Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
2000-11-08
5 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партьія — БНФ працягнула мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды ў Менску. Больш за 200 чалавек прайшлі шэсьцем пад бел-чырвона-белымі сьцягамі па вул. Маякоўскага да Локшыцкага Яру. Там каля Крыжа, што стаіць на месцы масавых растрэлаў нявінных людзей расейска-камуністычнымі акупантамі ў 1930-40-я гады, прайшоў мітынг-рэквіем.
Выступілі сябры Сойму партыі Анатоль Лагутаў, прафэсар Мікола Савіцкі, вьіконваючы абавязкі старшыні партыі на Беларусі Юры Беленькі, адказны сакратар Управы парыі Анатоль Крыварот. Яны гаварылі аб памяці пра нашыя ахвяры, аб тым, што такія злачынствы былі б немагчымыя ў незалежнай Беларускай Дзяржаве, аб цяперашней пагрозе нашаму народу з боку той самай расейскай імпэыі, якая тварыла гвалт і забойствы на нашай зямлі у мінулым. Людзі ўсклалі да Крыжа кветкі, паставілі сьвечкі, сьпявалі памінальныя сьпевы.
Сябры Кансэрвагыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ прыйшлі таксама на Кальварыйскія могілкі, Вайсковыя могілкі і да Крыжа ў парку Чалюскінцаў на месцы масавых растрэлаў у 1930-40-я гады. Усклалі кветкі, паставілі сьвечкі і памянулі нашых продкаў, што аддалі свае жыцьці Бацькаўшчыне.
Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
2000-11-10
РАСЕЙСКА-НЯМЕЦКІ
ХАЎРУС —
ПАГРОЗА БЕЛАРУСІ
Трэба прызнаць, што інфармацыйная блякада беларускага адраджэньня дае свае паганыя вынікі. Ужо хутка год як мы (Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”) змагаемся зь нямецка-расейскай палітыкай на Беларусі, а яна прадаўжаецца нахабна i адкрыта пры поўным паралічы так званых “элітаў” грамадзтва. Мы ня маем сваіх беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Трэба інтэнсіўна выкарыстоўваць іншыя інфармацыйныя магчымасьці.
Аб антыбеларускай дзейнасьці Ганса Георга Віка на Беларусі.
Зянон Пазьняк
2000-11-15
Барыс Хамайда і Зьміцер Піменаў атрымалі ад вядомай суддзі С. Туфан 13-га лістапада па 150 мінімалак штрафу (~500 $) за несанкцыянаваны пікет БНФ 5-га і 25-га кастрычніка. Менавіта ў гэтыя дні ім “пашчасьціла” быць затрыманымі міліцыяй за штодзённы збор подпісаў у цэнтры Віцебска за Незалежнасьць.
* * *
На З. Піменава, таксама, распачатая крымінальная справа па арт. 201 (“Хуліганцтва”). Яна, нібыта, тычыцца канфлікту па мейсцы ягонай працы.
Пад час ночнага дзяжурства 4-5 лістапада, пры выкананьні ім службовых абавязкаў вартаўніка на яго быў зроблены напад. Абараняючыся, ён ужыў зброю. Але, відаць, ня тыя гэта былі злодзеі, што насьмеліліся самі выклікаць міліцыю. А тая, натуральна, затрымала… З.Піменава. Хаця й ненадоўга.
Цяпер, замест парушыцеляў парадку, менавіта яго выклікае сьледчы “зь цёплымі рэчамі”.
Сам сябра БНФ падкрэсьлівае агрэсыўныя паводзіны нападаючых, якія не рэагавалі на ягоныя законныя патрабаваньні аб прад’яўленьні яму прапусткі на ахоўваемы ім аб’ект.
2000-11-16
СПРАВЫ
Ў БЕЛАРУСІ МОЖНА ПАПРАВІЦЬ.
УСЁ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД САМЫХ БЕЛАРУСАЎ
Дарагія беларусы. Настае час, калі адкрыта трэба сказаць пра справы, якія могуць уплываць на нашу народную будучыню.
Рэжым пахіснуўся. Пра гэта сьведчыць правал выбараў у “палату”. Людзі не пайшлі галасаваць. Тое, што потым Лукашэнка сфальсіфікаваў гэтыя выбары, сьведчыць толькі, што рэжым яшчэ існуе, але ня кажа пра яго моц, бо грамадзтва ўжо адвярнулася ад яго…
Зянон
Пазьняк
(Ліст да сяброў Беларускага Вызвольнага Руху)
2000-11-19
У мінулыя суботу і нядзелю (11, 12 лістапада) у Віцебску адзначаліся ўгодкі трагічнай сканчыны вуніяцкага сьвятара Язафата Кунцэвіча. Ён, як вядома, загінуў у 1623 годзе ад рукаў віцяблянаў, якія былі разьюшаныя на яго за прымусовае навязваньне ім грэка-каталіцызму (вуніі). Кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт IV Ваза (польскі Кароль і беларускі Гаспадар, які жыў у Польшчы), жорстка расправіўся тады з бунтаўшчыкамі, горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права.
На сьвяце прысутнічаў Папскі візытатар на Беларусі вуніяцкі сьвятар Сяргей Гаек. У каталіцкім касьцёле Сьв. Варвары ён адслужыў малебен. На гэтае сьвяточнае багаслужэньне прыехалі госьці: маці Зянона Пазьняка, Рыгор Барадулін ды ўсялякая дэмакратычная публіка.
Ня гледзячы на дождж, дзьве жанчыны бесьперапынна трымалі бел-чырвона-белы сьцяг перад уваходам у касьцёл. Гэта былі прыхільніцы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яны, між іншым, трымалі сьцяг ў Менску й на пахаваньні акторкі тэатру Янкі Купалы Стэфаніі Станюты. Нейкія акторы раілі ім устрымацца ад гэтага, але жанчыны іх не паслухалі. А сваякі нябожчыцы потым дзякавалі кабетам за прыўнесены на пахаваньне беларускі гонар.
2000-11-22
18 лістапада сёлета у Менску адбылося чарговае паседжаньне Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Быў заслуханы даклад Старшыні Партыі сп. Зянона Пазьняка, выступілі намесьнікі старшыні, сябры Сойму. Была прааналізавана палітычная сітуацыя пасьля правалу лукашэнкаўскіх “выбараў” і праграма дзеяньняў партыі ў пэрыяд падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў.
Галоўнымі накірункамі дзеяньняў вызначаны:
Соймам было прынятае Паведамленьне “АБ ПАЛІТЫЧНЫМ МОМАНЦЕ”.
Прэс-служба
Кансэрватьіўна-Хрысьціянскай Партыі —БНФ
2000-11-25
26 лістапада сёлета Грамадзкае аб’яднаньне Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка праводзіць мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя 80-м угодкам Слуцкага ўзброенага паўстаньня (лістапад-сьнежань 1920 г.) ў абарону незалежнай Беларусі супраць расейска-бальшавіцкіх агрэсараў.
На Случчыну паедзе вялікая грамада сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі —БНФ, якая раэам э мясцовымі жыхарамі ўшануе памяць герояў Слуцкага збройнага чыну. Адбудзецца мітынг у г. Слуцку, потым на месцах баёў і на магілах герояў у г.п. Чырвоная Слабада (былая Вызна), вёсках Семежава і Грозаў людзі ўскладуць кветкі і паставяць сьвечкі. Мерапрыемствы даэволены Менскім аблвыканкамам.
Прэс-служба
ГА Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
2000-11-26
26 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ і Грамадзкае аб’яднаньне Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка правялі мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 80-м угодкам Слуцкага Зробнага Чыну. У г. Слуцку адбыўся мітынг з удзелам больш за 200 асобаў, якія трымалі бел-чырвона-белыя і грунвальдскія сьцягі, харугвы і плякаты ў гонар герояў-случакоў. На мітынгу быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, у якім падкрэсьлена неабходнасьць бараніць Айчыну ў цяперашней сітуацыі, калі непрыяцелі Беларусі з Усходу і Захаду хочуць умацаваць свае інтарэсы ў Беларусі. “Дамаўляючыся з немцамі і эўрапейскімі лібэраламі, расейцы выкарыстоўваюць прадажных “дэмакратаў” у Беларусі, — напісаў сп. З. Пазьняк, — падбіраюць ім “адзінага кандыдата” на прээыдэнта, на якога прымерваюць чалавека тыпу Міхаіла Мясьніковіча, што кіруе цяпер адміністрацыяй Лукашэнкі. Але мы ведаем, хто такі Мясьніковіч, і што такое нікчэмная і прадажная “аб’яднаная апазыцыя”. Мы мусім спыніць і спынім гзтую здраду, маючы падтрымку ўсяго Беларускага Народу”.
На мітынгу выступілі таксама намесьнікі старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і БНФ “Адраджэньне” сп. Мікола Анцыповіч, Юрась Беленькі, прадстаўнікі АГП. Пасьля мітынгу грамада прайшла праз цэнтр гораду і ўшанавала памяць герояў ускладаньнем вянкоў і патрыятычнымі сьпевамі каля будынку, дзе ў 1920 г. праходзіў 1-шы зьезд Случчыны. На аўтобусах грамада праехала па месцах баёў Слуцкага Збройнага Чыну і пакутніцтва герояў у Вызьне (цяпер г.п. Чырвоная Слабада), вёсках Семежава і Грозаў. Людзі ўскладалі вянкі і кветкі, ставілі сьвечкі да Крыжоў у памяць герояў, сьпявалі рэлігійныя і ваярскія гімны.
Мясцовыя жыхары далучыліся да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Прэс-служба
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
2000-11-27
Зьміцер Піменаў аштрафаваны на 20 мінімалак (~65 $) за ўдзел 8-га верасьня ў несанкцыянаваным пікеце на пл. Волі ў Віцебску, які быў прысьвечаны Дню Беларускай Вайсковай Славы. Юрась Карпаў мае выплаціць штраф у 5 мінімалак (~16 $). Суды над імі адбываліся бязь іхняй прысутнасьці, бо самахоць яны туды не хадзілі. Барыс Хамайда атрымаў папярэджаньне.
На колькі вядома, ў Віцебску гэта было адзінае на Беларусі несанкцыянаванае сьвяткаваньне беларускай перамогі над маскавітамі, якое скончылася канфліктам з прарасейскай уладай і затрыманьнямі.
Такім чынам Зьміцер Піменаў за апошні квартал “зарабіў” палітычны капітал у 170 мінімалак штрафу (~552 $) + крымінальную справу, “даход” Барыса Хамайды, між іншым, складае 300 штрафных мінімалак (~974 $), ва Ўладзіміра Плешчанкі 150 мінімалак (~487 $), а ў Юрася Карпава ўсяго 5 (~16 $) + інфармацыйнае забесьпячэньне. >:-))
2000-11-29
Барыса Хамайду сёньня ізноў забралі ў міліцыю за ягоны пікет у центры Віцебска.
Вось што ён паведаміў пасьля выхаду з пастарунку:
“Плякат быў:
“ЗБОР ПОДПІСАЎ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ”.
Транспарту не было, так што праз увесь горад ішоў з плякатам на грудзях.
Двое міліцыянтаў ішлі ззаду. Склалі пратакол па арт. 167 ч. 2 АК РБ
(“Несанкцыянаванае пікетаваньне”).
Гэта ўжо другі пратакол. Першы быў на тым тыдні. Пакуль яшчэ яны не разглядаліся. Так што ўжо два пратаколы будуць разглядацца ў Чыгуначным райсудзе”.
Апроч гэтых новых пратаколаў на Барыса Хамайду сёлета “навесілі” ўжо 300 мінімалак штрафу (каля 1000$) за збор подпісаў за Незалежнасьць.
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro