Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
ЯДНАЙМАСЯ
Ў ВЫЗВОЛЬНЬІ РУХ!
(Зварот)
Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ заяўляюць, што ў акупацыйных абставінах, якія ўсталяваныя на Беларусі спадаром Лукашэнкам і расейскімі спэцслужбамі, Беларускі Вызвольны Рух і яго галоўныя арганізацыі (Беларускі Народньі Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ) ёсьць адзінай рэальнай змагарнай сілай, якая аддана стаіць за Беларускі Народ, выяўляе інтарэсы Беларускага Народу і спаўняе патрэбы Беларускай Нацыі.
Мы разумеем складанасьць барацьбы і адчувасм адказнасьць перад Беларускім Народам, якая кладзецца на нашыя плечы. Мы ўлічваем усе магчымасьці змаганьня за Беларусь, у тым ліку — падрыхтоўку адзінага кандыдата ў Прэзыдэнты ад Беларускага Вызвольнага Руху (а фактычна — ад Беларусі). Наш беларускі кандыдат вызначаны. Ён будзе змагацца за інтарэсы Беларусі і яе людзей, супраць расейскай імпэрскай палітыкі, супраць прарасейскага рэжыму і яго прадажнай так званай “аб’яднанай апазыцыі”, супраць усіх непрыяцеляў, зламысьнікаў і здраднікаў Беларускай Незалежнасьці.
Мы заклікаем усіх беларусаў згуртавацца вакол Беларускага Выззвольнага Руху.
Гэта Рух, які выяўляе надзеі Беларускага Народа.
Беларусы, будзьма салідарныя. Не змарнуйма наш палітычны шанс. Мы былі, ёсьць і будзем гаспадарамі на нашай вольнай сьвятой Беларускай Зямлі.
Прынята
Соймам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Соймам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 9 сьнежня 2000 г. |
Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
Юрась
БЕЛЕНЬКІ Анатоль
КРЬІВАРОТ |
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro