Svojskaje Ahienсtva Navinaŭ i Arhumantaŭ (SANA)/ Vitinfarmbiuro
У нядзелю 13 траўня ў Смаргоні сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Віктар Туравец прайшоў па ўсяму гораду з бел-чырвона-белым сьцягам у руках. На грудзях і сьпіне яго былі шыльды з надпісам “ГЭТА НАШ РОДНЫ БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ”. Ля райвыканкама тут акурат у гэты час сабралася мясцовая вертыкаль і сагнаныя з усіх прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў людзі. Было недзе чалавек 500. Адзначаўся так званы “дзень герба і сьцяга”.
Урачысты момант падняцца лукашэнкаўскага чырвона-зялёнага сьцяга “сапсаваў” Віктар Туравец, які падыйшоў з бел-чырвона-белым сьцягам. Яго адразу на вачах ва ўсіх затрымала міліцыя. Віктар крыкнуў: “Жыве вольная Беларусь!” У мліцэйскім пастарунку, куды Віктар быў дастаўлены, на яго склалі адразу ажно пяць пратаколаў: аб затрыманьні, аб пікетаваньні, аб шэсьці, аб незаконным карыстаньні сьцягам і, нарэшце, аб парушэньні пашпартнага рэжыму.
Назаўтра, 14 траўня, пачаўся судовы працэс, які вёў Аляксандр Дзямшчык. Віктар Туравец папрасіў перанесьці разгляд сваёй справы з-за адсутнасьці адваката, а таксама з-за кепскага самадчуваньня (тыдзень таму Віктар быў зьбіты хуліганам). Суд перанес разгляд справы на 22 траўня.
Янка
Крывіч,
“Пагоня”, 17 траўня 2001 г.
Суд пакараў сябра Партыі БНФ Віктара Тураўца са Смаргоні трыма соднямі арышту. Яго прадстаўнік падаў скаргу ў пракуратуру на вырак суду.
* * *
Зянон Пазьняк зрабіў заяву “У сувязі з антыбеларускай дзейнасьцю Ганса-Георга Віка”. Старшыня Партыі БНФ пацьвердзіў ранейшае патрабаваньне высылкі за межы Беларусі нямецкага дыплямата. Толькі не за антыўрадавую дзейнасьць і перавышэньне паўнамоцтваў — па вэрсыі афіцыёзу, а за дзеяньні супраць беларускага сувэрэнітэту па далучэньні краіны да “дэмакратычнай” Расеі.
2001-05-23
23 траўня ў Воршы сябры Партыі БНФ правялі пікет. З-за лёзунгу “Пэнсыянэрам — годнае жыцьцё!” мы атрымалі дазвол на ягонае правядзеньне.
Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі былі плякаты:
ЛУКАШЭНКА
— НЯ ТРАЦЬ НАШЫЯ ГРОШЫ НА САЮЗЫ,
ЛЕПШ НАКАРМІ НАРОД АД ПУЗА!
ПЭНСЫЯ “НІЖЭЙ КАЛЕНА” — З ЧАЛАВЕКА ГНІЛОЕ ПАЛЕНА!
ВЁСКА ПАМЕРЛА — НА ЧАРЗЕ ГОРАД!
НЕ ДА АДПАЧЫНКУ НА КАНАРАХ — НАМ БЫ ПЭНСЫЮ Ў СТА ДАЛЯРАХ!
Дарэчы, мімаходзь ехаў Ярмошын на 500-м мэрседэсе. Увесь горад быў ачэплены міліцыяй. Ён, відаць, быў на мясакамбінаце. На нас ніяк не адрэагаваў. А мы раздавалі ўлёткі, “Беларускую Cалідарнасьць” і зьбіралі подпісы за Незалежнасьць.
Юры
Канышка,
Ворша
2001-05-28
У пазамінулую нядзелю 20 траўня жыхары менскага мікрараёну Серабранка мелі магчымасьць назіраць разьвінаючыйся на тэлевізійным кабелі бел-чырвона-белы сьцяг.
2001-05-29
Расейскія СМІ пазытыўна ацэньваюць візыт у Варшаве прэм’ера Расеі Міхаіла Касьянава.
Меркаваньнем шматлікіх сёняшніх расейскіх газэтаў, перамовы Касьянава з польскімі палітыкамі прывялі да таго, што Польшча пагадзілася будаваць газапровад па-за межамі Ўкраіны. “Пасьля 5 гадоў спрэчкаў нарэшце ўсталяваліся добрыя стасункі з Польшчай” — піша “Время новостей”, дадаючы, што Касьянаву ўдалося знайсьці згоду на пабудову газапроваду, хаця папярэдне з гэтай задачай ня справіўся шэф расейскага Газпрому. Расейскія газэты згаджаюцца, што насамрэч канчатковае рашэньне з боку палякаў будзе прынятае на працягу бліжэйшых тыдняў, але паразуменьне было знойдзена.
Беларуская
Служба Польскага Радыё
Падобна на тое, што Польшча прызнала паразу Ўкраіны ў вайне з Расеяй за энэрганосьбіты. Відаць плян расейцаў па дэстабілізацыі становішча ва Ўкраіне дасягнуў мэты. Польшча можа пагодзіцца на будаваньне цераз сваю тэрыторыю газаправоду, які пройдзе не праз Украіну, але цераз Беларусь. Параза самасьційнай Ўкраіны для незалежнасьці Беларусі невыгодная.
2001-05-30
Суд пакараў сябра Партыі БНФ Віктара Тураўца са Смаргоні трыма соднямі арышту. Яго прадстаўнік падаў скаргу ў пракуратуру на вырак суду.
2001-05-31
Уночы ў Менску на тэрыторыю расейскай амбасады невядомыя ўкінулі гранату.
У выніку выбуху, як паведамілі беларускія спэцыяльныя службы, нікто ня быў паранены. Паводле інфармацыйных агенцыяў, сьведкі бачылі двух маладых мужчынаў, якія ўцякалі зь мейсца здарэньня. У Менску адбываецца двухдзённы саміт Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў з удзелам 11-і прэзыдэнтаў. Удзел у паседжаньні бярэ й прэзыдэнт Расеі. У ходзе саміту лідэры краінаў СНД разглядаюць пытаньні стварэньня ў межах Садружнасьці зоны вольнага гандлю, вайсковай супрацы на бліжэйшыя 5 гадоў ды стварэньня каардынацыйнай рады падаткавых службаў.
Беларуская Служба Польскага Радыё
Self Agency of News and Arguments (SANA)/ Vitinfarmbiuro