Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
Заява
Сойму
грамадзкага аб'яднаньня
“Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
Аб
назве, статусе і кіраўніцтве
грамадзкага аб'яднаньня
“Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” быў створаны ў кастрычніку 1988 г. і зарэгістраваны ў чэрвені 1991 году ў Міністэрстве юстыцыі.
13 верасьня 1999 г. адбылася чарговая перарэгістрацыя Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.
Пасьведчаньне аб перарэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня "Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” № 00614 і Статут грамадзкага аб'яднаньня “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” былі ўручаны выконваючаму абавязкі Старшыні сп. Юрыю Беленькаму ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Скарочаная назва грамадзкага аб'яднаньня: БНФ “Адраджэньне”.
Сойм заяўляе, што за перыяд пасьля завяршэньня працы 6-га Зьезду БНФ “Адраджэньне” зьмены і ўдакладненьні ў Статут, а таксама ў поўную і скарочаную назву грамадзкага аб'яднаньня ня ўносіліся. Нават нягледзячы на тое, што Міністэрства юстыцыі ў сьнежні 1999 г. запатрабавала скасаваць у назве слова “народны”. У сувязі з чым Сойм зьвярнуўся ў суд аб правамоцнасьці гэтага патрабаваньня з боку Мінюста.
Сойм тлумачыць, што спыніць дзейснасьць грамадзкага аб'яднаньня “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” могуць толькі Зьезд БНФ “Адраджэньне”, калі за гэтае рашэньне прагаласуе 9/10 яго дэлегатаў, ці суд. Такія рашэньні вышэйназванымі ворганамі не прымаліся.
Заяўляем, што на 1-ай сэсіі 6-га Зезду Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 1-га жніўня 1999 г. паводле Статуту Старшынём БНФ “Адраджэньне” большасьцю галасоў быў абраны Зянон Пазьняк.
Акрамя таго на 1-й сэсіі 6-га Зезду было прынята рашэньне, згодна з якім толькі Старшыня БНФ "Адраджэньне" валодае правам прапаноўваць кандыдатуры намесьнікаў Старшыні для іх наступнага абраньня Зьездам. У адпаведнасьці з гэтым рашэньнеееем на 2-ой сэсіі Зьезду намесьнікам Старшані грамадзкага аб'яднаньня “БНФ “Адраджэньне” былі абраныя Мікола Анцыповіч, Юрый Беленькі, Уладзімір Старчанка.
Сойм зьвяртаецца да рэдактараў друкаваных выданьняў і радыёстанцыяў з просьбаю ўлічыць гэтую інфармацыю ў сваёй дзейнасьці.
Сойм заяўляе, што будзе ўсімі законнымі сродкамі бараніць гістарычную назву, спадчыну і юрыдычны статус грамадзкага аб'яднаньня “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.
8 красавіка
2000
г. Менск
(на
правох зацьверджанага праекту,
які можа ўдасканальваць прэс-група)
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro