Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
ЛУКАШЭНКА ЗЫХОДЗЬ!
15-га кастрычніка рэжым Лукашэнкі наладзіў незаконныя выбары ў “палату”. Гэтыя “выбары” не былі дэмакратычныя, арганізоўваліся i праводзіліся з парушэньнем законаў i актаў выбарчага заканадаўства, у абставінах дыктатуры, яe манаполіі на сродкі масавай інфармацыі, перасьледу беларусаў i бескантрольнай дзейнасьці выканаўчых уладаў.
Але ня гледэячы на прымус i застрашваньне грамадзянаў, ня гледзячы на наладжваньне прымусовага, так званага “папярэдняга галасаваньня”, уладам удалося прыцягнуць на выбарчыя ўчасткі менш за палову выбаршчыкаў. Гэтак сталася ў Менску, ва усіх буйных гарадах i ў большасьцi акругаў краіны. Большасьць грамадзянаў Беларусі сьвядома не прызналі лукашэнкаўскія выбары.
Група людзей, зь якіх неэаконны рэжым утварыў цэнтральную выбарчую кaмiciю, хаваe правал выбараў i фальсіфікуе іх, калі сьцьвярджае, што выбары адбыліся. Гэта няпраўда.
Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ не прызнае гэтых незаконных выбараў i не прызнае рашэньня гэтак званай Цэнтральнай Выбарчай Kaмісіі па выніках выбараў. Гэта факт. Рэжым Лукашэнкі пацярпеў паразу. Няма яму больш падтрымкі ў беларускім народзе.
Мы зьвяртаемся да беларускага грамадэтва, да сумленных прадстаўнікоў беларускіх уладаў, да ўcіx беларускіх арганізацыяў не прыэнаваць незаконныя выбары, якія праваліліся 15-га кастрычніка i вынікі якіх рэжым Лукашзнкі ашуканцкім чынам хоча навязаць беларусам.
Цяпер мы мусім запатрабаваць ад Лукашэнкі пакінуць пасаду, якую ён незаконна займае. ЛУКАШЭНКА ЗЫХОДЗЬ!
У Беларусі МУСЯЦЬ АДБЫЦЦА ЗАКОННЫЯ ВЫБАРЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАВА ПРЫЗНАЧЫЦЬ ЗАКОННЫЯ ВОРГАНЫ ЎЛАДЫ — Вярхоўны Савет, Выканаўца функцыяў Прэзідэнта Беларусі Сымон Шарэцкі i эаконная Цэнтральная Выбарчая Камісія. Ім павінна быць вернутая ўлада дзеля таго, каб яны прызначылі і правялі законныя выбары. Лукашэнка павінен адысьці. Скончыўся яго час.
Мы эаклікаем беларускае грамадзтва да ажыцьцяўленьня гэтых задачаў. Гэта добры шлях, бо ён правільны i законны. Патрэбная наша народная воля i наша ciлa. Беларускі Вызвольны Рух будзе рыхтаваць акцыі ўзьдзеяньня i ціску на збанкрутаванага Лукашэнку.
Падтрымлівайце Беларускі Вызвольны Рух !
Уключайцеся ў нашае агульнае змаганьне.
Прынята
Кіраўніцтвам i Управай Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 12 кастрычніка 2000 г. |
Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
Юрась
БЕЛЕНЬКІ Анатоль
КРЬІВАРОТ |
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro