“ВЫБАР”
№ 30 (123), студзень 2001 г.
З НАГОДЫ АДНАГО ВЕРША
Напрыканцы снежня, выступаючы на першай сесіі савета Рэспублікі нацыянальнага сходу другога склікання, грамадзянін Лукашэнка сказаў наступнае:
— Однако извините меня за такую правду: государство не может поддерживать антигосударственные тенденции и антигосударственные произведения. Вы меня хоть убейте, не понимаю, почему я как Президент, глава государства, должен поддерживать публикацию стихотворения, к примеру, “Убей Президента”? Мы никого не посадили, никого не наказали. Хотя в других государствах за такие вещи наказывают.
У гэтым дэмагагічным выказванні праўды якраз і няма.
За публікацыю верша “Убей президента” (дарэчы, “президент” з малой літары) і саджалі, і каралі.
Адукаваныя людзі не могуць лічыць мастацкі твор антыдзяржаўным. Гэта абсурд! Такое магчыма адно ў вар’ятні, сярод хворых людзей з адпаведнымі мянушкамі: “Прэзідэнт”, “Пракурор”, альбо “Цэнзар”.
Ніхто не звяртаўся да Лукашэнкі за падтрымкай, каб надрукаваць мастацкі твор. Дарослы чалавек, а кажа няпраўду. Аўтар, здаецца, не прасіў у Аляксандра Рыгоравіча ні паперу, ні аловак. Рэдакцыя таксама ні з кім не ўзгадняла свой намер надрукаваць верш.
Кавалак выступу стварае ўражанне, што ў Лукашэнкі галава за языком не паспявае.
Гэты верш можа канчаткова пахаваць палітычную будучыню выступоўцы. Зрабіцца апошнім цвіком у вечку палітычнай труны.
Сваім выказваннем у савеце Рэспублікі Лукашэнка дае выдаўцам зразумець: друкуйце “антыдзяржаўныя” творы, ніхто вас за гэта не пасадзіць і не пакарае, але на падтрымку не разлічвайце.
Дзякуй і на гэтым. Па шматлікіх просьбах чытачоў у год выбараў Прэзідэнта зноў друкуем верш пяцігадовай даўніны “Убей президента”.
Славамір
Адамовіч
из цикла “Русские стишата”
Убей президента
Убей
эту сволочь, которая Чем можешь убей,
не раздумывай, Убей
эту мразь авторучкою Убей же врага,
чтобы молодость Убей аккуратно,
дерзостно, Очищенный дом белорусский
наш,
30.11. 95 г. |