“ВЫБАР”
№ 27 (120),
люты 2000 г.

<<


Зварот
да палiтычных арганiзацыяў i людзей добрай волi

Увесь сумленны сьвет мусiць быць салiдарны з чачэнскiм народам. Свабодалюбны, шматпакутны чачэнскi народ, што стаў ахвярай расейскай агрэсii, абараняе асноўныя каштоўнасьцi чалавека — жыцьцё, свабоду, Бацькаўшчыну. Чачэнскi народ на сваёй спрадвечнай зямлi, баронiць яе ад расейскiх калянiзатараў i акупантаў. Уся праўда i ўсё права — Боскае i чалавечае — на баку чачэнцаў.

Тыя, хто здаў Чачэнiю, хто дапамагае расейскiм карнiкам i працягваюць яшчэ казаць пра правы чалавека — ня маюць больш права казаць аб правох чалавека.

Адносiны памiж людзьмi будуюцца па законах справядлiвасьцi й маралi, а не дэмагогii й двайных стандартаў.

Я зьвяртаюся да сумленных людзей i да палiтычных арганiзацыяў i заклiкаю выступiць зь iнiцыятывай падтрымкi шматпакутнай Чачэнii i яе змагароў за свабоду. Чачэнскiм салдатам патрэбная зброя i боепрыпасы, чачэнскай армii — добраахвотнiкi ўсяго сьвету, чачэнскiм уцекачам — лекаваньне, лекi, жыльлё, усёй Чачэнii — мiр i незалежнасьць.

Неабходна арганiзаваць цiск на парлямэнты i ўрады краiнаў i прымусiць iх пачаць рэальныя дзеяньнi ў справе абароны чачэнскага насельнiцтва ад вынiшчэньня, у справе спыненьня расейскай агрэсii.

Сьвет ня можа бязьдзейнiчаць. Расейскiя акупанты, непамерна вялiзная расейская тэрарыстычная армiя на вачах усяго чалавецтва вядзе жорсткую карную вайну з мэтай вынiшчэньня нешматлiкага свабодалюбнага народу, якi легальным шляхам усенародна выказаўся за незалежнасьць Чачэнii й сьцьвердзiў гэта крывёю, баронячы волю.

Тое, што робяць расейскiя генералы й расейская тэрарыстычная армiя ў Чачэнii — гэта барбарства, злачынства супроць чалавецтва. Яны забiваюць жыхароў, разбурылi й зьнiшчылi гаспадарку, прамысловасьць, жыльлёвы фонд краiны, сродкi йснаваньня чачэнцаў, выгналi за межы Чачэнii трэцюю частку насельнiцтва (250 тыс.), зьнiшчаюць вёскi й гарады, пастанавiлi сьцерцi зь зямлi сталiцу Чачэнii. У 1994-1996 гг. яны забiлi 100 тысячаў мiрных жыхароў (13% чачэнцаў), дзесяткi тысячаў ужо забiлi зараз.

Калi цывiлiзаваны сьвет ня здолее зараз абаранiць справядлiвасьць i чачэнскi народ ад барбарства й зьнiшчэньня, калi й надалей будзе лiчыць Расею дэмакратычнай краiнай (дзе, дарэчы, уведзеная ваенная цэнзура й вядзецца масавая дэзынфармацыя насельнiцтва) — то пра якую справядлiвасьць, пра якую маральную палiтыку i ўвогуле пра якiя нармальныя адносiны можа весьцiся размова!

Неабходна патрабававць ад урадаў i мiжнародных арганiзацыяў тэрмiнова спынiць крэдытаваньне, спынiць iнвеставаньне i ўсялякую фiнансавую дапамогу Расеi. Расея ёсьць краiнай-агрэсарам, якая ўжывае хiмiчную зброю супроць чачэнскага насельнiцтва й пагражае апрымяненьнем атамнай зброi ў лякальнай вайне.

Такая краiна ня можа быць членам Савета Эўропы й Савета Бясьпекi ААН. Захад павiнен ужыць эканамiчныя санкцыi супраць Расеi, перастаць фiнансаваць i ўтрымлiваць агрэсiўную дзяржаву.

Да ўлады ў Расеi прыйшоў савецкi КГБ. Гэта “партыя вайны” — асаблiвы сорт расейскага фашызму, iдэалёгiя якога — вялiкадзяржаўе й расейскi iмпэрыялiзм. Яго функцыянеры йдуць па трупах, i пасьля захопу Чачэнii плянуюць акупацыю Беларусi й Летувы.

З болем, трывогай i надзеяй гляджу на Беларусь — чарговую ахвяру крывавага расейскага кадэбiзму. Агрэсiя ў Чачэнii, дыктатура й падрыхтоўка аншлюсу Беларусi — адзiная расейская кадэбiсцкая палiтыка, якая ажыцьцяўляецца пакуль рознымi мэтодамi.

Недальнабачнасьць заходнiх урадаў, iх хранiчнае неразуменьне Расеi ня можа не зьдзiўляць.

Сумленныя людзi ў дэмакратычнай Эўропе, аднак, могуць уплываць на паводзiны сваiх урадаў. Неабходна ў самым пачатку спынiць разьвiцьцё агрэсii й узрастаньне новага злачыннага рэжыму на Усходзе. Мы ўсе — людзi добрай волi — павiнны зрабiць правiльныя высновы з крывавай гiсторыi ХХ стагодзьдзя.

Зянон Пазьняк,
старшыня Беларускага
Народнага Фронту “Адраджэньне”
й Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi — БНФ