Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro


2000-01-04

Амаль штодзённа на сьценах віцебскіх будынкаў зьяўляюцца надпісы кшталту: “Жыве Беларусь!”, “Прэч расейскую арду!”.

Апошні раз старанна заціраліся беларускія лёзунгі зь Віцебскага абласнога суду.

* * *

Віцебская гарадзкая Рада Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Партыі БНФ пастанавіла, што ў склаўшыхся ўмовах лічыць немэтазгодным прымаць удзел у выбарах.

Прычынай гэтага старшыня Рады Уладзімір Плешчанка назваў супярэчнасьць дзеючага заканадаўства канстытуцыйнаму закону 1994 года.


2000-01-05

Увечары невядомымі быў “замініраваны” чыгуначны вакзал. Аб гэтым яны паведамілі ўладам.

У выніку вакзал спыніў сваю дзейнасьць: праездныя квіткі не прадаваліся, цягнікі спыняліся і адпраўляліся з аддаленае плятформы. Міліцыя эвакуавала з вакзалу пэрсанал і падарожнікаў. Ачапіўшы яго і нікога не прапускаючы, там з 17:30 да 19:00 шукалі міну.

Вакзал застаўся суцэльным, функцыануе нармальна.


2000-01-12

Раніцай у цэнтры Віцебска (ля “сіняга дому”) на лініі электраперадачы Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, прычэпленай да беларускага сымбалю, цьвердзіцца:

“ДАЛОЎ МАСКОЎСКІХ АКУПАНТАЎ!
Мірон”

Віцяблянам, якія сьпяшаліся на працу, быў добра бачны разьвінаючыся на ветры нацыянальны сьцяг. У 8:45 яго зьнялі міліцыянты з дапамогай пажарнай машыны.

* * *

Вэб-майстар “vitinfa” выбачаецца за перапынак ад пачатку года ў аднаўленьні інфармацыі. Гэта сталася зь невядомай тэхнічнай прычыны, калі немагчымы быў выхад у эфір.


2000-01-13

На Педагагічным унівэрсітэце зьявіліся антырасейскія лёзунгі.

Разам зь вядомым “Прэч расейскую арду!” між іншага можна прачытаць: “Ельцын пайшоў — цяпер твая чарга!”

Таксама ў раёне крамы “Каўнас” на сярэдніх школах зьявіліся плякаты: “Не саюзнай дамове!”, “Дамова — гэта гібель нашых сыноў!”.


2000-01-18

Крымінальная справа супраць сябра Віцебскай гарадзкой Рады Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Партыі БНФ Анатоля Букачова сьледзтвам перададзеная ў суд.

А. Букачоў абвінавачаны па арт. 201 ч. 1 КК РБ згодна якому “загадзя хлусьлівае паведамленьне аб падрыхтоўцы падрыву, нападу, якія спалучаныя зь небясьпекай для жыцьця й здароўя людзей, — караецца зьняволеньнем ад 1 да 5 год, арыштам або штрафам”.

У цыдулцы, якая была дасланая ў 1998 годзе ў дзяржаўную газэту "Віцьбічы", патрабавалася спыніць прарасейскі музычны фэст “Славянский базар”. У адваротным выпадку для расейскіх сьпевакоў абяцалася небясьпека для жыцьця. Адказнасьць за гэты ўчынак дабравольна узяў на сябе А. Букачоў, які быў затрыманы ў дзень падпісаньня ганебнай расейска-беларускай дамовы 8 сьнежня 1999 г. і дастаўлены ў Віцебскую ўправу КДБ.

* * *

Як паведаміла 17 студзеня незалежнае інфармацыйнае агенцтва “КАЎКАЗ-ЦЭНТР” Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя ды Ісламскае Эмірацтва Аўганістан усталявалі спаміж сабой афіцыйныя дыпляматычныя адносіны.

Лідар Аўганістану эмір мула Амар афіцыйна азнайміў сьвет з тым, што Аўганістан прызнае незалежнасьць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Гэта першая краіна, якая афіцыйна падтрымала ЧРІ у яе барацьбе супраць расейскай акупацыі.


2000-01-24

Паступілі зьвесткі, што Мірон знаходзіцца ў Чачні.

Вядомы беларускі патрыёт паехаў на поўдзень у сярэдзіне студзеня гэтага года. Наколькі вядома, ён зьяўляецца добрым верхалазам. Пагэтаму там ягонай задачай будзе дапамога ў перапраўцы ў Грузыю цераз горы чачэнкага генафонду: жанчынаў, дзецяў, — цывільнага насельніцтва.

Галоўнай жа мэтай паездкі Мірона ў Чачню ёсьць азнаямленьне з тактыкай вядзеньня партызанскай барацьбы.

Аб гэтым паведаміў рэдактар забароненай уладамі цалкам беларускамоўнай газэты “Выбар” Барыс Хамайда. Каментуючы падзею, ён патлумачыў учынак Мірона тым, што маленькая Чачня сёньня бароніць ня толькі сябе ад расейскай акупацыі. Гэтая гордая паўднёвая нацыя абараняе сабой і кожны прыгнечаны Расеяй малы народ. Цалкам верагодна, што лёс Чачні чакае Беларусь, Украіну, Прыбалтыку, народы самой Расеі, якія не пагодзяцца зь імпэрскім дзікунствам у ХХІ стагоддзі.

Дарэчы, адказвая на пытаньне інфармацыйнаму агенству “Каўказ-Цэнтр”, як доўга чачэнскія маджахэты здольныя весьці вайну і процістаяць расейцам, чачэнскі ваявода Хаттаб заявіў, што гэтае пытаньне трэба накіраваць крамлёўскім зьверхнікам: “Як доўга яны здольныя процістаяць маджахэтам? Моцы й волі ў чачэнскай арміі хопіць.”


2000-01-25

Ён аклікнуў мяне ў той момант, калі я купляў газэту, якая была ўмоўным знакам на спатканьні разам з жанчынай. У мяне быў яшчэ для яе гвазьдзік. І вось, з кветкай і газэтай я стаяў перад ім, быццам пейзаж перад мастаком.

Антон Грышкевіч запрасіў мяне на прэм’еру сваёй пастаноўкі ў нашый тэатр. Я прыйшоў. Аб чым не шкадую. Адзінае, чаго шкада, што талент мусіць выпакутаваць доўгімі няўвагамі свой посьпех. А посьпех прэм’еры быў, і відавочны.

Камэрная сцэна тэатру імя Якуба Коласа была цалкам запоўненая. Спэктакль называўся “Крэслы” па пьесе Э. Іанэска. Гэта аўтар-абсурдыст, які толькі нядаўна стаў (ці надоўга?) дазволеным.

Дзейства пачалося адразу, у дзьвюх-трох мэтрах ад мяне. Ён і яна ўжо зьведалі аб сабе ўсё. Але гэтага не было дастаткова, каб сказаць сьвету галоўнае. Жанчына ўсяляк дапамагала мужчыну. Ён імкнуўся не памыліцца, не схлусіць. Яны дзеля гэтага запрасілі ўсіх. Нават Ампіратар зьвіўся на ўзвышшы, дзе перад гэтым таньчыла пад Парыскія мэлёдыі вечна маладая Жанчына.

Падумалася, што, каб сказаць пра сваё асабістае, гэтай пары, якая не патрабавала раньш да сябе ўвагі сьвета, спатрэбілася ўсьвядоміць геніяльную ісьціну: кожны індывід ёсьць асобай. Ці ты мераесься з Ампіратарам, ці шануеш Жанчыну, ці любіш Радзіму, ці выдумляеш лёс для дзетак, якіх можа ня маеш — гэта тваё. І, напэўна, застанецца памяцьцю на тваёй вуліцы, доме, зямлі назаўжды…

Дзякуй рэжысэру і акторам. Даўно так да сьлёз не кранала тэатральнае дзейства.

Юрай Касіч


2000-01-26

Вуліца Крылова, на якой знаходзіцца участак міліцыі і райаддзел КДБ, перайменаваная ва Усьпенскую.

Менавіта такая старажытная назва вуліцы зьявілася на сьценах дамоў. Адказнасьць за гэта узяў на сябе моладзевы аддзел гарадзкой арганізацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

 

дахаты


Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro