Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


1999-03-22

19 сакавіка быў затрыманы рэдактар газэты “Выбар” Барыс Хамайда. На яго быў складзены пратакол аб правапарушэньні па арт. 156 АК РБ “Дробнае хуліганцтва”. Экспертыза ў медвыцьвярэзніку паказала, што ён ня быў хьмяльны.

Сам Б. Хамайда патлумачыў, што за ім, пэўна, цікавалі супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзела міліцыі. Бо аж сем (!) міліцыянтаў займаліся ягонай асобай. Менавіта намесьнік начальніка па грамадзкаму парадку гэтага РАУСа адказваў за захаваньне дэмантаванага бюста А. Суворава, які знаходзіўся ля гэнага райаддзелу. Ён прылюдна неаднаразова абяцаў Б. Хамайду “пасадзіць”, “паставіць на сваё мейсца”.

Суддзя Чыгуначнага райсуда Афанасьева 22-га сакавіка прысудзіла рэдактару газэты “Выбар” 1 000 000 (мільён) рублёў штрафу.

Таксама па гэтаму ж арт. 156 АК РБ быў затрыманы 18-га сакавіка і на яго быў складзены пратакол журналіст Юрась Карпаў. У пастарунку ў яго забралі ўсе асабістыя грошы ды выпусьцілі.

Б. Хамайда і Ю. Карпаў выступаюць у якасьці сьведкаў на працэсе Ул. Плешчанкі.


1999-03-22

21-га сакавіка над Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Напярэдадні Дня Незалежнасьці ды ўгодкаў пакараньня сьмерцю 22-га сакавіка Кастуся Каліноўскага Мірон узяў яшчэ адную вяршыню.

Сьцяг на драўляным тронку прымацаваны да 35-мэтровай высакавольтнай апоры электраперадачы. Яна стаіць ля ўезда ў Лёзна на беларуска-расейскай шашы Віцебск-Смаленск.

Традыцыйная цыдулка такая:

“Наяўнасьць палітвязьняў на маёй Радзіме лішні раз пацьвярджае антыбеларускі курс рэжыма.

Свабоду Уладзіміру Плешчанка! Мірон.”


1999-03-31

ЛЮБЛІН АЗНАЧАЕ ЛЮБЛЮ!

Напачатку сакавіка ў лідара віцебскага гурту “New Сosmopolis” Яўгена Савельева адбыліся гастролі ў польскім горадзе Люблін. Вось што ён распавёў мне аб гэтай паездцы: (чытаць гутарку).

Юрай Касіч

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro