Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2002-03-15

Сёньня, 15 сакавіка, ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Барыс Хамайда выйшаў на несанкцыянаваны пікет.

У цэнтры Віцебску пад бел-чырвона-белым сьцягам ён трымаў плякат:
“МЫ НЕ ЗДРАДЗІЛІ ТАБЕ, КАНСТЫТУЦЫЯ 1994 ГОДУ”.

Цераз 20 хвілін яго забралі ў пастарунак. Пратрымаўшы 3 гадзіны й склаўшы пратакол аб ізыманьні рэчаў: сьцягу, плякату, — адпусьцілі.


2002-03-25

У Дзень Волі 25 сакавіка Барыс Хамайда і Юрась Карпаў прашпацыравалі па Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам ды плякатам :
"НЯХАЙ ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА".

Ад плошчы Перамогі да помніку Ул. Караткевічу па цэнтральнай вуліцы горада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ прайшлі пад усьмешкі й вітаньні гараджанаў. Яснае сонечнае надвор'е спрыяла сьвяточнаму настрою. У раёне “сіняга дом”" да Хамайды і Карпава далучыўся Уладзімір Плешчанка. Аніхто зь міліцыянтаў ня трапіўся па дарозе й сымправізаванае шэсьце ўдала завершылася ля дзяржаўнага драмтэатру імя Якуба Коласа.

Жыве Беларусь!

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro