“ВЫБАР”
№ 27 (120),
люты 2000 г.

<<


Ад Распуцiна да Пуцiна

За апошняе стагодзьдзе Расея прайшла шлях ад прайдзiсьвета-гiпнатызёра i вялiкага аматара жанчын Грышкi Распуцiна да чарговага выратавальнiка “iмпэрыi зла” чэкiста Пуцiна. Пакуль Распуцiн нiбыта лячыў царэвiча, расейская ўлада захварэла “распуцiншчынай”, што сталася адной з прычын краху самадзяржаўя i ўсталяваньнем крывавай камунiстычнай дыктатуры.

Нядаўна па першым канале расейскага тэлебачаньня дэманстравалася перадача Э. Радзiнскага “Распуцiн”, дзе на гiстарычным матэрыяле выяўлена роля расейскай тайнай палiцыi ва ўсталяваньнi “распуцiншчыны”. У гэтым сэнсе за стагодзьдзе нiчога не зьмянiлася: улада абапiраецца на спэцслужбы; апошнiя тры расейскiя прэм’ер-мiнiстры — Прымакоў, Сьцяпашын, Пуцiн — вылучэнцы адтуль, дзе творча выкарыстоўваецца вопыт Дзяржынскага, Яжова i Берыi; “у России две напасти — внизу власть тьмы, вверху — тьма власти”, “воруют!!!”, “в Россию можно только верить” (як верылi ў камунiзм).

Прыход да ўлады “железного Путина”, як назвала яго расейская газэта “Известия”, азначаны масавымi забойствамi мiрных жыхароў Масквы ды iншых гарадоў Расеi (некаторыя расейскiя палiтыкi i журналiсты вiнавацяць у арганiзацыi выбухаў цэнтральную расейскую ўладу i тыя ж спэцслужбы), новай ваеннай кампанiяй на Каўказе, антыеўрапэйскай шавiнiстычнай iстэрыяй у вядучых расейскiх СМI. З Расеi падзьмуў вецер чарговай “халоднай вайны” з Захадам, гонкi ўзбраеньняў i камуна-фашысцкай дыктатуры. Надыходзiць эпоха “пуцiншчыны”.

Усё заканамерна, бо “iмпэрыя зла” ня можа йснаваць без дыктатуры i вайны.

Алесь Талака