкляматары Тэатру Чытальніка (мастацкі кіраўнік Ю. Чарэнка) данесьлі да слухачоў глыбокую шчырасьць і тонкую прыгажосьць вершаў Зянона. Прагучалі пераклады вершаў на польскай (Чэслаў Сэнюх) і арабскай мовах (Ісам Хашэм). Высокую філасофскую ацэнку творчасьці Зянона даў у сваім выступе доктар філасофскіх навук Мікалай Крукоўскі.

Быў зачытаны зварот аўтара да гасьцей прэзэнтацыі і ў ім прагучаў нязломны аптымізм творцы: “Набліжаецца пара беларускай велічы, годнасьці і стварэньня. Канчаецца зло”.

Заключным акордам вечарыны стаў гімн “Магутны Божа”, выкананы ўсімі прысутнымі.

Валеры Буйвал, Менск

* * *

Працягваецца судовы перасьлед удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка сёлета. 11 красавіка завершыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёну г. Гомеля.

Прадстаўнікі міліцыі абвінавачвалі намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціяііскай Партыі — БНФ сп. Уладзіміртарчанку і сябра БНФ і Партыі сп. Алесю Кацапаву ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету ў цэнтры Гомеля на Дзень Волі. Абвінавачваемые заявілі, што сьвяткавалі галоўнае нацыянальнае сьвята раэам з іншымі грамадзянамі Беларусі, і гэта ёсьць іхнае чалавечае і грамадзянскае права. Суддзя Яраслаў Парэмскі вынес жорсткі прысуд штраф у памеры 200 тысячаў рублёў кожнаму з абвінавачаных.

Нагадаем, што за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі сп. Юрась Беленькі, выконваючы абавяэкі старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, быў асуджаны 4 красавіка на 15 сутак арышту і знаходзіцца за кратамі.

Валеры Буйвал, Менск

* * *

ЛЕАНІД СІНІЦЫН ВЫЙШАЎ З ПАДПОЛЬЛЯ

Былы кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі, які кіраваў ягоным перадвыбарчым штабам у 1994 годзе, прапанаваў у красавіку-траўні гэтага года пачаць збор подпісаў за легітымізацыю палаты прадстаўнікоў.

Не трэба тлумачыць відавочнага: пры аўтарытарным рэжыме ўвогуле немагчыма свабоднае волевыяўленьне грамадзян ні па адным пытаньні. Гэтую аксіёму яшчэ раз пацьвердзілі вынікі паўторных выбараў у “палатку” 18 сакавіка.

Найбольш магчымым сцэнарам прапанаванай акцыі можа быць такі, калі побач са сьпісам на атрыманьне заробку будзе ляжаць сьпіс за легітымізацыю так званай палаты прадстаўнікоў. Таму для тых, хто добра ведае норавы існуючай улады, ня будзе вялікай нечаканасьцю, калі сусьветнай супольнасьці пакажуць адпаведныя сьпісы ўсяго насельніцтва краіны, уключаючы немаўлят.

Застаецца толькі спадзявацца, што сусьветная супольнасьць не “клюне” на хітрыя захады хаўрусьніка дыктатара.

Барыс Хамайда
18 красавіка 2001

* * *

МІЛІЦЭЙСКАЯ ПРАВАКАЦЬІЯ

18 красавіка а 22:00 сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Валянцін Герасімовіч і Павел Сіняк вярталіся дадому па вул. Гвардзейскай у Менску. Іх спынілі два міліцыянты: прапаршчык Лабковіч Ігар Іванавіч і малодшы сяржант Ушкар Юры Мікалаевіч. Адразу было зразумела, што абодва “стражы парадку” знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’яненьня.

Міліцыянты запатрабавалі прад’явіць дакуманты. У сп. Сіняка дакумантаў ня было і яго адпусьцілі. А прад’яўлены сп. Герасімовічам дакумант забралі і павялі яго ў апорны пункт (бліскучая логіка!). Па дарозе ў цёмным месцы міліцыянты груба абшукалі сп. Герасімовіча і забралі ўсе грошы, якія ён меў пры сябе. А калі знайшлі партыйныя выданьні і артыкулы Зянона Паэьняка, то закрычалі: “Ага, дык ты яшчэ й бэнээфавец!”

Завялі ў апорны пункт, аднак дзяжурны міліцыянт адмовіўся складаць пратакол, заявіўшы, што няма складу правапарушэньня. Сп. Герасімовіча пратрымалі ў апорным пункце 2 гадзіны і адпусьцілі, але грошы так і не вярнулі. Пацярпеўшы зьвярнуўся ў пракуратуру.

Гэты факт яскрава сьведчыць аб тым, што міліцыя паступова становіцца антыграмадзкай сілай, якая выкарыстоўвае крымінальныя мэтады. Якая можа быць барацьба са злачыннасьцю, калі ў цэнтры сталіцы патрульныя міліцыянты рабуюць грамадзян?!

Валеры Буйвал, Менск

* * *

22 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Быў заслуханы зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Зянона Пазьняка, выступілі намесьнікі старшыні з дакладамі пра палітычную сітуацыю і па арганізацыйных пытаньнях. Адбылося абмеркаваньне, выступілі сябры Сойму, якія прыехалі з усяе краіны.

Сойм прыняў заяву “Аб захопе дзяржаўнай уласнасьці Рэспублікі Беларусь Расеяй”, у якой гаворыцца: “Разам з захопам дзяржаўнай уласнасьці і маёмасьці беларускага бізнэсу на Беларусі прыйдуць і расейскія парадкі, бязьлітасныя разборкі мафіёзных кланаў, пальецца кроў беларусаў. Зьдзелкі па прыватызацыі ўласнасьці Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі і суб’ектамі гаспадараньня, якія адбыліся і адбываюцца на падставе рашэньняў Лукашэнкі і яго памагатых зьяўляюцца нікчэмнымі і будуць перагледжаны ў будучым легітымнай уладай у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Сойм прыняў таксама пастанову “Пра ўдзел у маючай адбыцца прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі”, у якой гаворыцца: “Альтэрнатывай прамаскоўскаму рэжыму і палітыцы нацыянальнай здрады ёсьць Беларускі Вызвольны Рух, які зыходзіць з пазыцыі Беларускага Адраджэньня і інтарзсаў Беларусі і Беларускага Народу. Рэальнай пэрсанальнай альтэрнатывай прамаскоўскаму стаўленьніку зьяўляецца наш кандыдат — Зянон Пазьняк”.

Валеры Буйвал, Менск

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro