Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
2001-07-02
Удзел асноўных палітычных партыяў у прэзідэнцкім выбарчым фарсе зьяўляецца ганебным і здрадніцкім крокам.
Ганебным — таму што гэта прызнаньне антыканстытуцыйнага перавароту, зьдзейсьненага Лукашэнкам і ягоным атачэньнем амаль 5 год таму. Гэта прызнаньне дэ-факта нелегітымных канстытуцыі 1996 года году, самога Лукашэнкі, нацыянальнага сходу і цэнтрвыбаркаму, што ў выніку спрыяе легітымізацыі рэжыму.
Здрадніцкім — у адносінах да краіны, пра якую вядомыя апазыцыянэры так шмат гавораць, а таксама ў адносінах да тых грамадзян Беларусі, хто ня гледзячы на рэпрэсіі ўладаў: міліцэйскія дубінкі, вялізныя штрафы і турмовыя нары не скарыўся і не прызнаў перавароту.
Гэты ўдзел, а дакладней саўдзел у злачынстве будзе мець далёка ідучыя палітычныя наступствы. Ён пазбаўляе ўсіх здраднікаў маральнага права заклікаць народ да грамадзянскага непадпарадкаваньня, клікаць людзей на вуліцы для змаганьня за волю і Незалежнасьць.
Барыс Хамайда
2001-07-11
3-га ліпеня ў Лёзна было тэатральнае прадстаўленьне па вызваленьню места ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. У яго фінале на будынак раённага дому культуры на цэнтральнай плошчы павесілі вялікі чырвоны сьцяг. Хаця гісторыкі сьцьвярджаюць, што ў вайну насамрэч гэты сьцяг быў вывешаны на царкве, якую “пераможцы” потым разбурылі. Чырвоны сьцяг вісеў тыдзень.
Уноч з 9 на 10 ліпеня ў мястэчку адбылася моцная залева зь пяруном. А раніцай жыхары райцэнтру не паверылі вачам. На чырвоным сьцягу зьявілася выява чорнай фашыстоўскай свастыкі. Толькі ў абед быў тэрмінова зьняты “злачынца”.
РДК знаходзіцца ў цэнтры Лёзна побач з райвыканкамам на плошчы, якая ноччу асьвятляецца. Ягоны дах пакрыты ацынкаваным жалезьзем, па якім у дождж прайсьці немагчыма. Ніякай цыдулкі там ніхто не пакінуў. Таму ходзяць чуткі, што гэтае здарэньне — божы напамін беларусам аб тым, што чырвоная пошасьць такая ж небясьпечная, як і карычневая чума.
Барыс Хамайда
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro