Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


Заява Сойму
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Аб скажэньні скарочанай назвы
Кансэрватыўна-Хрысьцянскай Партыі — БНФ
у некаторых сродках масавай інфармацыі

У сувязі з гэтым Сойм нагадвае, што афіцыйная інфармацыя пра рэгістрацыю Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ у Міністэрстве юстыцыі была надрукавана ў газэтах “Звязда” ад 7.03.2000 г. і “Советская Белоруссия” ад 11.03.2000 г. У Статуце Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, зацьверджанай Мінюстам 28 лютага 2000 г., утрымліваецца толькі адна скарочаная назва партыі — Партыя БНФ.

Сойм тлумачыць, што паводле статутных палажэньняў Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ ёсьць удакладнёная назва Партыі Беларускага Народнага Фронту, якая прынята на яе чарговым 4-ым Зьездзе 26.09.1999 г. Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гісторыю грамадзкага аб'янаньня Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і бярэ на сябе адказнасьць за ўсю ягоную палітыку, усю дзейнасьць і дакументы ад пачатку існаваньня БНФ “Адраджэньне”. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ зьяўляецца пераемніцай Партыі Беларускага Народнага Фронту.

Сойм Партыі БНФ заяўляе, што скажэньне назвы нашае Партыі ў некаторых сродках масавай інфармацыі наносіць вялікую палітычную і маральную шкоду тысячам сяброў Партыі БНФ, сотням тысячаў яе прыхільнікаў па ўсёй Беларусі і ня ідзе на карысьць нацыянальна-вызвольнаму руху.

Мы зьвяртаемся да прадстаўнікоў усіх сродкаў масавай інфармацыі з просьбаю прытрымлівацца палітычнай і прававой культуры ў сваіх публікацыях, рэпартажах і паведамленьнях.


8 красавіка 2000
г. Менск

(на правох зацьверджанага праекту,
які можа ўдасканальваць прэс-група)

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro