Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


Ліст да сяброў
Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

14 кастрычніка 2000 г.

РАСЕЙСКА-НЯМЕЦКІ ХАЎРУС — ПАГРОЗА БЕЛАРУСІ

Трэба прызнаць, што інфармацы“йная блякада беларускага адраджэньня дае свае паганыя вынікі. Ужо хутка год як мы (Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”) змагаемся зь нямецка-расейскай палітыкай на Беларусі, а яна прадаўжаецца нахабна i адкрыта пры поўным паралічы так званых “элітаў” грамадзтва. Мы ня маем сваіх беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Трэба інтэнсіўна выкарыстоўваць іншыя інфармацыйныя магчымасьці.

Аб антыбеларускай дзейнасьці Ганса Георга Віка на Беларусі. Выдаленьне Г. Віка зь Беларусі зьяўляецца абавязковым. Трэба спыніць яго падрыўную дзейнасьць і ўсіх яго хаўрусьнікаў зь нямецкага, расейскага і беларускага боку.

25 верасьня (панядзелак) у Беластоку адбывалася невялікая экумэнічная канфэрэнцыя. На яе чамусьці прыехаў Ганс Вік і зрабіў даклад, дзе сказаў, што Эўропа хоча, каб Беларусь адышла пад Расею, бо Расея, як яны немцы лічаць, больш дэмакратычная. Скаэаў, што яны у АБСЭ працуюць над гэтай задачай ужо некалькі гадоў. Цаной за паглынаньне Беларусі пры дапамозе Эўропы павінна стаць гарантыя таннай дастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў (нафты і газу) у Нямеччыну.

У нармальнай краіне гэтага “дыплямата” неабходна было адразу выдаліць зь Беларусі за падрыўную працу. Аднак існуе пэўны ўзровень супрацоўніцтва нямецкай дыпляматыі з рэжымам Лукашэнкі.

Прасіў бы зьвярнуць увагу таксама, што акурат у гэты час, калі ў Беластоку зьявіўся Г. Вік, пачаліся хваляваньні ў Югаславіі і ў Маскву тэрмінова вылецеў канцлер Шродэр. дзе меў шматгадзінную размову з Пуціным. Цынічнае прызнаньне Віка ў Беластоку аб плянах здачы Беларусі расейскім імпэрыялістам пацьвярджае зьвесткі пра тое, што ў Маскве Шродэр гандляваўся з Пуціным, вымагаючы ад яго неўмяшаньня ў белградзкія падзеі здачы ўлады Мілошавіча ўзамен за здачу Захадам Беларусі пад Расею. Падобна на тое, што Пуцін са Шродэрам дамовіліся.

Дапамагаць Г. Віку ў Менск прыязджаў з Варшавы нават кіраўнік Варшаўскай місіі АБСЭ немец спадар Штудман (ён вёў перамовы з адміністрацыяй Лукашэнкі пра падрыхтоўку дэманстрацыі “балотнай апазыцыі”). А ў пятніцу нечакана для апазыцыйных статыстаў у Менск прыляцела вялікая група назіральнікаў за выбарамі ад Эўрапарляма’нту пад кіраўніцтвам немкі Элізабэт Шротэр (хоць увесь час гаварылася, што назіральнікаў не прышлюць і г.д.). Варта прыпомніць яшчэ, і нядаўнюю заяву кіраўніцы АБСЭ аўстрыйскай немкі Бэніты Фэрэра Вальднэр аб “дэмакратызацыі” рэжыму Лукашэнкі

Нагадаем таксама што вясной 1999 г. канцлер Шродэр меў візіт у Маскву і перамаўляўся зь Ельцыным. Адразу пасьля перамоваў Ельцын прагаварыўся па тэлебачаньні, што яны дамовіліся са Шродарам разам “прапіхваць” Беларусь (г.зн. рэжым Лукашэнкі) у міжнародныя структуры.

У рэчышчы такой палітыкі зразумелай становіцца дзейнасьць АБСЭ і Нямецкай дыпляматыі, якая апанавала гэтую міжнародную арганізацыю і выкарыстоўвае яе ў сваіх інітарэсах. Яны хочуць паказаць Захаду становішча такім чынам, быццам бы рэжым Лукашэнкі “дэмакратызуецца”. Яны рыхтуюць яго легалізацыю.

3 гэтай мэтай спадар Вік і яго хаўрусьнікі шмат паспрыялі таму, каб зьнішчыць беларускі адраджэнскі рух, разваліць Беларускі Народны Фронт і стварыць у Беларусі так званую “аб’яднаную апазыцыю” безь беларускага нацыянальна-вызвольнага аблічча.

Маргінальная канцэпцыя так званых перамоваў і дыялёгаў была распрацавана для гэтай кішэннай “дэмапазыцыі” тым жа спадаром Вікам і павінна была спрыяць уцягненьню дэмпартыяў у лукашэнкаўскія выбары, каб рукамі кішэннай апазыцыі легалізаваць рэжым (дзеля гэтага ўвялі туды камуністаў і белжырыноўцаў).

Пры гэтым спадар Вік з аднаго боку, казаў пра недэмакратычнасьць рэжыму, пра невыкананьне ім патрабаваньняў АБСЭ, пра немагчымасьць выбараў. Адначасна Ганс Вік і паплечнікі ўсё рабілі, каб прымусіць партыі прыняць удзел у недэмакратычных выбарах. На гэта выдаткавалі вялікія грошы асабліва на сацыял-дэмакратычную партыю “Народная Грамада” (М. Статкевіча), ужываецца адкрыты подкуп беларускіх дэмакратаў. 29 верасьня гэтага года ў Вільні дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня сацыял-дэмакрат Павел Знавец прылюдна паведаміў, што яму тройчы прапаноўвалі пяць тысячаў даляраў, каб ён пагадзіўся выставіць сваю кандыдатуру на незаконныя выбары.

3 гэтых жа нямецка-расейскіх крыніцаў фінансуюцца іншыя кандыдаты і кантралёры. Адначасна нямецкія палітыкі э АБСЭ стараюцца стварыць уражаньне “дэмакратычных” абставінаў у Беларусі напярэдадні вьібараў, фінансуюць розныя пустапарожнія “маршы” ў балота, каб была бачнасьць лаяльнасьці рэжыму і г.д. (што датычыць балотнай апазыцыі, то мы далі ўжо ёй правільную ацэнку і адмежаваліся).

* * *

Тое, што робіць расейска-нямецкая “дыпляматыя” і іхныя функцыянэры на Беларусі сьведчыць аб падрыхтоўцы новага пакту “Рыбентропа-Молатава”. І справа ня толькі ў нафце, у трубах, у Газпроме ды Рургазе. У нямецка-расейскай палітыцы Беларусь (як і Польшчу) лічаць за разьменную манэту сваіх інтарэсаў (якія сутыкаюцца акрамя Беларусі яшчэ ў Прусіі і на Бальканах). Менавіта немцы (Ёшка Фішар) выступаюць за ператварзньне аб’яднанай Эўропы ў федэратыўную супердзяржаву з надэяржаўнымі ворганамі дэе немцы (і Дойчэ Банк) будуць мець дамінуючую ролю.

Я ўжо пісаў, чаго можна спадзявацца ад Эўрапейскай звышдзяржавы таталітарнай дэмакратыі, дзе дэмагогія пра правы чалавека ставіцца вышзй за дзяржаўны суверэнітэт нацыі (гл. “Беларускія Ведамасьці” № 4 (27) 2000). Гэта дзьверы ў вайну і ў новае варварства.

Савецкія інтэграсты-кагэбісты ў Расеі і нямецкія інтэгратары-сацыял-дэмакраты, як бачым, знаходзяць узаемапаразуменьне. Яны зноў дзеляць Эўропу на сфэры ўплыву.

Нядаўна ў Польшчу прыяжджаў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр, каб засьведчыць сваю нязгоду зь нямецкай пазыцыяй адносна дзяржаўна-федэральнай будучыні аб’яднанай Эўропы. Гэта павінна быць моцная Эўропа суверэнных дзяржаваў, а не звышдзяржава - заявіў Блэр.

Я спасылаўся на гэтыя факты не для таго, каб паказаць, як эўрапейская палітыка ходзіць старымі дарожкамі, а дзеля таго, каб мы разумелі, што нямецка-руская палітыка супраць Беларусі — гэта яшчэ не руска-эўрапейская палітыка. І тым больш не руска-амэрыканская.

Дадам, што Маскоўска-Бэрлінскія дзеяньні (у выпадку захопу Расеяй Беларусі) маюць вельмі дрэнную пэрспэктыву. Пасьля здачы Беларусі ўзьнікне пытаньне Прыбалтыкі, Украіны і былой Усходняй Прусіі, якое асабліва можа абвастрыцца пасьля ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз. (Немцы атрымаюць рэальны доступ да былых прускіх земляў, магчымасьць набываць іх ва ўласнасьць. Свабодны продаж зямлі — гэта ўмова ўступленьня ў Эўразьвяз).

Ліберальна-дэмакратычны таталітарызм у Заходняй Эўропе памножаны на глябалізацыю, такі ж небясьпечны для свабодьі народаў, як і ўсялякі таталітарызм, як былы камунізм і цяперашнІ кагэбізм у Расеі.

Мы, беларусы, павінны разумець, што і праблема правоў чалавека, і выбары, і русіфікацыя, і этнацыд, і подкуп часткі апазіцыйна настроенага грамадзтва, і усё, што адбываецца цяпер у палітыцьі на Беларусі — гэта ёсьць вынік заберчай палітыкі рускага вялікадзяржаўнага шавінізму і цямецкага супрацоўніцтва зь ім за перадзел Усходняй Эўропы і сфэраў уплыву.

Гэты геапалітычны сцэнар так часта паўтараецца ў гісторыі, што выглядае брыдкім фарсам, які можа мець аднак зноў трагічны і крымінальны фінал.

Калі б Захад прызнаў бы незаконныя і недэмакратычныя выбары 15 кастрычніка ў Беларусі легальнымі, то гэта азначала б, што новы пакт “Рыбентропа-Молатава” адбыўся і нас беларусаў ашукалі і прадалі.

Цяпер трэба ставіць патрабаваньне аб зыходзе Лукашэнкі. Лукашэнка, зыходзь! — Вось галоўны лёзунг, пад якім павінен адбывацца грамадзкі націск на рэжым.

Другі лёзунг: “Законныя выбары —законнаму парляманту”. Вярхоўны Савет, Выканаўца функцыяў прэзідэнта ЦВК павінны толькі аб’явіць і правесьці выбары. Гэта іхная адзіная задача.

Такім чынам, ёсьць мэханізм. Яго неабходна ўрухоміць. Ён дае магчымасьць узяць ініцыятыву. Мы павінны выставіць такую канцэпцыю зьмены вярхоўнай акупацыйнай улады, якая б аб’яднала ўсіх беларусаў (у тым ліку і ў сістэме ўлады).

У гэтым сэнсе вельмі важнае значэньне набывае стварэньне самакіраваньня (дзе магчыма) і перш за ўсё Грамадзянскага Парляманту. Павінен быць грамадзянскі ворган і мэханізм беларускай кансалідацыі і салідарнасьці. Палітычныя ідэі мусяць мець арганізаваную падтрымку ў грамадзтве.

Складанасьць і небясьпека сітуацыі ў тым, што Масква і яе хаўрусьнікі ў Эўропе разглядаюць варыянт прамаскоўскай альтэрнатывы Лукашэнку з разьлікам усіх ашукаць і выехаць на беларусах гэтак жа, як выехалі на сэрбах, зрабіўшы ракіроўку ў Югаславіі (замена Мілошавіча на Каштуніцу).

Падобна на тое, што Масква рыхтуе на магчымую альтэрнатыву надзейнага чалавека з асяроддзя рэжымнай намэнклятуры (тыпу М. Мясьніковіча) і неўэаметку ствараюць яму імідж самастойнага палітыка. Тое, што “надзейны чалавек” (без хваравітых амбіцыяў) здасьць Беларусь Маскве хутчэй, чым Лукашэнка, можча не сумнявацца. Тым больш, што ў яго будзе характарыстыка нязгоднага з Лукашэнкам.

Паводзіны Эўрасаюзу, АБСЭ, Эўрапарляманту, Віка, немцаў у цяперашніх падзеях нас не павінны зьдзіўляць. Мы ўвесь час казалі пра тое, што яны робяць сваю палітыку ў Беларусі. Яны могуць нас падтрымаць, калі ім будзе выгадна, альба аддаць на зьнішчэньне, як чачэнцаў, калі ім абараняць беларусаў стане нязручна. Яны такія. Гэта — ў іх называецца “рэальпалітык” — прагматычная палітыка. Яны вышукваюць і плодзяць такіх, як самы. Яны нясуць у Беларусь разбэшчанасьць і здраду, а не дэмакратыю.

Сваё нацыянальнае беларускае жыцьцё і сваю будучыню мы мусім уладкоўваць самы. Усё залежыць ад нас. Трэба дзейнічаць. Нельга доўга стаяць на беразе.

Цяпер выразна выявіліся вынікі разбуральнай працы заходніх прагматыкаў тыпу спадара Віка. Стала добра відаць, што так званая “аб’яднаная апазыцыя” і ўсё балота, якое яны тут стварылі, патраціўшыся на капейкі — гэта як бачым, ніякая не “палітычная сіла”, а грамадзкае сьмецьце, выпарэньне, якое тут жа раэьвеецца, як толькі спыніцца ў іх патрзба і зьнікнуць гэтыя разьмененыя на іх грошы.

Сумная карціна. Але, нажаль, гэта рэальнасьць. Такое не раз здаралася ў беларускай гісторыі. Мы павінны зыходзіць з рэальнасьці.

На мой погляд, варта на Сойме прыняць заяву аб зыходзе Лукашэнкі і аб неабходнасьці законных выбараў.

Трэба засьведчыць неабходнасьць аб’яўленьня Ганса Георга Віка пэрсонай нон грата і асобай, якая траціць праўную абарону на Беларусі. Неабходна патрабаваць ад АБСЭ, Бундэстага і МЗС Нямеччыны адклікаць яго зь Беларусі. Лісты ў гэтыя ўстановы даручыць падрыхтаваць намесьнікам Старшыні БНФ.

Трэба даручыць Управе і Радам Менску арганізаваць сістэму пастаяннага ціску на АБСЭ і ўзьдзеяньня на сп.Віка. Вік павінен ад’ехаць зь Беларусі.

Прыярытэтамі нашай палітыкі для гэтага моманту прапаную ўзяць:

Вы бачыце, што балотная апазыцыя скампрамэтавала і фактычна разбурыла фронтаўскую форму вулічнай барацьбы. Трэба зьвярнуць увагу на масавасьць і новую форму правядзеньня Дзядоў.

Хай дапаможа Вам Бог.

Жыве Беларусь!
Жыве вечна!

Зянон Пазьняк

Старшыня БНФ “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro