Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
2001-12-31
Апошнім часам стала модным усталёўваць ахоўныя крыжы пры ўездах у населеныя пункты.
Але чамусьці толькі расейскія праслаўныя крыжы. Такія крыжы былі ўсталёўваны пры ўезьдзе ў Лёзна як збоку Віцебска, так і збоку Смаленска. Але ўдзень 31 сьнежня Мірон перарабіў іх на беларускія, так што Лёзна спаткае 2002 год пад аховаю крыжа асьветніцы і заступніцы зямлі беларускай сьвятой Ефрасіньні Полацкай.
Лёзна знаходзіцца на ўсходняй мяжы зямлі беларускай. Паколькі Новы Год крочыць па зямлі з Усходу, дык і ўся Беларусь сустрэе яго пад аховай сьвятога крыжа.
Барыс Хамайда
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro