Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
ЗАЯВА
19 лютага 2000г. у праграме Беларускага тэлебачаньня “Панарама” член створанай А. Лукашэнкам “палаты прадстаўнікоў” П. Жушма паведаміў аб праводзімых перамовах з уладамі шэрагам апазіцыйных партыяў. У ліку гэтых партый была названа і партыя БНФ. Як стала вядома на працягу мінулага і гэтага году ў перамовах прымалі ўдзел спадары Ю. Хадыка і В. Вячорка.
Дадаткова тлумачым, што 26 верасьня 1999 г. на IV Зьезьдзе парламенцкая Партыя БНФ была арганізацыйна і статутна ўмацавана як агульнапалітычная партыя. Удакладнена назва партыі – Кансэрватыўна-Хрысьцянская Партыя — БНФ.
У Статуце замацавана таксама кароткая назва — “Партыя БНФ”. Дакуманты аб рэгістрацыі (пасьведчаньні Партыі Беларускага Народнага Фронту, Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і статуты) атрыманы ў Міністэрстве юстыцыі і захоўваюцца ва Ўправе Сойму Партыі БНФ і Ўправе Сойму БНФ “Адраджэньне”.
Некаторыя асобы, якія ўжо не зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, працягваюць выступаць у якасьці прадстаўнікоў Партыі БНФ у зносінах зь іншымі арганізацыямі, партыямі і ў сродках масавай інфармацыі. У сувязі з гэтым Сойм Партыі БНФ інфармуе, што Партыя БНФ не нясе адказнасьці за дзейнасьць гэтых асобаў.
26 лютага 2000 | Сойм
Партыі БНФ |
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro